“CYCLE”
Сяргей Ждановіч, Арцём
Рыбчынскі, Аляксей Іваноў
Аўтар ідэі Аляксей
Іваноў.
C
Y
C
L
E |

|
C
Y
C
L
E |
“Цыкаль”
Гэты праект уключае рэалізацыі,
зьдзейсьненыя раней, замкнёныя і
самадастатковыя.
Цяпер яны адкрытыя і разамкнёныя,
расьцягнутыя адно адным.
Цыкаль -- ланцуг падзеяў,
разнародных аскепкаў культураў, фрагмэнтаў
сучаснае цывілізацыі, вытрымак зь інфармацыйных
плыняў, кадраў кінафотадакумэнтаў, плястычных
фіксацыяў.
Цыкаль -- замкнёная сыстэма
простападных і паземных перасечных інтэр'ераў.
Пасоўваньне працэсыі ў гэтай сыстэме мяняе сэнсы.
Працэсыя мяняе сэнс.
Цыкаль паглынае і ўсмоктвае.
Цыкаль -- тое, што можа паўтарацца
бясконцую колькасьць разоў, але кожны раз
непаўторна.
Цыкаль -- тое, што скончваецца, дзе й
пачыналася, але ў іншым стане.
СЯРГЕЙ ЖДАНОВІЧ
...Паверхня або прастора пазбаўленая якой-кольвек
значнасьці, пераходзіць у свой зыходны стан,
ачышчаецца. Парваны аркуш, разьбітае люстра,
узараная зямля, папялішча -- усё гэта носіць
пячатку табу, набываючы новую каштоўнасьць.
|

|

|
АРЦЁМ РЫБЧЫНСКІ
"муміфікацыя"
узьнікнеьне -- існаваньне -- разбурэньне.
фіксацыя, "муміфікацыя" фіксацыі, памяці,
сьвядомасьці, праекту, цыклю. ачышчэньне,
вызваленьне, зьдзяйсьненьне, выхад, пераход з...,
на..., па-за..., вяртаньне, успамін, працяг, зварот,
трансьляцыя, цыкаль.
|
АЛЯКСЕЙ ІВАНОЎ
Сфэра майго інтарэсу -- мяжа статычных
інсталяцыйных і плястычна-харэаграфічных
тэхнікаў.
Падмурак, матэрыял, тэма й тэхніка ў гэтым
праекту -- цела. Пэрформанс "Блоў-ап" падае
цела буйным плянам, сьціснута, у сабе, пільна,
быццам пад мікраскопам.
Пэрформанс "Чорны -- чырвоны -- белы (III)" --
цела ў панараме, у расьцягнутым, паўсюдна цякучым,
татальным выглядзе.
Графічная прастора "999" -- цыкаль кадраў-ілюстрацыяў
па стварэньню пэрформансаў і фрагмэнты іншых
падзеяў.
|

|
30 чэрвеня 19:00
|
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТАР ТВОРЧАСЬЦІ
ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ Кірава, 14
|
№
|
назва
|
файе |
camera-obscura. уводзіны |
нутраны двор |
паўза |
склеп № 1 |
Арцём Рыбчынскі
"муміфікацыя" (installation) |
2 паверх |
піянэрская
какафонія |
тэатральная заля |
народны цыкаль |
спартовая заля |
спартова-культурнае
мерапрыемства |
401 |
Аляксей Іваноў
"Блоў-ап" |
309 |
Аляксей Іваноў
"Чорны -- чырвоны -- белы (3)" |
209 |
Аляксей Іваноў
графіка "999" |
206 |
Сяргей Ждановіч
"Выкананьне чаканьня" (Klangperformance) |
106 |
Сяргей Ждановіч
"прастора знаку" (Intermediainstallation) |
склеп № 2 |
Сяргей Ждановіч
"Tabula rasa" (экзыстэнцыйны праект) |
нутраны двор |
пачатак цыклю |
|
. |
Мы
дзячым:
адміністрацыі НЦТДзМ, Сяргею Голубу (музыка),
Тацяне Маславай, Руслану Жывалку, Юрыю Іванову,
Кастусю Цітову, Дзянісу Грому, Людзьміле Трухан,
Юліі Шагойка, Алене Амельяновіч
|
|