|
назад
"БАНДЫТ"
(1997, каляровы, 90 хв.)
Рэжысэр: Мацей Дэйчэр
(“Сто міль да раю”).
У ролях:
Ціль Швайгэр (“Дастукацца да нябёсаў”),
Джон Харт (“Мярцьвяк”, “Чалавек-слон”,
“Паўночны экспрэс”),
Полі Ўолкер (“Эма”, “Гульні патрыётаў”).
Малады крымінальнік Брут,
адбыўшы тэрмін, трапляе на працу ў дзіцячы
шпіталь у прадгор’і Балkанаў. Менавіта тут
праходзяць таемныя шляхі дастаўкі зброі
ў былую Югаславію. Уласьнікі шпіталю таксама
задзейнічаны ў чорным бізнэсе. Упершыню
ў жыцьці былы вязень пачынае дзейнічаць
у ймя таго, што нельга пералічыць на грошы...
Прызы лепшаму актору, лепшаму
сцэнару, лепшай музыцы й гуку на Фэстывалі
польскага фільму ў Гдыні (1997). Прыз за лепшы
сцэнар кінафэстываля ў Сандэнс (ЗША).
|