№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Вацлаў Граб’е (Václav Hrabě)

1940 - 1965

Вацлаў Граб’е

Вацлаў Граб’е
народжаны ў пратэктараце
Чэхіі і Маравіі
у чэрвені 40-га
наўрад ці
калі мог чакаць
што няўрымснага і маладога
жыцця
дарога
абарвецца ў няпоўныя 25

Што тут сказаць
Паспеў ён многа
Дзяўчат пакахаць
шлюбам пабрацца дзіця нарадзіць
развесціся неўзабаве
скончыць амаль інстытут
два гады ў казарме паспаць
змяніць дзесятак прафесій
ад рознарабочага і выхавацеля
ў інтэрнаце
да рэдактара
аддзела паэзіі
і настаўніка мовы
і літаратуры

І вядома
навучыцца йграць джаз
піць ром выстаўляць напаказ
жыццёвую праўду
у вершах
якія
у выкананні яго прыжыццёвых таварышаў
збіраліся слухаць шматтысячныя
стадыёны

Не дачакацца прызнання
і ганаровага звання
выбітнага чэшскага бітніка
і памерці
ў выніку
няшчаснага выпадку
атруціўшыся чадным
газам
ды застацца жыць у мільёнах сэрцаў
насуперак
войнам
агню
забыццю
і ўсім іншым заразам

Сяргей Сматрычэнка

Чытайце таксама

Хорхе Луіс Борхес

Хорхе Луіс Борхес

Аргентынскі празаік, паэт і публіцыст. У 1920-я гады зрабіўся адным з заснавальнікаў авангардызму ў гішпанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.

Мішэль Луё

Мішэль Луё

Французскі пісьменнік

Амбраз Бірс

Амбраз Бірс

Амерыканскі пісьменнік і журналіст, выбітны публіцыст-сатырык свайго часу.

Франк Варжак

Франк Варжак

Французскі пісьменнік.

559