№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Франк Варжак (Franck Varjac)

Нар. 1960

Франк Варжак

Французскі пісьменнік.

Жыве і працуе на поўдні Францыі, у Німе. Дэбютаваў у 2000 годзе са смелым раманам пра каханне, якое знітавала падлетка і маладога мужчыну — "Бязвіннае ягнё". Раман выклікаў супярэчлівыя рэакцыі як чытачоў, так і крытыкаў, бо тэма разглядалася з пазіцыі падлетка, які не быў ахвярай дарослага, а па ўласнай волі выбраў каханне. Апрача гэтага рамана пісьменнік выдаў зборнік навелаў "Яйка і скала" (2003).

У інтэрв'ю пісьменнік заўсёды падкрэслівае, што ён мала выдумляе, а пераважна піша рэальныя гісторыі. Раман "Бязвіннае ягнё" стаўся да ўсяго змагарскім тэкстам ЛГБТК-літаратуры.

Чытайце таксама

Алена Стэпаненка

Алена Стэпаненка

Украінская паэтка, перакладчыца.

Роберт Фэргюсан

Роберт Фэргюсан

Шатландскі паэт Роберт Фэргюсан нарадзіўся 5 верасня 1750 году ў сям’і Ўільяма Фэргюсана, бухгалтара банка брытанскай ільняной кампаніі ў Эдынбургу, і яго жонкі Маргарэт і быў адным з трох іх дзяцей, што засталіся ў жывых

Джэймс Дуглас Морысан

Джэймс Дуглас Морысан

Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

321