№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Мішэль Луё (Michel Louyot)

Нар. 1938

Мішэль Луё

Нарадзіўся 28 верасня 1938 году ў Латарынгіі, рэгіёне, які належаў папераменна то да Францыі, то да Германіі. Магчыма, такое паходжанне зрабіла яго адчувальным да лёсу народаў, якіх гісторыя цягнула ў розныя бакі. Луё працяглы час жыў ва Усходняй Еўропе і ў Расіі. Займаў пасаду аташэ па культуры ў Маскве падчас перабудовы, пасля шмат гадоў працаваў на поўдні Японіі, займаючы розныя пасады — выкладчыка-асістэнта, аташэ і дарадцы па культуры.

Ідэнтычнасць, якую стварае аўтар, можна вызначыць як “аўстразійскую” (усходнія тэрыторыі каралеўства франкаў падчас кіравання дынастыі Меравінгаў), але таксама заглыбленую ў гісторыю, да якой аўтар, “чалавек Усходу”, як ён сам сябе называе, моцна прывязаны. Памяць, якая ўяўляе, — вось як Мішэль Луё вызначае стваральную функцыю. Паэтычная проза, кароткія раманы-ўводзіны і апавяданні, поўныя лёгкага гумару, характарызуюць яго творчасць. Мішэль Луё — бацька паэта Альсіда Мара і пляменнік мастака Эдмона Луё.

Чытайце таксама

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Пэтра Дваржакава

Пэтра Дваржакава

Чэшская пісьменніца, публіцыст, медык

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

Чэшскі драматург, эсэіст, дысідэнт, першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі

735