№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Фрэнсіс Стывенс (Francis Stevens)

1883 - 1939/48(?)

Фрэнсіс Стывенс
Гертруд Бэраўз Бэнэт была першай буйной пісьменніцай у жанрах фэнтэзі і навуковай фантастыкі ў ЗША. Свае творы яна публікавала пад псеўданімам Фрэнсіс Стывенс. Бэнэт напісала шэраг вельмі добра ўспрынятых чытачамі твораў у перыяд ад 1917 да 1923 і яе сталі называць “жанчынай, якая прыдумала дарк фэнтэзі”.

Першае апавяданне “Незвычайны выпадак з Томасам Данбарам” (The Curious Experience of Thomas Dunbar) Бэнэт напісала ў 17 гадоў. Яна адправіла артыкул у Argosy, адзін з найбольш папулярных бульварных часопісаў на той час. Яго апублікавалі ў сакавіку 1904 г.

Пасля гэтага Бэнэт зноў звярнулася да творчасці толькі ў 1917, калі была вымушаная даглядаць за хворай маці з мэтай падтрымаць сям’ю. Першае апавяданне яна скончыла ў гэты перыяд – гэта навела “Кашмар” (The Nightmare). Дзея адбываецца на востраве, аддзеленым ад астатняга свету, дзе эвалюцыя пайшла іншым шляхам. Хоць Бэнэт і даслала “Кашмар” пад уласным імем, яна папрасіла выкарыстаць у разе публікацыі псеўданім. Замест псеўданіму, які прапанавала Бэнэт (Жан Вэйл), рэдактар падпісаў апавяданне імем Фрэнсіс Стывенс. І паколькі чытачы ўспрынялі навелу добра, Бэнэт вырашыла далей пісаць пад гэтым імем.

За некалькіх наступных гадоў Бэнэт напісала шэраг апавяданняў і навелаў. Яе апавяданне “Выспа-сяброўка” (Friend Island), напрыклад, апісвае падзеі XXII стагоддзя, у якім грамадствам кіруюць жанчыны. Іншы твор, навела “Серапіён” (Serapion), – пра чалавека, апантанага звышнатуральным стварэннем. У 1918 годзе Стывенс апублікавала свой першы і, бадай, найлепшы, раман “Цытадэль страху” (The Citadel of Fear). Гэтая гісторыя пра закінуты свет прысвечаная забытаму гораду ацтэкаў, нанава адкрытаму ў часе Першай сусветнай вайны. Раман высока ацаніў Г. Ф. Лаўкрафт у сваім лісце да рэдактара Argosy, дзе твор упершыню надрукавалі па частках. І менавіта ва ўводзінах да перавыдання гэтага раману ў 1952 годзе ўпершыню паведамлялася, што Фрэнсіс Стывенс – гэта псеўданім Бэнэт.

Праз год яна апублікавала свой адзіны раман у жанры навуковай фантастыкі “Цэрберавы галовы” (The Heads of Cerberus). Гэта адзін з першых раманаў-антыўтопій, кніга апавядае пра “шэры пыл з срэбнай бутэлечкі”, які пераносіць любога, хто яго ўдыхне, у таталітарную Філадэльфію 2118 году.

Магчыма, самы вядомы раман Бэнэт – “Выкліканы” (Claimed), у якім надзвычайны артэфакт выклікае магутнага старажытнага бога ў Нью-Джэрсі XX стагоддзя. Лаўкрафт назваў гэты раман “адным з самых дзіўных і захапляльных у навуковай фантастыцы”.

Спадчына Бэнэт зрабіла ўплыў на такіх пісьменнікаў, як Г. Ф. Лаўкрафт і А. Мэрыт. Яны абое перанялі яе стыль і тэмы твораў. Што да Мэрыта, дык цягам дзесяцігоддзяў крытыкі і чытачы лічылі, што Фрэнсіс Стывенс – гэта яго псеўданім. Канец гэтай чутцы быў пакладзены толькі ў 1952 г. разам з перавыданнем “Цытадэлі страху”, дапоўненым біяграфіяй Бэнэт, якую напісаў Л. А. Эшбах.

Крытык Сэм Москавіц называў яе “найвялікшай пісьменніцай у жанры навуковай фантастыкі з часоў Мэры Ўолстанкрафт Шэлі і да К. Л. Мур”.

Паколькі Бэнэт была першай амерыканскай пісьменніцай, чыя фантастыка і фэнтэзі былі шырока апублікаваныя, яе лічаць пачынальніцай жаночага фэнтэзі.

Чытайце таксама

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

Сяргій Жадан

Сяргій Жадан

Культавы ўкраінскі паэт, эсэіст, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

Жанна Луіза Отэрдаль

Жанна Луіза Отэрдаль

Шведская пісьменніца, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў

603