№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Мілан Ракіч (Милан Ракић)

1876 - 1938

Мілан Ракіч
Сербскі паэт, дыпламат і акадэмік. Нарадзіўся ў Бялградзе 18 верасня 1876 году ў сям’і міністра фінансаў Міты Ракіча (дзедам паэта па матчынай лініі быў Мілан Мілічавіч, пісьменнік і навуковец), там жа скончыў пачатковую і сярэднюю школу. Пасля вывучаў у Сарбоне права (1898–1901), па заканчэнні універсітэта адразу паступіў на дыпламатычную службу, дзе працаваў да самае смерці.

У 1902 годзе надрукаваў першыя вершы ў “Сербскім літаратурным весніку”, а ў 1903 годзе выдаў зборнік “Вершы” (перавыдаваўся пасля ў 1924 і 1936 гадах), які зрабіўся першай кнігай сербскага мадэрнізму. Другая кніга пад назвай “Новыя вершы” выйшла ў 1912 годзе – праз высокую патрабавальнасць да сваіх твораў Ракіч не надрукаваў больш нічога, апроч гэтых кніг. Нягледзячы на тое, што паэтычная спадчына Ракіча складаецца ўсяго з 64 вершаў, паэт лічыцца адным з класікаў нацыянальнай літаратуры і пачынальнікам не толькі сербскага мадэрнізму, але і ўсёй сербскай літаратуры ХХ ст. Даследчыкі творчасці паэта гавораць пра ўплыў на яе парнаскай школы і французскага сімвалізму (асабліва блізкай Ракічу была паэзія Шарля Бадлера), пра матывы трагічнай і гордай любові да Радзімы (цыкл вершаў, прысвечаных Косаваму полю). Адна з важных тэмаў яго творчасці – смерць, пра якую ён пісаў у скептычным і часам іранічным тоне.

У 1922 годзе Ракіч выбраны чальцом-карэспандэнтам, а ў 1934 годзе – акадэмікам Сербскай акадэміі навук.

Памёр 30 чэрвеня 1938 году ў Заграбе.

Чытайце таксама

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

Сяргій Жадан

Сяргій Жадан

Культавы ўкраінскі паэт, эсэіст, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

Жанна Луіза Отэрдаль

Жанна Луіза Отэрдаль

Шведская пісьменніца, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў

583