№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Квінт Гарацый Флак (Quintus Horatius Flaccus)

65 да н.э. - 8 да н.э.

Квінт Гарацый Флак
Адзін з найбуйнейшых рымскіх паэтаў эпохі Актавіяна Аўгуста.

Нарадзіўся на поўдні Італіі ў сям'і вольнаадпушчаніка, атрымаў добрую адукацыю. Юнаком удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку прыхільнікаў рэспублікі, быў афіцэрам у войску Брута. Пасля разгрому ў бітве пры Філіпах уратаваўся, паводле ўласнага вершаванага прызнання, уцёкамі. Пасля абвешчанай Актавіянам амністыі вярнуўся ў Італію, аднак зямля ягонага бацькі была сканфіскаваная.

У Рыме Гарацый зарабляў на жыццё чыноўніцкаю службаю, тады ж пачаў пісаць свае першыя кнігі вершаў, “Сатыры” і “Эподы”. Маладога паэта заўважыў крыху старэйшы Вергілій. Ён прадставіў Гарацыя свайму патрону Гаю Мецэнату, паплечніку Актавіяна і аматару мастацтваў. Дзякуючы апецы Мецэната Гарацый змог пакінуць службу і прысвяціць час паэзіі. Паступова ён наблізіўся і да Актавіяна, на просьбу якога дапісаў да трох кніг одаў чацвертую і які нават прапаноўваў зрабіць Гарацыя сваім асабістым сакратаром, ад чаго паэт, што праўда, адмовіўся.

Чытайце таксама

Сяргей Пясэцкі

Сяргей Пясэцкі

Польскамоўны пісьменнік, публіцыст, афіцэр выведкі

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

1210