№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ульф Старк (Ulf Stark)

1944 -

Ульф Старк
Шведскі пісьменнік і сцэнарыст. Нарадзіўся ў Стакгольме. Пісаць пачаў рана, у сярэдняй школе яго пісьменніцтву паспрыяў аднакласнік Петэр Курман. У 1964 годзе выйшаў першы зборнік паэзіі пісьменніка, і з таго часу яго кар’ера плённа развівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваныя ў 1975 і 1976 гадах. У 1984 годзе ён вырашыў цалкам сябе прысвяціць дзіцячай літаратуры.

Лаўрэат прэстыжных міжнародных прэміяў. У 2000 годзе Міжнароднае журы прэміі Х. К. Андэрсэна адзначыла яго заслугі асаблівым дыпломам. Яго творы перакладзеныя на многія замежныя мовы, у тым ліку на рускую. У 2012 годзе па-беларуску выйшла кніга Ульфа Старка “Дыктатар” з малюнкамі Лінды Бондэстам.

Чытайце таксама

Сяргей Пясэцкі

Сяргей Пясэцкі

Польскамоўны пісьменнік, публіцыст, афіцэр выведкі

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

514