№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ўолес Стывенс (Wallace Stevens)

1879 - 1955

Ўолес Стывенс
Амерыканскі паэт нямецка-нідэрландскага паходжання. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1879 году ў Рэдынгу, штат Пенсільванія. У 1897–1900 гг. вучыўся ў Гарвардскім універсітэце, але дыплому не атрымаў, у 1903 годзе скончыў Нью-Ёркскую вышэйшую школу права. Працаваў журналістам у New York Herald Times, потым займаўся адвакацкай практыкай. У канцы 1890-х гг. пачаў працаваць у страхавой кампаніі. У 1909 годзе ажаніўся з Элсі Віёлай Кэйчэл (1886–1963). У 1916 годзе пераехаў у Хартфард, штат Канектыкут.

Вядомасць да Стывенса прыйшла ў сярэдзіне 1910-х гадоў, калі вялікую падборку яго вершаў апублікаваў чыкагскі часопіс Poetry. На той час паэту было 35 гадоў, а яго першы паэтычны зборнік “Фісгармонія” (Harmonium) выйшаў у 1923 годзе. Цягам наступных трыццаці гадоў Стывенс выдаў зборнікі “Ідэі парадку” (Ideas of Order, 1936), “Мужчына з блакітнай гітарай” (The Man with the Blue Guitar, 1937), “Часткі свету” (Parts of a World, 1942), “Нататкі адносна найвышэйшай формы вымыслу” (Notes toward a Supreme Fiction, 1942), “Набліжэнне да лета” (Transport to Summer, 1947), “Збор вершаў” (Collected Poems, 1954), зборнік эсэ “Неабходны анёл” (The Necessary Angel, 1951), куды ўвайшлі крытычныя артыкулы Стывенса. У 1957 годзе выйшаў зборнік “Пасмяротнае” (Opus Posthumous), а ў 1972 – зборнік “Пальма на ўскрайку свядомасці (The Palm at the End of the Mind). Лісты Стывенса былі падрыхтаваныя і выдадзеныя ў 1966 годзе ягонай дачкой Холі.

Двойчы лаўрэат Нацыянальнай кніжнай прэміі і Пулітцэраўскай прэміі (1955).

Памёр у Хартфардзе 2 жніўня 1955 году.

Чытайце таксама

Наталля Вішнеўская

Наталля Вішнеўская

Беларуская паэтка

Ўільям Батлер Ейтс

Ўільям Батлер Ейтс

Ірландскі англамоўны пісьменнік, паэт, драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Албрэхт Радэнбах

Албрэхт Радэнбах

Адзін з самых значных фламандскіх паэтаў і лідар руху за адраджэнне фламандскай літаратуры

Чэслаў Мілаш

Чэслаў Мілаш

Польскі паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, перакладчык, юрыст і дыпламат

519