№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Леапольда Лугонэс (Leopoldo Lugones)

1874 - 1938

Леапольда Лугонэс
Леапольда Лугонэс нарадзіўся 13 чэрвеня 1874 году ў забяспечанай сям’і ў Аргентыне. Малады Лугонэс уступіў у Нацыянальную гвардыю, а пасля працягваў кар’еру на дзяржаўнай службе ў паштовым аддзяленні. У 1896 годзе ён пакінуў бацькоўскі дом у правінцыі і пераехаў у Буэнас-Айрэс, дзе працаваў карэспандэнтам, а пасля рэдактарам буйной газеты. Там ён ажаніўся з Хуанай Гансалес.

У 1897 годзе выйшаў зборнік вершаў Лугонэса "Залатыя горы" (Las Montañas de oro), які прынёс яму нацыянальную вядомасць. У вершах адлюстравалася сувязь аўтара з эстэтыкай мадэрнізму. У пачатку ХХ стагоддзя Лугонэс стаў важнай фігурай у Аргентыне. Ён быў прызначаны галоўным інспектарам Нацыянальнай рады па адукацыі, накіраваны ў Парыж для даследчай працы. У гэты перыяд Лугонэс меў магчымасць сустракацца з еўрапейскімі аўтарамі і падтрымліваць сувязі з паўднёваамерыканскімі пісьменнікамі, што жывуць за мяжой.

Папулярнасць Лугонэса павялічылася ў 1909 годзе разам са з’яўленнем зборніка вершаў "Месяцовыя песні" (Lunario sentimental), які вельмі паўплываў на малодшае пакаленне аргентынскіх аўтараў. Важнай падзеяй у літаратурным жыцці стаў выхад зборніка лекцый пра эпічную паэму "Марцін Ф’ера" (Martín Fierro) пад назвай "Паядор" (El payador). Найлепшыя творы Лугонэса створаныя ў перыяд 1905–1910 гг. Гэта раман “Вайна гаўча” і паэтычны зборнік “Оды стагоддзю”: яны прысвечаныя сотай гадавіне незалежнасці Аргентыны.

Падарожжа Лугонэса па Еўропе працягвалася да Першай сусветнай вайны. Ён меў магчымасць назіраць за пасляваенным аднаўленнем. Лугонэс расчараваўся ў дэмакратычных формах праўлення і ў 1920-я гады прыняў ідэі фашызму. Выражаючы свой скрайні патрыятызм у літаратурных працах, Лугонэс стаў удзельнікам дзяржаўнага перавароту ў 1930 годзе, у выніку якога да ўлады прыйшоў генерал Хасэ Урыбуру. У канцы жыцця творы Лугонэса носяць характэрныя назвы “Моцная краіна” (La patria fuerte) і “Вялікая Аргентына” (La grande Argentina).

13 лютага 1938 году Леапольда Лугонэс скончыў жыццё самагубствам.

Чытайце таксама

Сяргей Пясэцкі

Сяргей Пясэцкі

Польскамоўны пісьменнік, публіцыст, афіцэр выведкі

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

551