№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Мікола Зэраў (Микола Зеров)

1890 - 1937

Мікола Зэраў
Мікола Зэраў – украінскі літаратуразнаўца, паэт, майстра санэтаў, лідэр групы “неакласікаў”, перакладчык на ўкраінскую і рускую мовы.

Нарадзіўся Зэраў 26 красавіка 1890 году ў Зенькаве (цяпер Палтаўская вобласць) у шматдзетнай сям’і настаўніка мясцовай двухгадовай школы. Малодшы брат Мікалая – Міхаіл – стаў паэтам і перакладчыкам, вядомым пад літаратурным псеўданімам Міхайла Орэст.

Пасля заканчэння школы вучыўся ў Ахтырскай і Першай Кіеўскай гімназіях (1903–1908). У 1908–1914 гг. – студэнт гістарычна-філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта Святога Уладзіміра.

У 1912 годзе ў часопісе “Світло” і газеце “Рада” былі надрукаваныя першыя артыкулы і рэцэнзіі Зэрава. З 1914 г. ён працуе выкладчыкам гісторыі Златапольскай мужчынскай, а з кастрычніка 1916 г. – жаночай гімназіі. З 1917 году працуе выкладчыкам у Другой Кіеўскай гімназіі імя Кірыла-Мефодзіеўскага брацтва. У 1918–1920 гадах выкладае ўкраіназнаўства ў Архітэктурным інстытуце, працуе рэдактарам бібліяграфічнага часопіса “Книгарь” (да пачатку 1920 году). З восені 1923 году – прафесар Кіеўскага інстытута народнай адукацыі. Менавіта ў гэты час Зэраў увайшоў у элітны гурток дзеячаў украінскай культуры, які сфармаваўся вакол Георгія Нарбута. На зборах гуртка абмяркоўваліся пытанні развіцця ўкраінскай літаратуры, мастацтва, графікі. У 1920 годзе ажаніўся з Сафіяй Лабадой (якая пасля смерці Зэрава выйшла замуж за іх агульнага сябра – пісьменніка У. П. Пятрова).

У 1920–1923 гг. працуе ў Барышэўскай сацыяльна-эканамічнай школе. Менавіта там напісаныя вершы яго Зборніка “Каліна” (1924), зробленыя на замову многія пераклады і створаны шэраг санэтаў, сатыр і апавяданняў.

У 1923 годзе гучна заявіла пра сябе група “неакласікаў”, якія ладзяць літаратурныя вечары. Наступны час у жыцці Зэрава – гэта час бурных літаратурных дыскусіяў, самая значная сярод якіх –дыскусія, што пачалася з артыкула Г. Якавенкі “Пра крытыкаў і крытыку ў літаратуры” (Культура і побут”, 1925, 20 красавіка) і адказу на яе М. Хвылявога і доўжылася да 1928 году. Зэраў-крытык стаў на бок Хвылявога, які патрабаваў асэнсавання і засваення скарбаў украінскай нацыянальнай традыцыі і перанясення на ўкраінскую глебу найлепшых твораў еўрапейскай класікі і сучаснай літаратуры, што павысіла б “планку мастацкасці” і ўсталявала б атмасферу здаровай літаратурнай канкурэнцыі, а не кан’юнктурнага пратэкцыянізму. Гэты выклікала гарачыя спрэчкі.

У 1927 годзе ЦК КП(б)У даў наўпростыя ўказанні па палітычнай ацэнцы “неакласікаў”, што фактычна абазначала забарону літаратурнай і крытычнай дзейнасці Зэрава. Адзінае, чым мог займацца пісьменнік – гэта гістарычна-літаратурныя даследаванні. У 1930 годзе Зэраў вымушаны выступіць “сведкам” на працэсе “Саюзу вызвалення Украіны”, у 1933 годзе пачалі патрабаваць публічнага самавыкрыцця, у 1934 годзе пісьменніка звольнілі з універсітэта, а 28 красавіка 1935 году ён быў арыштаваны пад Масквой на станцыі Пушкіна. 1–4 лютага 1936 году Ваенны трыбунал Кіеўскай ваеннай акругі разгледзеў справу Зэрава і асудзіў яго на 10 гадоў лагераў, але ўжо 9 кастрычніка 1937 справа была перагледжаная, і Зэрава прысудзілі да страта, якая адбылася 3 лістапада 1937 пад Медвежагорскам.

Чытайце таксама

Алена Стэпаненка

Алена Стэпаненка

Украінская паэтка, перакладчыца.

Роберт Фэргюсан

Роберт Фэргюсан

Шатландскі паэт Роберт Фэргюсан нарадзіўся 5 верасня 1750 году ў сям’і Ўільяма Фэргюсана, бухгалтара банка брытанскай ільняной кампаніі ў Эдынбургу, і яго жонкі Маргарэт і быў адным з трох іх дзяцей, што засталіся ў жывых

Джэймс Дуглас Морысан

Джэймс Дуглас Морысан

Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

694