№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Макс Шчур

Я вывучыў ангельскую, каб чытаць Кэрала

23 лістапада 2008

Я вывучыў ангельскую, каб чытаць Кэрала
Якая кніжка ў Вас у дзяцінстве была самай любімай?
 

“Карлсан” і "Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве".

 

Што падштурхнула Вас перакладаць менавіта "Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне"?

 

Любоў да ангельскай мовы, якую я пачаў вывучаць “толькі таму, што ёю пісаў Льюіс Кэрал”.

 

З чым Вы звязваеце сучасную тэндэнцыю з'яўлення цэлага шэрагу беларускіх перакладаў дзіцячай літаратуры?

 

З клопатам пра выхаванне будучых носьбітаў мовы.

 

Ці трэба ў чымсьці здзяцінець, каб перакласці або напісаць дзіцячы твор?

 

Трэба здзяцінець у любым выпадку, неабавязкова для гэтага штосьці пісаць ці перакладаць.

 

Як, на Вашую думку, дзіцячая літаратура ўплывае на свет дарослых?

 

Станоўча.

 

Ці плануеце Вы перакладаць і надалей? Ці будзе гэта зноў твор для дзяцей?

 

Ніколі не кажы “ніколі”. (Заўвага: я не лічу “Алесю” перадусім дзіцячай кнігай. Для мяне гэта ў першую чаргу ўсясветная класіка абсурду, якая вучыць мысліць не толькі дзяцей, як і “Лімерыкі” Ліра. Зрэшты, добры пісьменнік піша для дзяцей (амаль) так, як пісаў бы і для дарослых, – размаўляючы з дзецьмі, не варта асабліва “сюсюкаць”).

 

Якія дзіцячыя творы, на Вашую думку, яшчэ неабходна перакласці на беларускую мову?

 

Не хачу навязваць сваіх густаў сучасным дзецям, але думаю, што той, хто пераклаў бы “Казкі дзядзечкі Рымуса”, мог бы сабою ганарыцца.

 

Якой традыцыяй перакладу (чысты пераклад або адаптацыя) Вы кіраваліся і чаму? Як Вы ставіцеся да гэтых традыцый, якія іх моцныя і слабыя бакі?

 

Я імкнуўся як мага больш займацца перакладам і як мага менш – адаптацыяй. Аднак спецыфіка твору Кэрала ў тым, што ў ім аб’ектамі субверсіўнай крытыкі стаюцца рэчы не толькі пазачасавыя, такія як чалавечая рацыянальнасць ці побыт, але і многія спецыфічна нацыянальныя рэаліі тагачаснай віктарыянскай эпохі, якія нам з сённяшняй перспектывы ацэньваць цяжка. Таму менавіта гэтыя рэаліі я імкнуўся падмяніць на беларускія, каб захаваць актуальны патэнцыял твору і падкрэсліць яго універсальнасць.

Можа здацца, што назваўшы гераіню Алесяй, я нібыта свядома абраў шлях адаптацыі, але насамрэч я проста пакінуў за сабой магчымасць карыстацца падобнымі падменамі рэалій пры ўмове, што яны будуць дарэчнымі.

Мінус перакладу ў тым, што ён не можа абысціся без адаптацыі. Плюс адаптацыі ў тым, што яна кіруецца пэўнымі правіламі, якія прымушаюць яе быць функцыянальна адпаведнай арыгіналу і не даюць ператварыцца ў свавольства “а-ля Гоблін”, калі рэаліі падмяняюцца поўным ходам на пацеху публікі.

Чытайце таксама

Яраслава Ананка, Генрых Кіршбаўм

"Беларуская мова": генетычны перфарматыў

Бабруйскія паштоўкі

Бабруйскія паштоўкі

А вы бывалі ў Бабруйску? У горадзе, дзе адказваць пытаннем на пытанне — норма. Дзе збудаваны з цэглы Розенберга дом "Порт-Артур" экскурсаводы параўноўваюць са Сцяной плачу. А мясцовыя жыхары негабрэйскага…

Адрывак з Ай-Кітабу

Ян Станкевіч

Адрывак з Ай-Кітабу

Гэты матэрыял быў надрукаваны ў часопісе “Крывіч”, № 2(8), 1924. Ён змяшчае ўрывак з Ай-Кітабу, падрыхтаваны да друку Янам Станкевічам, а таксама яго суправаджальны артыкул пра прынцыпы транскрыпцыі...

Фотамастацтва на службе ў літаратуры

Фотамастацтва на службе ў літаратуры

Ва Украіне днямі быў прэзентаваны фотапраект Расціслава Шпука "Літаратары ў вобразе бамжоў". 31 траўня ў львоўскай арт-кавярні "Кватэра 35" адкрылася выстава аўтара пад назвай "Без адзнак мастацкага жыцця".…

891