№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Готфрыд Аўгуст Бюргер (Gottfried August Bürger)

1747-1794

Готфрыд Аўгуст Бюргер
Нямецкі паэт. Адзін з выразнікаў ідэй “Буры і націску” (Sturm und Drang). У літаратурнай дзейнасці спачатку наследаваў паэтам ракако. Абапіраючыся на фальклорныя традыцыі, стварыў новы для нямецкай літаратуры жанр сур'ёзнай балады, увёўшы элементы чарадзейнага, таямнічага, ірацыянальнага. У яго баладах дзейнічаюць мерцвякі, прывіды, пярэваратні. Узорам балады новага тыпу сталася “Ленора” (Lenore, 1773), вядомая ў шматлікіх перакладах і наследаваннях (аднайменны пераклад і два вольныя наследаванні Жукоўскага і інш.), і блізкая да яе балада “Дзікі паляўнічы” (Der wilde Jäger, 1786) і інш. Бюргеру таксама належыць перапрацоўка вядомай “Гісторыі барона Мюнхгаўзэна” Э. Р. Распэ.

Чытайце таксама

Наталля Вішнеўская

Наталля Вішнеўская

Беларуская паэтка

Ўільям Батлер Ейтс

Ўільям Батлер Ейтс

Ірландскі англамоўны пісьменнік, паэт, драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Албрэхт Радэнбах

Албрэхт Радэнбах

Адзін з самых значных фламандскіх паэтаў і лідар руху за адраджэнне фламандскай літаратуры

Чэслаў Мілаш

Чэслаў Мілаш

Польскі паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, перакладчык, юрыст і дыпламат

506