№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Джэфры Чосэр (Geoffrey Chaucer)

каля 1340/1345 — 1400

Джэфры Чосэр

Ангельскі паэт, якога ўважаюць за аднаго з заснавальнікаў ангельскай нацыянальнай літаратуры і літаратурнай ангельскай мовы. Галоўны твор — вершаваны зборнік навел "Кентэрберыйскі аповеды".

Нарадзіўся ў Лондане. Дзякуючы таму, што ягоны бацька пастаўляў віно на каралеўскі двор, Джэфры Чосэр у 17 гадоў зрабіўся пажам Елізаветы, жонкі Ліянэля, сына Эдуарда ІІІ. Удзельнічаў у паходзе супраць Францыі падчас Стогадовай вайны, дзе трапіў у палон і быў выкуплены каралём. Наведваў юрыдычную школу, затым быў каралеўскім камердынерам.

Першы буйны твор Чосэра — паэма "Кніга герцагіні" (Book of the Duchess) — датуецца 1369 г. 1370-я гг. ў біяграфіі Джэфры Чосера звязаны з дыпламатычнай дзейнасцю. У 1372 г. адбылася яго першая паездка ў Італію для вядзення перамоваў з кіраўніком Генуі. Вывучыў італьянскую мову, дзякуючы чаму пазнаёміўся з творамі Петраркі, Дантэ і інш.

Атрымаўшы ў 1374 г. ад караля дом у Олдгейце і пасаду мытнага інспектара, ён ужо ў наступным годзе ператварыўся ў важную прыдворную персону, а ў вольны ад выканання адміністрацыйных абавязкаў час пісаў вершы. З 1379 г. Чосэр стала жыў у ангельскай сталіцы і працягваў актыўна займацца творчасцю, хоць і быў абраны ў 1386 годзе прадстаўніком ад графства Кент у парламент.

Памёр Чосэр 25 кастрычніка 1400 году ў арандаваным доме непадалёк ад Вестмінстэрскага абацтва. Стаў першым, хто быў пахаваны ў "Кутку паэтаў" гэтага абацтва.

Чытайце таксама

Сяргей Пясэцкі

Сяргей Пясэцкі

Польскамоўны пісьменнік, публіцыст, афіцэр выведкі

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

590