№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Наля Маркава (Наля Маркава)

(1906 — 1994)

Наля Маркава

Наля (Анастасія) Маркава (у замужжы Хмара) нарадзілася 25 снежня 1906 г. у вёсцы Хатоўня Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла Магілёўскі педтэхнікум (1927). У 1925—1928 гг. была сяброўкай Магілёўскай філіі “Маладняка”, удзельнічала ў працы І з’езда гэтай арганізацыі. У 1929 г. пераехала да мужа ў Ленінград, дзе скончыла Ленінградскі педінстытут (1934). Працавала загадчыцай піянерскага клуба, выхавацелькай дзіцячага садка, дырэктарам школ, выкладчыцай рускай мовы і літаратуры. З 1962 г. — на пенсіі. Узнагароджаная медалямі.

Першы надрукаваны верш Н. Маркавай “У вёску” з’явіўся ў 1925 г. у газеце “Магілёўскі селянін”. Друкавалася таксама ў часопісах “Маладняк”, “Чырвоны Сейбіт”, “Полымя”, газетах “Савецкая Беларусь”, “Чырвоная змена”, літаратурных зборніках “Дняпроўскія ўсплёскі” і “Ранне”. У часы маладосці Наля Маркава сябравала з вядомым паэтам Уладзімірам Дубоўкам, які прысвяціў ёй свой зборнік вершаў “Наля” (1927).

Чытайце таксама

Італа Звева

Італа Звева

Італьянскі пісьменнік габрэйскага паходжання.

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Ангольскі партугальскамоўны пісьменнік, журналіст, выдавец

Роналд Нокс

Роналд Нокс

Ангельскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў

Вірджынія Вулф

Вірджынія Вулф

Ангельская раманістка і эсэістка, адна з самых яркіх фігураў ангельскага мадэрнізму XX ст.

1043