№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Яўгенія Пфляўмбаум (Яўгенія Пфляўмбаум)

(1908 — 1996)

Яўгенія Пфляўмбаум

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і немца-чыгуначніка і хатняй гаспадыні — беларускі. Закончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Была сяброўкай літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і БелАПП. У 1933 г. выехала ў Сібір услед за сваім рэпрэсаваным мужам — паэтам Максімам Лужаніным. Пасля заканчэння тэрміну пакарання ў 1935 годзе яны пакінулі Марыінск і прыехалі ў Маскву да бацькоў Я. Пфляўмбаўм. У 1935—1945 гадах працавала карэктарам, а потым рэдактарам Абароннага дзяржаўнага выдавецтва ў Маскве (“Оборонгиз”). З 1945 году жыла ў Мінску, у 1964 г. выйшла на пенсію.

Першы верш Я. Пфляўмбаўм “Пялёсткі восені” быў надрукаваны ў газеце “Савецкая Беларусь” у 1925 г. Разам з З. Бандарынай і Н. Вішнеўскай стала аўтарам  калектыўнай кнігі “Вершы” (1926). Пасля доўгага маўчання аднавіла творчую дзейнасць толькі ў 1980-я гг., выдала кнігі "Сувой жыцця" (1989), "На захадзе сонца" (1992).

Чытайце таксама

Наталля Вішнеўская

Наталля Вішнеўская

Беларуская паэтка

Ўільям Батлер Ейтс

Ўільям Батлер Ейтс

Ірландскі англамоўны пісьменнік, паэт, драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Албрэхт Радэнбах

Албрэхт Радэнбах

Адзін з самых значных фламандскіх паэтаў і лідар руху за адраджэнне фламандскай літаратуры

Чэслаў Мілаш

Чэслаў Мілаш

Польскі паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, перакладчык, юрыст і дыпламат

879