№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Жузэ Сарамагу (José Saramago)

1922-2010

Жузэ Сарамагу

Партугальскі пісьменнік, паэт, журналіст левых палітычных поглядаў, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1998 году, гуманіст і атэіст. Сябра Партугальскай камуністычнай партыі з 1969 года. Еўраскептык. Крытыкаваў брусэльскую і страсбурскую бюракратыю, параўноўвае Еўропу са старой кабетай, якая ў цяперашнім свеце абсалютна нічога не робіць, ні на што не ўплывае, проста старэе.

Жузэ Сарамагу аддаваў перавагу сацыяльным антыўтопіям, часта сатырычным ("Каменны плыт", "Перабоі ў смерці", "Слепата", "Яснасць). Гэта не проста шэдэўры літаратуры (пакуль не перакладзеныя на беларускую мову), але раманы сацыяльнай і палітычнай значнасці для Еўропы.

Нароўні з антыўтопіямі ён шмат энэргіі аддаваў напісанню гістарычных раманаў: "Грэшная зямля", "Успаміны аб кляштары", "Гісторыя аблогі Лісабона", "Вандроўка слана" і апошні ягоны філасофска-гістарычны раман-развітанне "Каін".

За смелыя, нават дзёрзкія інтэрпрэтацыі біблійныйх сэжютаў у рамане "Евангелле паводле Ісуса" Ватыкан і ўрад Партугаліі арганізавалі ў 1992 годзе сапраўдны байкот пісьменніку, у выніку чаго той перабраўся ў Іспанію, на Канары. Тым не менш, твор быў перакладзены на больш чым 25 моваў і ўрэшце прынёс Сарамагу Нобелеўскую прэмію.

Чытайце таксама

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Пэтра Дваржакава

Пэтра Дваржакава

Чэшская пісьменніца, публіцыст, медык

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

Чэшскі драматург, эсэіст, дысідэнт, першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі

567