№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Нямецкая літаратурная прэмія (Deutscher Buchpreis)

26 чэрвеня 2009

Нямецкая літаратурная прэмія (Deutscher Buchpreis)
Галоўную літаратурную прэмію Германіі (Deutschen Buchpreis) за найлепшы твор на нямецкай мове атрымаў аўтар раману «Вежа» (Der Turm) Увэ Тэлькамп (Uwe Tellkamp).

Пра аўтара

Увэ Тэлькамп (Uwe Tellkamp) нарадзіўся 28 кастрычніка 1968 года ў Дрэздэне. Скончыў медыцынскі факультэт, да 2004 года працаваў па спецыяльнасці. У 1989 годзе быў арыштаваны за адмову сысці з дэманстрацыі.

«Вежа» – яго трэці раман.

Пра твор

«Вежа» (Der Turm) – раман пра падзенне ГДР, у якім аўтар з дапамогай шматлікіх літаратурных прыёмаў, стыляў, вобразаў здолеў узнавіць атмасферу заняпаду грамадства. Гэта гісторыя сям’і сярэдняга класу, якая жыве ў паўразваленым Дрэздэне. Галоўны герой-бунтар Крыстыян Хофман пакідае гэты сярэднекласавы анклаў і ідзе на вайсковую службу, дзе церпіць на сабе дзеянне сістэмы пакаранняў Народнай арміі.     

Пра прэмію

Нямецкая літаратурная прэмія (Deutscher Buchpreis) уручаецца штогод Асацыяцыяй нямецкіх выдаўцоў (Borsenverein des Deutschen Buchhandels). Заснаваная ў 2005 годзе. Пераможца атрымлівае € 25,000.

Паводле en.wikipedia.org, газеты The Guardian guardian.co.uk

Чытайце таксама

Яраслава Ананка, Генрых Кіршбаўм

"Беларуская мова": генетычны перфарматыў

Бабруйскія паштоўкі

Бабруйскія паштоўкі

А вы бывалі ў Бабруйску? У горадзе, дзе адказваць пытаннем на пытанне — норма. Дзе збудаваны з цэглы Розенберга дом "Порт-Артур" экскурсаводы параўноўваюць са Сцяной плачу. А мясцовыя жыхары негабрэйскага…

Адрывак з Ай-Кітабу

Ян Станкевіч

Адрывак з Ай-Кітабу

Гэты матэрыял быў надрукаваны ў часопісе “Крывіч”, № 2(8), 1924. Ён змяшчае ўрывак з Ай-Кітабу, падрыхтаваны да друку Янам Станкевічам, а таксама яго суправаджальны артыкул пра прынцыпы транскрыпцыі...

Фотамастацтва на службе ў літаратуры

Фотамастацтва на службе ў літаратуры

Ва Украіне днямі быў прэзентаваны фотапраект Расціслава Шпука "Літаратары ў вобразе бамжоў". 31 траўня ў львоўскай арт-кавярні "Кватэра 35" адкрылася выстава аўтара пад назвай "Без адзнак мастацкага жыцця".…

398