№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Чарлз Дыкенс

Калядны харал (A Christmas Carol)

Пераклад з ангельскай Ганна Янкута


“Калядны харал” — першая калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дыкенсам, і ўвогуле першая ў свеце гатычная калядная аповесць, якая запачаткавала цэлы жанр, што дагэтуль не страчвае папулярнасці. Не страчвае папулярнасці і сам “Калядны харал” — у Вялікабрытаніі гэтая кніга ўвесь час дадрукоўваецца і ніколі не знікае з кнігарняў, асаблівы попыт маючы, безумоўна, у перадкалядны час. Імя “Скрудж” даўно ўвайшло ў ангельскія слоўнікі як сінонім да слова “скнара”, а любімы выраз галоўнага героя “Цьху, шахрайства!” даў, напрыклад, назву гатунку піва. Напісаны з мэтай прыцягнуць увагу да вострых сацыяльных праблемаў, “Калядны харал” зрабіўся адной з самых дасціпных у ангельскай літаратуры кніг для чытачоў усіх узростаў, такім самым сімвалам зімовых святаў, як вастраліст, смажаная гуска і калядны пудынг.


Перакладчыца дзякуе Антону Францішку Брылю і Кацярыне Маціеўскай за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання.


Дыкенс, Чарлз. Калядны харал: святочная гісторыя пра прывідаў. Пераклад з ангельскай мовы Г. Янкута. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2012. — (Электронная кніга).



© Выдавец Зміцер Колас, 2012

Пераклад з ангельскай – Ганна Янкута © 2012

Чытайце таксама

Арцюр Рэмбо

Арцюр Рэмбо

Французскі паэт, адзін з пачынальнікаў сімвалізму

Андрэй Адамовіч

Андрэй Адамовіч

Беларускі паэт, аўтар зборніка "Дзень паэзіі смерці дзень". Перакладае з украінскай

Ўолт Ўітмэн

Ўолт Ўітмэн

Амерыканскі паэт, эсэіст і журналіст.

Анатоль Франс

Анатоль Франс

Анатоль Франс (сапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік і літаратурны крытык

1751