№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Павал Касцюкевіч

Павал Касцюкевіч
Празаік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. Скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага акадэмічнага каледжа. Аўтар кніг “Душпастарскія спатканні для дачнікаў” (2008), “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2011), "План Бабарозы" (2016), "Бульба ў райскім садзе" (2018). Пераклаў з іўрыту кнігі “Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам” (2007) і "Раптам стук у дзверы" (2017) Этгара Керэта, “Чалавек, які скраў Сцяну Плачу” (зборнік ізраільскіх апавяданняў, 2009), "Буржуазія задаволеная не да канца" Узі Вайля (2018). З англійскай мовы пераклаў раманы  “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” Курта Вонэгута (2010), "Аўтаспынам па галактыцы" Дугласа Адамса (2015), "Трое ў чоўне і пёс з імі" Джэрома Клапкі Джэрома (2019).

У сакавіку 2012 стаў першым лаўрэатам Прэміі Ежы Гедройца за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”.

Жыве ў Мінску.

Чытайце таксама

Алена Стэпаненка

Алена Стэпаненка

Украінская паэтка, перакладчыца.

Роберт Фэргюсан

Роберт Фэргюсан

Шатландскі паэт Роберт Фэргюсан нарадзіўся 5 верасня 1750 году ў сям’і Ўільяма Фэргюсана, бухгалтара банка брытанскай ільняной кампаніі ў Эдынбургу, і яго жонкі Маргарэт і быў адным з трох іх дзяцей, што засталіся ў жывых

Джэймс Дуглас Морысан

Джэймс Дуглас Морысан

Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

946