№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Марыя Мартысевіч

Марыя Мартысевіч

Перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнавец.

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2004), літаратурна-філасофскае аддзяленне Беларускага Калегіюма. Стыпендыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў) у 2007 г. і International Writing Program (University of Iowa, Iowa City, USA) у 2010 г.

Эсэ і пераклады Марыі Мартысевіч друкаваліся ў многіх літаратурных выданнях. У 2008 выйшла кніга твораў М. Мартысевіч “Цмокі лятуць на нераст”, у 2011 — кніга вершаў і перакладаў “Амбасада”.

Сярод яе перакладаў з розных моваў на беларускую:

- зборнік вершаў навазеландскай паэткі Хінэмааны Бэйкер “Выкапні” (Тэрнопаль: Крок, 2015), чатыры апавяданні з кнігі Артура Конана Дойла “Нататкі Шэрлака Холмса” (Мінск: Кнігазбор, 2015) — з ангельскай;

- вершаваная п'еса Аляксандра Фрэдры “Дзявочыя зарокі” (у кнізе: А. Фрэдра. Помста: камедыі. Мінск: Логвінаў, 2013) — з польскай;

- зборнік аповесцяў і апавяданняў Сяргея Лапцэвіча “Плошча Калумба” (Мінск: Галіяфы, 2017) — з рускай;

- раман Любка Дэрэша “Культ” (ARCHE, № 4, 2008; ARCHE, №6, 2008) — з украінскай;

- раман Антаніна Баяі “Зваўчэньне: раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі. (Мінск: Логвінаў, 2006), раман Яраслава Рудзіша “Неба пад Берлінам” (Мінск: Логвінаў, 2008), аповесць Макса Шчура “Нататкі з творчага дому” (ARCHE 6-2009), раман Багуміла Грабала “Я абслугоўваў ангельскага караля” (Мінск: Логвінаў, 2013) — з чэшскай.

Жыве ў Мінску.

Чытайце таксама

Алена Стэпаненка

Алена Стэпаненка

Украінская паэтка, перакладчыца.

Роберт Фэргюсан

Роберт Фэргюсан

Шатландскі паэт Роберт Фэргюсан нарадзіўся 5 верасня 1750 году ў сям’і Ўільяма Фэргюсана, бухгалтара банка брытанскай ільняной кампаніі ў Эдынбургу, і яго жонкі Маргарэт і быў адным з трох іх дзяцей, што засталіся ў жывых

Джэймс Дуглас Морысан

Джэймс Дуглас Морысан

Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

1413