№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ігар Кулікоў

Санскрыцкая паэзія: спроба перакладу

20 ліпеня 2017

Санскрыцкая паэзія: спроба перакладу

Уступнае слова

Санскрыцкая літаратура — адна з найбагатых у свеце. Аднак да нядаўняга часу перакладаў з санскрыту ў беларускую мову не было зусім. Гэта тым больш дзіўна, што адзін з першых санскрытолагаў Расійскай імперыі Каятан Касовіч (Каэтан Коссович) быў родам з Полацка. Менавіта ён пачаў складаць першы санскрыцка-рускі слоўнік, а таксама рабіць пераклады з індыйскага эпасу — праўда, на лаціну, якая тады была добра зразумелая любому заходнееўрапейскаму санскрытолагу і ўваходзіла ў абавязковы “джэнтльменскі набор” сур’ёзнага мовазнаўца (у 1827, напрыклад, Франц Боп нават выдае Санскрыцка-лацінскі гласарый).

Адным з такіх перакладаў стаў урывак з Магабгараты “Аповед пра паляўнічага й двух галубоў”. У свой час гэты пераклад прачытаў Браніслаў Эпімах-Шыпіла і пры нагодзе пераказаў маладому Янку Купалу, які жыў у яго на кватэры падчас вучэння ў Санкт-Пецярбургу. Гісторыя так уразіла паэта, што ён пералажыў яе на вершы й выдаў у зборніку “Шляхам жыцця” (1910). Паэма пачыналася гэтак: “Ў Магабгараце, кнізе Інд, якой лет тысячы тры лічым, / Такая повесць там стаіць аб галубках і паляўнічым”. Па Другой сусветнай вайне Алег Лойка напіша такія радкі пра гэтую паэму:

Пясняр маладой Беларусі
Маладую Індыю вітае:
На белым кужэльным абрусе
"Махабхарату" перакладае.

На гэтым, бадай, і сканчаецца знаёмства беларусаў з індыйскаю літаратураю. Украінцам пашанцавала болей. Санскрытолаг Павел Рытэр, які яшчэ да рэвалюцыі паспеў быў перакласці колькі тэкстаў у расійскую мову, падчас украінізацыі ў 1920-я гг. выдаў шэраг перакладаў на ўкраінскую мову, у тым ліку падборку хвалебнаў з Рыґведы.

 

Транслітарацыя

Купалава паэма “Паляўнічы і пара галубкоў”, вядома, моцна розніцца ад іставіку як у паэтыцы, так і ў памеры, аднак адзін момант заслугоўвае ўвагі, а менавіта напісанне “Магабгарата”. На жаль, цяпер у беларускай мове — праз адсутнасць уласнае санскрытазнаўчае традыцыі — санскрыцкія словы папросту перапісваюцца з расійскай транслітарацыі, што стварае некаторыя непаразуменні. У прыватнасці, санскрыцкі звонкі [h] і звонкія прыдыхальныя [gh dh bh] перадаюцца як ‘х’, ‘гх’, ‘дх’ і ‘бх’ услед за расійскаю моваю, дзе няма звонкага шчыліннага [г] як фанемы. Цяжка сказаць, што пабудзіла Купалу напісаць гэтае слова як “Магабгарата” (ці то Касовічава больш дакладная транслітарацыя, ці то нешта яшчэ), але цяпер мы маем добры прэцэдэнт правільнай транслітарацыі санскрыцкіх слоў беспасярэдне ў беларускую мову.

Распрацаванне ўласнай сістэмы транслітарацыі санскрыцкіх слоў — адзін з першых этапаў у засваенні індыйскае літаратурнае спадчыны. Гэтая праблема датычыць не толькі перакладаў: санскрыцкія імёны й тэрміны з філасофіі ды рэлігіі нярэдка сустракаюцца ў энцыклапедыях, навуковых артыкулах, арыгінальнай мастацкай літаратуры. Фанетычная й правапісная сістэма беларускае мовы дазваляе выпрацаваць сваю транслітарацыю, у некаторых момантах бліжэйшую, чым расійская, да іставіку. Ніжэй падаецца спроба такой транслітарацыі:

a, ā

а

i, ī

і / ы1

u, ū

у, ў2

ṛ,

ры

e

э

ai

ай

o

о

au

аў

м

х

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

k

к

kh

кх

g

ґ

gh

ґг

н

c

ч

ch

чх

j

дж

jh

джг

ñ

нь3

т

ṭh

тх

д

ṭh

дг

н

t

т

th

тх

d

д

dh

дг

n

н

p

п

ph

пх

b

б

bh

бг

m

м

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

y

й

r

р

l

л

v

в

 

 

ś

ш

ш

s

с

h

г

1) ‘ы’ пасля зацвярдзелых зычных (напр., kakṣī́vat — Какшыват), пасля ‘т’ і ‘д’ у сярэдзіне слова (напр., atithigvá — Атытхіґва); на канцы слова ‘ti’ і ‘di’ перадаюцца як ‘ці’ і ‘дзі’; 2) ‘ў’ пасля галосных, калі таго вымагае рытм; 3) альбо ‘н’ + ётаваная галосная (напр., jñā́na — джняна)

 

Вершаваныя памеры

Наступная праблема — гэта распрацаванне сістэмы перадачы зыходных вершаваных памераў. У санскрыце галосныя могуць быць як кароткімі, так і доўгімі, пры гэтым слоўны націск фактычна адсутнічае. Рытмічны малюнак слова вызначае чаргаванне лёгкіх і цяжкіх галосных. Галосны называецца лёгкім, калі ён кароткі й перад ім няма збегу зычных (нават на стыку слоў). Астатнія галосныя (доўгія, а таксама кароткія, перад якімі ёсць збег зычных) называюцца цяжкімі. Адпаведна, санскрыцкае вершаскладанне зыходзіць з трох магчымасцяў:

1. akṣaravṛtta-: памер залежыць ад колькасці складоў, а размеркаванне лёгкіх і цяжкіх галосных не з'яўляецца строгім і дапускае многа варыяцый. Такім было вершаскладанне Ведаў.

2. varṇavṛtta-: памер залежыць і ад колькасці складоў, і ад строга вызначанай паслядоўнасці лёгкіх і цяжкіх галосных. Гэты падыход уласцівы класічнай санскрыцкай паэзіі.

3. mātrāvṛtta-: гэты памер будуецца вакол паняцця mātrā- ‘мера’ (мора). Кожны радок мае вызначаную колькасць мораў, разбітую зазвычай на чацвёркі. Такія памеры ўжываліся як у санскрыцкай, так і ў пракрыцкай паэзіі.

Колькасць памераў другога віду ў санскрыцкай паэзіі налічвае больш за шэсць соцень. Адпаведна з ведавай традыцыяй, галоўным прынцыпам класіфікацыі ёсць колькасць складоў у радку, які называецца pāda- ‘ступа, чвэрць’. Індыйскія наставы з паэзіі даюць падрабязнае апісанне кожнага памеру: колькасць складоў у ім, размеркаванне доўгіх і лёгкіх галосных, месца цэзур, фразавых межаў, а таксама прыклады. Для запамінання такога вялізманага абыйма звестак была распрацаваная вельмі цікавая мнеманічная тэхніка, якая ўпершыню з'яўляецца ў рабоце Chandaḥśāstra- "Настава памераў" настаўніка Пінґалы (дзесьці апошнія стагоддзі да н.э.).

Радок разбіваецца на часткі па тры склады. Узглядам таго, што галосны можа быць лёгкім і цяжкім у трох розных месцах троіцы, высноўваюцца восем відаў паслядоўнасцяў, якія кадуюцца ў традыцыі наступным чынам:

ya mā tā rā ja bhā na sa la gā

Беручы ў дужкі тры склады адзін за адным, атрымваем восем троіц: ya-mā-tā, mā-tā-rā, tā-rā-ja, rā-ja-bhā, ja-bhā-na, bhā-na-sa, na-sa-la, sa-la-gā. Калі колькасць складоў у радку не кротная тром, то лішнія склады пазначаюцца як la для лёгкага галоснага і як — для цяжкага. Гэтая сістэма троіцаў (trika-) дазваляе апісаць любы памер, але адлюстроўвае толькі паверхневую структуру верша. Глыбінная ж структура можа быць зведзеная да значна меншай колькасці памераў, у аснове якіх ляжаць адмены ямбічных і харэічных стоп, трох- ці чатырохморных. Акрамя таго, уся паэзія ў санскрыцкай традыцыі спяваецца, і кожнаму памеру адпавядае свая мелодыя.

Найбольш папулярныя памеры ў санскрыцкай эпічнай паэзіі — шлока (8), трыштубг (11) і джаґаці (12), якія ёсць працягам і развіццём памераў, ужываных яшчэ ў Рыґведзе. Кожны з памераў улучае чатыры ступы (колькасць складоў у ступе ўказаная ў дужках вышэй).

З іх шлока (ведавы ануштубг) ёсць найчасцейшаю. Паводле падання, гэты памер прыдумаў вялікі мудрэц Вальмікі, аўтар Рамайаны: убачыўшы, як паляўнічы забіў адну з дзвюх птушак, што любіліся на дрэве, паэт мімаволі склаў верш у гэтым памеры. Шлокамі напісана большая частка Рамайаны, Магабгараты й пуран. Памер вельмі гнуткі, бо дапускае многа варыяцый. Асноўныя правілы наступныя: 1) канец паўверша абавязкова мае быць ямбічным, 2) канцоўка нутраной ступы не можа быць ямбічнаю; 3) першы й апошні склад ступы можа быць любым. Улічваючы вялізманы абсяг напісанага шлокамі тэксту, у беларускім перакладзе памер павялічаны на адзін склад, каб унікнуць ямбічнай канцоўкі — перакласці сотні тысяч радкоў, каб усе яны сканчаліся націскным складам, было б непасільнаю задачаю.

Найпашыраная адмена шлокі завецца pathyā- ‘звычайны’, астатнія — vipulā- ‘пашыраны, павялічаны’. Зразумела, паміж іставіком і перакладам тут не можа быць строгай адпаведнасці. Наступныя схемы паўвершаў (x = лёгкі галосны; — = цяжкі галосны; 0 = любы галосны; , = цэзура) адлюстроўваюць бальшыню адменаў перакладу:

адмена

першая ступа

3

4

пераклад

3

4

1

pathyā

0 0 0 0

x — — 0

x — x —

x x — — x

ажно да земляў плямён горных

āsīd rājā nalo nāma

x — x x

— x — — x

ажно да зямель плямён горных

2

na-vipulā

0 0 0 —

x x x 0

x x — x

— x x x —

ухапіў ён хобатам ільва

yena doṣo na bhavitā

x — x x

— x x x —

схапіў сваім хобатам ільва

3

bha-vipulā

0 — x —

— x x 0

x x — x

x — x x —

паваліў на сухую зямлю

tasmai prasanno damanaḥ

x — x x

x — x x —

трывалых у зароках сваіх

0 — — —,

— x x 0

x — x —,

x — x x —

asyodyānaṃ caitraratham

прынёс яго к вялікай гары

4

ma-vipulā

0 — x —

— ,— — 0

x — x x

—(,) x x — x

nyavedayatāmasvasthāṃ

сваёй задаволены праўдай

у тым дарагім краснаўборы

5

ra-vipulā

0 — x —,

— x — 0

x x — x

— x x — x

akṣapriyaḥ satyavādī

на тых мячох слаўных ваякаў

0 x — —,

— x — 0

x — x —

— x x — x

аж да земляў млеччхаў паганых

evam ukte naiṣadhena

— x x —

— x x — x

лес азірнуў, поўны дзівосаў

 

другая ступа

3

4

пераклад

3

4

0 0 0 0

x — x 0

0 0 0 0

x — x — х

1

— — — —

x — x 0

 

śabdo mukto narādhipaiḥ

2

x — — —

x — x 0

mahān akṣauhiṇīpatiḥ

3

— — x x

x — x 0

— x x —

x — x — x

śacyeva balavṛtrahā

слаўны ваяр вялікадужы

4

— — — x

x — x 0

x x x —

x — x — x

devās te tridivaṃ gatāḥ

папрацінаўшы процьмай стрэлаў

5

x x — —

x — x 0

x x — —

x — x — x

tava rājan kathaṃ cana

дарагі сэрцу, велякняжа

6

x — x x

x — x 0

x — x x

x — x — x

yayātir iva nāhuṣaḥ

абрадаў не чынілі марна

7

x — — x

x — x 0

x — — x

x — x — x

sabhāryāya varaṃ dadau

рушай, княжа, на велябітву

8

x x — x

x — x 0

x x — x

x — x — x

paṇakālam amanyata

а таксама лясных плямёнаў

9

— x — x

x — x 0

— x — x

x — x — x

vīrasenasuto balī

зацных вояў на полі бою

10

— x — —

x — x 0

 

lokapālā mahaujasaḥ

 

Дадатковыя ўвагі:

  1. 2-і й 3-і склады не могуць быць “х х” у абодвух ступах; адзін з іх ці абодва маюць быць цяжкімі (захоўваецца ў перакладзе);
  1. 2-і, 3-і й 4-ы склады другой ступы не могуць быць “— х —” (не захоўваецца ў перакладзе).

У класічнай санскрыцкай паэзіі колькасць адменаў для першай ступы больш абмежаваная: звычайна гавораць пра 18 варыянтаў, хоць часам дапускаюцца і іншыя, менш мілагучныя. Другая ступа дапускае толькі пяць адмен.

Адна з адменаў трыштубгу выглядае так:

— — x — —, x x — x — — (indravajrā-)
x — x — —, x x — x — — (upendravajrā-)
x — x x —, x x — x — x (пераклад)
vāsāṃsi jīrṇāni yathā vihāya
navāni gṛhṇāti naro'parāṇi
tathā śarīrāṇi vihāya jīrṇāny
anyāni saṃyāti navāni dehī
 
Як, зняўшы адзежу з сябе старую,
            у новы убор адзяюцца людзі,
так, скінуўшы цела з сябе старое,
            у новае ўходзіць уласнік цела.
 
 
Схема адмены джаґаці, што завецца vaṃśasthavila-:
x — x — —, x x — x — x — (4)
У перакладзе колькасьць складоў павялічаная да 13, каб унікнуць ямбічнай канцоўкі верша — так жа сама, як і ў шлоцы:
x — x — x, x(,) x — x — x — x
sa kāśyapasyāyatanaṃ mahāvratair
              vṛtaṃ samantād ṛṣibhis tapodhanaiḥ
viveśa sāmātyapurohito'rihā
              viviktam atyarthamanoharaṃ śivam

І вось магутнік са сваім ачольцам разам
            ў аселю тую увайшоў з гуртом дарадцаў,
у заціш пустыні святой, вакол каторай
            жарбу чынілі на самоце велярушы.

У наступных аўдыёфайлах можна паслухаць, як гэтыя памеры трэба прыблізна спяваць / чытаць рэчытатывам:
"Увяльбенне багіні" на санскрыце: https://www.youtube.com/watch?v=RIj57qpwu38&t=713s — слухаць з 45:10.
"Увяльбенне багіні" на беларускай: https://drive.google.com/file/d/0B2GbC3jNPVpAZTdrdzVubkZhejQ/view?usp=sharing

Што да класічнай паэзіі, то тут будзе дастаткова прывесці адзін прыклад з паэмы Калідасы “Воблачны вястун”, напісанай у памеры mandakrānta- ‘у якога марудны поступ’:
— — — —, x x x x x —, — x — — x — — (іставік)
— x x —, x x — x x —, x x — x x — x (пераклад)
kaś cit | kāntāvirahaguruṇā | svādhikārapramattaḥ
śāpenāstaṅ|gamitamahimā | varṣabhogyeṇa bhartuḥ
yakṣaś cakre | janakatanayā|snānapuṇyodakeṣu
snigdhacchāyā|taruṣu vasatiṃ | rāmagiryāśrameṣu
 
Там, на гары | Рамачандры, ў цяні | міладрэўнай, дзе рэкі
шумна цякуць, | асьвячоны калісь | Джанакоўны купаннем,
йакша адзін | сумнасэрцы марнеў, | разлучоны з дружынай,
панам на год | за нядбанне ў сваіх | абавязках сасланы.
 
Моўныя асаблівасці
Пераклад санскрыцкай паэзіі ставіць перад перакладнікам сур’ёзную лексічную праблему, якая палягае не толькі ў перадачы рэлігійна-філасофскай тэрміналогіі, але і ў асаблівасцях санскрыцкага слоўніка ўвогуле.
Па-першае, гэта вялізная сінанімія. З самага ранняга часу ў Індыі пачалі складацца тэзаўрусы ў вершаванай форме, якія завучваліся на памяць і давалі паэтам магчымасць хутка падбіраць сінонімы. Гэта не толькі ўразнастайвала мову, але й аблягчала выкананне строгіх умоў паэтычных памераў. Найранейшы такі тэзаўрус, што дайшоў да нас, завецца Amarakośa- ‘слоўнік [настаўніка] Амары’, альбо Nāmaliṅgānuśāsana- ‘настава пра імёны ды іх род’ (дзесьці 6 ст. н.э.). Так, для панятку ‘неба’ даюцца наступныя сінонімы:
svar avyayaṃ svarga-nāka-tridiva-tridaśālayāḥ
suraloko dyo-divau dve striyāṃ klībe triviṣṭapam

“[Слова] svar- — нязменнае, svarga-, nāka-, tridiva- tridaśālaya-, suraloka-, [словы] dyo- і div- жаночага роду, [а слова] triviṣṭapa- — ніякага”.

Любоў санскрыту да сінаніміі добра відаць у перакладах. Так, у “Кнізе Роду”, перакладзенай у санскрыт еўрапейскімі місіянерамі пад наглядам індыйскіх пандытаў (вучоных), слова “зямля” перакладаецца то як pṛthivī- ‘шырокая’ (найчасцей), то як vasundharā- ‘багаццяносіца’, то як dharitrī- ‘падтрымніца’, то як medinī- ‘тлустая’, то як bhūmi- (ад √bhū ‘быць’). Тое самае з небам.

Вырашыць гэту праблему можна некалькімі спосабамі: 1) даслоўны пераклад слова праз перадачай яго нутраной формы (само па сабе працуе рэдка, але ў звязку з апорным словам становіць добры прыём: pṛthivī- = шырокая зямля); 2) ужыванне старабеларусізмаў і дыялектызмаў (суліца = кап’ё, жаротва = ахвяра, велі = вялікі); 3) стварэнне наватвораў (хвалебен = гімн, жарбіт = аскет).

Па-другое, больш гнуткае й разгалінаванае словаўтварэнне. Санскрыцкая граматыка, створаная яшчэ да н.э., не столькі апісвае мову, колькі прадпісвае яе спараджэнне, таму ўсякае слова, утворанае паводле правіл з наяўных у базах дадзеных складнікаў (дзеяслоўных каранёў, іменных асноў і суфіксаў ды прыставак), ёсць законным і дапушчальным да ўжывання. Таму пры перакладзе даводзіцца рабіць тое самае з беларускаю моваю. Тут магчымыя два кірункі: 1) пашырэнне існых словаўтваральных мадэляў; 2) пазычэнне санскрыцкіх мадэляў у беларускую, што ўмагчымваецца фактам граматычнай блізкасці моў. Колькі прыкладаў на першы пункт:

а)      мадэль: касіць — касьба — касьбіт → грозьбіт, хвальбіт;
б)      мадэль: гром — грамаіты → снегавіты, снавіты;
в)      мадэль: малады — маладжавы → рыжавы;
г)      мадэль: адзін — аднастайны → двухстайны;
д)      мадэль: заводзіць — завадатар → вадатар.
 

Колькі прыкладаў на другі пункт:

а)      -tama- ёсць суфіксам найвышэйшай ступені параўнання, які ставіцца ў санскрыце як пасля прыметнікаў, так і пасля назоўнікаў ды дзеясловаў: nṛpa- ‘князь’ — nṛpatama- ‘найлепшы князь’ → князь — найкнязь;pacati ‘гатуе’ — pacatitamām ‘гатуе лепш за ўсіх’ → гатуе — найгатуе (пар. найстаражытны);
б)      bhavana- ‘жытло’ — svabhavana- ‘сваё жытло’ → меч — свамеч.


Па-трэцяе, вялікая любоў санскрыцкіх аўтараў да складаных слоў. Санскрыт дазваляе ствараць розныя віды складаных слоў з мноства асноў: гэта могуць быць дзве асновы, як у беларускай, але вельмі часта тры, чатыры, пяць і болей. Напрыклад: nayana-salila- ‘вада вачэй’, nava-śaśi-bhṛt- ‘носьбіт новага месяца (маладзіка)’, stambhitāntarjalaugha- (stambhita-antar-jala-augha-) ‘у якога паток вады стрыманы ўнутры’ і нават tvan-niṣyand(a+u=o)cchvasita-vasudhā-gandha-samparka-ramya- ‘прыемны ад змяшэння з пахам зямлі, узнятым тваёй залевай’, якое займае цэлы радок у вершы. Як што многія складаныя словы не з'яўляюцца абавязковымі граматычна й часта могуць быць выражаныя асобнымі словамі, то тут мы маем справу з пэўным стылем, які трэба перадаваць у перакладзе. Для гэтага, як і ў папярэднім, пункце, прыходзіцца не толькі пашыраць існыя мадэлі ўтварэння складаных слоў, але і трошкі пазычаць з санскрыту, напрыклад: белашпіль, велямужны, многабліскучы, прытулашукалец, маладзіканоша, сыраглебадухмяны, сьвежачайнаружовы і нават грыба-і-плодапрыносны.

Што датычыць рэлігійна-філасофскай тэрміналогіі, то тут ёсць некалькі стратэгій: 1) транслітарацыя (з тлумачэннем тэрміна ў зносцы), 2) транслітарацыя з класіфікатарам, 3) пераклад нутраной формы (альбо ўтвараецца наватвор, альбо беларускае слова нагружаецца тым жа вытворным значэннем, што і санскрыцкі зыходнік), 4) пераклад паняцця (альбо праз падбор існага слова, альбо праз стварэнне наватвору). Колькі прыкладаў.

  1. Транслітарацыі ў сваіх перакладах я стараюся ўнікаць. Тэрміны, як правіла, маюць ясную нутраную форму, якая можа абыгрывацца ў тэксце. Транслітарацыя працуе ў навуковых тэкстах, але вельмі дрэнна працуе ў мастацкіх — у тым ліку праз павелічэнне гукавой “неаднароднасці” тэксту. Яна стварае ў мове ярлык, які не мае словаўтваральных сувязяў. Перакладаючы karman- ‘чын’ (чын як учынак і як абрад) як карман, мы ствараем прывідную існасць, якая насампраўдзе служыць проста ўказальнікам, спасылкаю на той змест, які ляжыць у санскрыце, у індыйскай культуры. Такім чынам, гэтае слова не стае запраўдным набыткам беларускай культуры, не ўзбагачае мову новым сэнсам (што бачыцца мне важнаю задачаю перакладу). Таму, напрыклад, замест перадачы імені бога vāyu- як Вайу я даю пераклад ‘Вецер’, скланяючы гэта слова як адушаўлёнае: бачу Ветра. З транслітарацый можна згадаць тут слова йоґа (санскр. yoga- утвараецца ад √yuj ‘запрагаць, злучаць, ужываць’ ды азначае ‘запрэжка, сродак, спосаб, хітрык, пачын, здабыванне, ужыванне, сувязь, змяшэнне, прыдатнасць, старанне, труд, засяроджанне’) — запраўды нялёгкае для перакладу.
  1. Гэты падыход аблягчае чытачу разуменне тэксту, хоць само імя і не перакладаецца: замест перакласці проста ‘Віндгйа’ часам лепей напісаць ‘горы Віндгйа’, замест ‘Нірвіндгйа’ — ‘рака Нірвіндгйа’ і г.д.
  1. Для ілюстрацыі першага выпадку возьмем слова tapasvin- (tāpasa-) ‘аскет’. Утворана яно ад tapas- ‘цяпло, сквар’, якое ў сваю чаргу паходзіць ад √tap ‘быць цёплым, гарачым, мучыцца’. Адсюль беларускі наватвор жарбіт: жарыць → жарба ‘аскеза’ → жарбіт ‘аскет’ (пар. карсіць — касба — касьбіт). Для ілюстрацыі другога выпадку добра падыходзіць слова kūṭastha- ‘які стаіць на вяршыні, нязменны, вечны’, якое — паўсюль, дзе дазваляе памер, — я перакладаю як ‘канцавосны’ (наватвор 20-х гадоў 20 ст. для перадачы слова ‘палярны’), нагружаючы, такім парадкам, яго новым сэнсам.
  1. Для перадачы слова asura- ‘асура, вораг дэваў (багоў)’ ужываецца слова ‘чорт’, а indriya- ‘індравасьць→ магута→ орган пачуцця’ перадаецца наватворам ‘здоля’.

Заканчэнне

Пераклад — гэта працэс, у якім вельмі цяжка паставіць канчатковую кропку. Тыя хады, якія здаваліся спачатку ўдалымі, пазней становяцца непрымальнымі. Гэта тым больш справядліва, калі ідзецца пра пераклад з санскрыту ў беларускую — поле дзейнасці яшчэ амаль не ходжанае, а таму ўсе меркаванні, выказаныя ў гэтым допісе, — толькі сцяжынкі, якія могуць ніколі не стаць гасцінцамі.

Чытайце таксама

Добрая брытанская кніжка

Антон Францішак Брыль

Добрая брытанская кніжка

26 красавіка адбылася прэзентацыя казкі Джона Рональда Руэла Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану”, перакладзенай на беларускую мову Антонам Францішкам Брылём. Перакладчык ласкава пагадзіўся адказаць на…

“Кароль Мацюсь” і яго прыгоды ў рускіх і беларускіх перакладах

Марына Шода

“Кароль Мацюсь” і яго прыгоды ў рускіх і беларускіх перакладах

Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

"Затое не прагрызе!" — так на маіх вачах клапатлівая матуля выбірае ў кнігарні кніжку-цацку для свайго маленькага сына. Кніжка стракатая і безгустоўная, але з тоўстымі кардоннымі старонкамі. Яе, як і пераважную…

Згадкі пра 2009 год

Згадкі пра 2009 год

Набліжаецца заканчэнне году, і самы час цяпер скласці, нібы пазл, усе значныя падзеі, што адбыліся сёлета, каб паглядзець, якая атрымаецца карцінка. Вось і мы прапануем вам пагуляцца з намі ў складанку,…

1610