№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

23 жніўня 2018

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс. У яго ўвайшлі:

 

Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.

Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.

Валер Гапееў. Мая мілая ведзьма. Мастацкая літаратура, Мінск.

Адам Глобус. Сям'я. Мастацкая літаратура, Мінск.

Міхась Зізюк. Планктон. Галіяфы, Мінск.

Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. Кнігазбор, Мінск.

Ганна Кандрацюк. Па Прыпяці па Нобель. Кнігазбор, Мінск.

Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск.

Ганна Севярынец. Дзень Святога Патрыка. Рэгістр, Мінск.

Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.

Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.

Ксенія Шталенкова. Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Кнігазбор, Мінск.

 

Сёлета ўпершыню каманда прэміі абвяшчае конкурс “Угадай шорт Гедройца”. Хто, на вашую думку, увойдзе ў Кароткі спіс? Конкурс праводзіцца на старонцы прэміі ў Фэйсбуку. Сярод тых, хто назаве шэсць удзельнікаў, якія супадуць з выбарам журы, на абвяшчэнні кароткага спісу будзе разыграны адзін камплект кніг шортлістараў.

Умовы ўдзелу: 1. Да 23:59 26 жніўня змясціце каментаром да паста з абвесткай пра конкурссвой варыянт кароткага спісу. 2. Расшарце гэты пост на сваёй старонцы ў Фэйсбуку (пост павінен быць даступны на момант 23:59 26 жніўня).

Перад тым, як адказваць, абавязкова прачытайце рэгламент конкурсу ў першым каментары і трымайцеся яго. Дзякуй!

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. У папярэднія гады галоўную ўзнагароду атрымлівалі Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік. Суарганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. 

У журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.

Сакратар прэміі Аляксей Стрэльнікаў, асістэнтка сакратара Ганна Трызнюк

Кантакты: e-mail: giedroyc.by@gmail.com; тэл.: +375 29 367-95-82 (Velcom)

паводле Паводле прэс-рэлізу

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
721