Вацлаў Гавэл |
Першы смехПрамова прэзідэнта
Чэхii Вацлава ГАЎЛА |
ВАЦЛАЎ ГАВЭЛ Некалькi тыдняў таму, калi чэшская нацыянальная зборная перамагла на хакейным чэмпiянаце свету, на вулiцах нашай краiны прайшлi велiчэзныя святкаваннi. Мушу прызнацца: я глядзеў рэпартажы з гэтых святкаванняў з даволi змяшанымi пачуццямi, што часта здараецца са мной у такiх выпадках. З аднога боку, я быў у захапленнi. Чэшскае грамадства, звычайна схiльнае да апатыi i скептыцызму, усё яшчэ можа атаесамляць сябе са сваiмi нацыянальнымi камандамi, а значыць, з усёй краiнаю. Я быў рады бачыць, што ў людзях усё яшчэ жыве нейкi першасны патрыятызм; што яны дагэтуль могуць узбуджацца, выходзiць на вулiцы, каб пацешыцца з добрых вестак, хоць iм самiм ад гэтых вестак няма непасрэднай карысцi. З iншага боку, я адчуваў патрэбу задумацца над парай даволi непрыемных пытанняў. Напрыклад, калi людзi на вулiцах крычаць „Мы перамаглi!“, дык цi не прысвойваюць яны сабе дасягненнi iншых, цi не шукаюць яны ў гэтай перамозе неапраўданага пацверджання сваёй уласнай вышэйшасцi? Хто на самой справе перамог у чэмпiянаце? Усе „мы“, у тым лiку й тыя, хто святкаваў на вулiцах? Цi толькi гульцы каманды, што рэпрэзентавала Чэшскую Рэспублiку? Цi быў гэты трыумф сапраўдным выяўленнем шчырай радасцi з прычыны поспеху групы нашых суграмадзянаў, дасягнення, якое праславiла краiну? Цi гэта было, прынамсi, шмат для каго, проста нагодай папесцiць iлюзii наконт самiх сябе? А можа, гэтыя масавыя святкаваннi былi ўсяго толькi праявай нежадання браць на сябе адказнасць за свет, а значыць, i праявай патрэбы змяшацца са статкам, каб раздзялiць калектыўнае пачуццё гонару i безадказнасцi? Цi не былi яны проста сполахам змрочнай архетыповай любовi да ўласнага племя, якое здаецца нам лепшым з усiх магчымых плямёнаў толькi таму, што нам выпала належаць да яго? А тыя, што пад час гэтых святкаванняў даводзiлi выключнасць сваёй нацыi, нападаючы на людзей з iншым адценнем скуры, — хiба гэта не вiдавочны парастак чагосьцi менш вiдавочнага, але нашмат больш небяспечнага, таго, што дрэмле ў нетрах эйфарыi? Магчыма, барацьба памiж адкрытым грамадствам i яго ворагамi, пра якую пiсаў Попэр, таксама адбывалася пасярод натоўпу, што абмываў гэтую хакейную перамогу, i, магчыма, у пэўным сэнсе, у душы кожнага, хто быў там. |
Апроч гэтага, вельмi цяжка праводзiць межы iншых феноменаў, якiя, тым цi iншым чынам, закранаюць iдэал адкрытага грамадства. Як, напрыклад, пазнаць той момант, калi комплекс жывых iдэй пераўтвараецца ў мёртвую iдэалогiю? Як зразумець, калi прынцыпы, меркаваннi i надзеi пачынаюць камянець, ператвараючыся ў непадатную масу тэзаў, догмаў i iнтэлектуальных стэрэатыпаў? Як даведацца, калi сапраўдная прага да ведання праўды пра свет саступае месца банальнаму памкненню да прэстыжу й празмернай ганарлiвасцi, дзеля якiх ён не можа адысцi нi на трошкi ад аднойчы сфармуляваных думак? Або як вы пазнаяцй той момант, калi абстрактная думка, без якой не можа быць добрай палiтыкi, пачынае ператварацца ў сацыяльную iнжынерыю, марныя намаганнi планаваць жыццё грамадства з дапамогай розуму? Адкрытае грамадства (цi грамадства свабодных i свабодна аб’яднаных людзей, якiя кiруюцца не нейкай iдэалогiяй цi нейкай асаблiвай iнтэрпрэтацыяй гiсторыi i яе ўяўных законаў, але проста iмператывам чалавечага здаровага сэнсу i асноўных маральных прынцыпаў), прадугледжвае адкрытых людзей з адкрытымi думкамi. Тое, што гэта прадугледжваецца, i дапамагае фармаванню i стварэнню такога грамадства. Але зноў жа: як даведацца, калi вы свабодна выбiраеце i ўбiраеце ў сябе ўсё, стваранае вашым светам, а калi вы, наадварот, пачынаеце развiтвацца са сваёй свабодай, аддаючыся ў палон сваiх цёмных жаданняў, забабонаў, спрошчаных, але магутных iдэалагiчных узораў, перастаяцй крытычна ставiцца да звабы дэмагогаў i папулiстаў? Як пазнаць той момант, калi палiтык перастае выказваць нашы натуральныя пачуццi i эмоцыi i пачынае ўжываць iх i злоўжываць iмi для сваёй уласнай карысцi? Недзе ў вытоках цяперашняга вiтку балканскiх жахаў, як мы цяпер ужо ведаем, ляжыць агрэсiўны энтузiязм сербскiх i харвацкiх футбольных фанатаў. Як мы можам вызначыць, у якi момант нешта настолькi прыемнае i натуральнае, як падтрымка мясцовага спартовага клубу, незаўважна трансфармуецца ў змрочную прэлюдыю да этнiчнай нянавiсцi, этнiчных чыстак, этнiчных войнаў i этнiчных зверстваў? Еўропа не здолела распазнаць той момант, калi гэта адбылося, i таму, са спазненнем на дзесяць год, мусiла самым непапулярным чынам навязваць тое, што, мабыць, яна магла нашмат лягчэй забяспечыць, калi б у пару распазнала прыкметы пагрозы i зрабiла адпаведныя высновы. Гэтага не адбылося, i ў пэўным сэнсе фiяска Еўропы можна зразумець. Бо ж рэальнасць дваiстая, i як ты разбярэш розныя яе аблiччы i зараз жа прызнаеш той пункт, за якiм бяскрыўдная радасць спартовых фанатаў раптам становiцца шаленствам скалечаных i нiзкiх душаў? Усё ж такi зараз мы ўваходзiм у эру, калi здольнасць рабiць гэткiя адрозненнi будзе станавiцца ўсё больш i больш важнай, бо, улiчваючы глабальную сутнасць сённяшняй цывiлiзацыi, любая, самая нязначная ўспышка нянавiсцi можа лёгка прывесцi да ўсясветнай катастрофы. Чым тут кiравацца? Як праводзiць гэтыя адрозненнi? Дакладных прынцыпаў не сфармулюеш. Магчыма, увогуле не iснуе нiякiх прынцыпаў. Адзiнае, што я магу цяпер рэкамендаваць, гэта пачуццё гумару, здольнасць бачыць у рэчах смешнае i абсурднае, смяяцца з iншых i з сябе, магу рэкамендаваць iранiчнае стаўленне да ўсяго ў гэтым свеце, што выклiкае смех. Iншымi словамi, я магу прапанаваць толькi перспектыву i дыстанцыю. Свядомасць усiх небяспечных вiдаў пыхi, як у iншых людзях, так i ў нас самiх. Цвярозы розум. Сцiплую ўпэўненасць у значэннi рэчаў. Удзячнасць за дар жыцця i мужнасць адказнасцi за яго. Пiльнасць духу. Тыя, хто захавалi здольнасць усведамляць сваю смешнасць цi нават бязглуздасць, не могуць быць ганарлiвымi й не могуць быць ворагамi адкрытага грамадства. Вораг — гэта чалавек з зацята сур’ёзным тварам i агнём у вачох. Пераклала з ангельскай
паводле The New York Revue of Books, 1999. Рукапіс, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (перададзены аўтарам на пачатку 70-х), быў падрыхтаваны да друку Я.Кісялёвай і В.Скалабанам. А напісаны тэкст быў у 1937-1941 гадах, у пэрыяд між двума арыштамі. „Краязнаўства“ беларускага гісторыка дае багаты матэрыял для дасьледчыкаў гісторыі Беларусі 20-х гадоў ХХ стагодзьдзя. У ім падрабязна, жыва і ярка апісаная дзейнасьць краязнаўчага таварыства Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Аматары прыгожага беларускага слова знойдуць калярытныя замалёўкі са студэнцкага, камсамольскага і вясковага жыцьця, майстарскія характарыстыкі многіх вядомых дзеячаў беларускай навукі й культуры. Асабліва цікавыя зробленыя з натуры замалёўкі Тураўшчыны. За апошнія месяцы ў краязнаўчай сэрыі выдавецтва „Пейто“ „Ведаць свой край Беларусь“ зьявіліся таксама краязнаўчыя нарысы Н.Вайцяховіча „Шацак“ і А.Махнача „Нізок“ (накладам 1000 асобнікаў). „Краязнаўства“ Ўлашчыкава, на жаль, выйшла накладам толькі 150 асобнікаў. Даведацца пра кнігі выдавецтва можна па тэл. (017) 232 31 98, 232 04 52
|
да ЗЬМЕСТУ да Пачатkу СТАРОНКІ
E-mail
рэдаkцыі: analityka@yahoo.com
Web-майстар: mk |