A R C H E | - | S K A R Y N A | Зьмест
2(7)–2000 |
2–2000 |
|
|
З Ь М Е С
Т
„Некалькi тыдняў таму, калi чэшская нацыянальная зборная перамагла на хакейным чэмпiянаце свету, на вулiцах нашай краiны прайшлi велiчэзныя святкаваннi. Мушу прызнацца: я глядзеў рэпартажы з гэтых святкаванняў з даволi змяшанымi пачуццямi, што часта здараецца са мной у такiх выпадках...“ Валерка Булгакаў: „Адрыўны каляндар (ёсьць нешта пікантнае ў гэтым словазлучэньні — адрыўны каляндар) „Родны край" спраўляе свае дзесяцігадовыя ўгодкі. Ёсьць над чым паразважаць, ёсьць што згадаць, ёсьць нагода падзяліцца сваімі няпростымі меркаваньнямі...“ Вольф Рубінчык: „6 снежня 1999 г. выйшаў у свет „жыдоўскі нумар“ газеты „Наша Ніва“ (№ 33). Ён не зусім „жыдоўскі“, а напалову: на асвятленне яўрэйскай тэмы ў ім адведзена прыкладна пяць палос з 12. Тым не менш, з'ява гэтая неардынарная для сучаснай беларускай прэсы: на маёй памяці ўпершыню беларускамоўная газета падае аб яўрэях некалькі артыкулаў запар...“ Андрэй Екадумаў: „Прадмова да расейскага перакладу кнігі знакамітага экс-саветоляга Зьбігнева Бжэзінскага „Вялікая шахматная дошка“, прысьвечанай палітыцы ЗША і NATO на мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў, напісана генэрал-маёрам Юр'ем Кабаладзэ, прадстаўніком па сувязях з грамадзкасьцю Службы замежнай выведкі Расеі. Як вядома, найбольш запамінальныя часткі нейкага паведамленьня — пачатак і канец...“ Андрэй Хадановіч: „Дзіўную рэч прапаноўваю я табе, аматар беларускай паэзіі, — рэцэнзію, якая спазьнілася больш чым на год. Сёньня дзьвюхтысячны, а яшчэ ў 1998-м у наяўнасьці меліся ажно два наклады — адзін самаробны, другі з „фрагмэнтаўскай“ сэрыі „Галерэя Б“ — кнігі вершаў „Шалёны вертаградар“, пра якую й пойдзе гаворка...“ Людміла Рублеўская: „1999 год, апошні перад прыходам таямнічага „міленіюму“ (слоўца ўплішчылася ў нашу мову з хуткасцю інфернальнага паразіта), не стаўся мяжою якаснага пераходу беларускай літаратуры ў іншы стан. Магія лічбаў не можа каталізаваць ні культурнае, ні тым больш эканамічнае жыццё. Выпілі ў навагоднюю ноч шампанскага, спалілі пару бенгальскіх агнёў, павесяліліся і ляглі спаць...“ Кшыштаф Чыжэўскі: „Я чытаю кнігу Роджэра Коэна „Жорсткасьць, што ўзрасла ў сэрцах: сагі Сараева“ ў аўстрыйскім Грацы, у старой вежы з гадзіньнікам: краявід зь яе працягнуўся далёка, аж да мяжы з Вугоршчынай ды Славеніяй. Ніжэй, на Закштрасэ 18, знаходзіцца будынак, які называлі раней домам Конрада ды ў якім 13 сакавіка 1863 году зьявіўся на сьвет Франц-Фэрдынанд, нашчадак трону Габсбургаў...“ Лоўрэнс Уэсклер: „Я вячэраў з Фрэдам К'юні ў ягоны апошні вечар у Нью-Ёрк-Сіці. Была сярэдзіна тыдня і сярэдзіна сакавіка 1995 году. Як потым высветлілася, вячэраў ён у той дзень не з адным мною. Праз некалькі месяцаў на памінальнай сустрэчы ў Вашынгтоне прысутныя нібыта спаборнічалі ў пошуку самай трапнай характарыстыкі К'юні: нехта называў яго добрым анёлам, нехта — постімперскім, посткаланіяльным Лоўрэнсам Аравійскім, нехта — гаспадаром над Катастрофамі...“
|
E-mail
рэдаkцыі: analityka@yahoo.com
Web-майстар: mk |