№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Інгрыд Ноль (Ingrid Noll)

1935 -

Інгрыд Ноль
Нямецкая аўтарка дэтэктываў і трылераў. Нарадзілася 29 верасня 1935 у Шагнхаі ў сям’і доктара. У 1949 годзе бацькі вярнуліся ў Германію. Пасля заканчэння каталіцкай школы для дзяўчат вывучала германістыку і гісторыю мастацтваў у Бонскім універсітэце. У 1959 годзе выйшла замуж за доктара Петэра Гулаца, мае траіх дзяцей. Сваё жыццё яна прысвяціла хатняй гаспадарцы і дзецям, а таксама дапамагала мужу ў працы. У вольны час пачала пісаць.

Першы раман Інгрыд Ноль “Мёртвы певень” (Der Hahn ist tot) выйшаў у 1991 годзе, калі пісьменніцы было 55 гадоў, а дзеці раз’ехаліся з бацькоўскага дому. Ён адразу зрабіў яе знакамітай. Ноль — аўтарка яшчэ больш чым тузіна кніг, перакладзеных на 21 мову свету. У аснове яе раманаў часцей за ўсё ляжаць выкшталцоныя забойствы жанчынамі сваіх мужоў ці каханкаў.

Інгрыд Ноль лічыцца на сённяшні дзень адной з найвыбітнейшых пісьменніц Германіі.

Чытайце таксама

(Гектар Х'ю Манро) Сакі

(Гектар Х'ю Манро) Сакі

Брытанскі пісьменнік, чые дасціпныя, а часам змрочныя апавяданні былі сатырай на норавы эдвардыянскай Англіі

Вульф Сосенскі

Вульф Сосенскі

Збіральнік габрэйскага беларускага фальклору.

Роберт Вальзэр

Роберт Вальзэр

Швейцарскі паэт і празаік, пісаў на нямецкай мове. Асаблівай увагі заслугоўвае яго біяграфія

Аркадзь Аверчанка

Аркадзь Аверчанка

Рускі пісьменнік-сатырык, тэатральны крытык. Пасля рэвалюцыі жыў на эміграцыі

525