№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Пэт Паркер (Pat Parker)

1944-1989

Пэт Паркер

Афраамерыканская паэтка-лесбіянка і актывістка. Нарадзілася ў Х'юстане (Тэхас, ЗША) у сям’і прыслугі і аўтамеханіка. Была наймалодшай з чатырох сясцёр. У 17 гадоў сышла з дому, каб паступіць у каледж. Cкончыла Гарадскі каледж Лос-Анджэлеса і Дзяржаўны каледж Сан-Францыска. Была двойчы замужам: за драматургам Эдам Булінсам, які збіваў яе і якога яна “баялася да смерці”, і за пісьменнікам і выдаўцом Робертам Ф. Паркерам, з якім таксама развялася, зразумеўшы, што “ідэя шлюбу... для мяне не працуе”. У канцы 1960-х яна пачала ідэнтыфікаваць сябе як лесбіянка, яе партнёркай да канца жыцця была Марці Данхэм.

У 1963 годзе адбыўся першы публічны паэтычны выступ Пэт Паркер, у 1968-м яна пачала чытаць свае вершы ў жаночых гуртках пры жаночых кнігарнях, кавярнях і на фемінісцкіх імпрэзах. У 1969 годзе пазнаёмілася з Одры Лорд (Audre Lorde), адной з самых значных чарнаскурых паэтак-лесбіянак. Яны абменьваліся лістамі і натхнялі адна адну на творчасць да самай смерці Пэт Паркер. Першы паэтычны зборнік Паркер з’явіўся ў 1972 годзе, у 1999 годзе ў Нью-Ёрку выйшаў поўны збор яе паэтычных твораў. 

Пэт Паркер удзельнічала ў палітычнай арганізацыі “Чорныя пантэры”, была вельмі актыўнай у амерыканскім фемінісцкім руху, у ЛГБТК-руху. У 1980-м Пэт Паркер арганізавала Рэвалюцыйную раду чарнаскурых жанчын.

Памерла паэтка ў 1989 годзе ад раку грудзей. Паэтычная прэмія яе імя ўручаецца за найлепшы апавядальны верлібр ці драматычны маналог, выкананы чарнаскурай паэткай-лесбіянкай.

Чытайце таксама

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Ігар Паглазаў

Ігар Паглазаў

Беларускі паэт. Пайшоў з жыцця ў 13 гадоў

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Леў Стахоўскі

Леў Стахоўскі

Нарадзіўся ў 1911 годзе ў сям’і Міколы Стахоўскага (1879–1948), грамадска-палітычнага дзеяча і лекара

462