№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ганна Марголін

Залатая пава (די גאָלדענע פּאַװע)

Верш

Пераклад з ідыша Ганна Янкута
Залатая пава нам махнула крылом,
Залатыя вочы ноч адкрыла цішком,
А цяпер, мой светлы, засынай.
Залатыя вочы ноч адкрыла цішком,
Я зрабілася скрыпкай, а ты — смычком.
А цяпер, трывожны, засынай.

Я зрабілася скрыпкай, а ты — смычком,
Шчасце закахана зазірнула ў наш дом.
А цяпер, пяшчотны, засынай.
Шчасце закахана зазірнула ў наш дом,
І пасля на развітанне махнула крылом.
А цяпер, мой сумны, засынай.
Пераклад з ідыша – Ганна Янкута © 2018

Чытайце таксама

Хорхе Луіс Борхес

Хорхе Луіс Борхес

Аргентынскі празаік, паэт і публіцыст. У 1920-я гады зрабіўся адным з заснавальнікаў авангардызму ў гішпанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.

Мішэль Луё

Мішэль Луё

Французскі пісьменнік

Амбраз Бірс

Амбраз Бірс

Амерыканскі пісьменнік і журналіст, выбітны публіцыст-сатырык свайго часу.

Франк Варжак

Франк Варжак

Французскі пісьменнік.

696