A R C H E H a b r e j s k i   n u m a r № 3 (8) – 2000
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


32000
» да Зьместу «

 


Габрэйскі нумар


лірыка

     
Вокладка ARCHE 3-2000. Габрэйскі нумар. Фота Алены Адамчык, мадэль Ядвіга Адамчык.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Андрэй Хадановіч
Готыка

Плынь уражаньняў сьвежых
змывае ізь зьвілінаў цьвіль.
Па байніцах і вежах
пазнаеш вялізарны стыль.
Сьвет аплатак і ружаў
сыгналы
здалёк табе шле.
Ты слухмяна напружыў
каналы
ўспрыманьня, але
недасяжныя шпілі
ды вычварныя вітражы —
ўсё ў вялізарным стылю
даводзіць, што ты тут чужы.
Нават замак душы
не пакіне надзей на заручыны:
ты чужынец на мшы,
недаверак, прафан, недалучаны.
На драўляным касьцёле
насеньне гвалтоўных гадоў
прарасьце, ды ніколі
ня ўгледзіш пладоў, пагатоў
без патрэбы прымус
ды прынука,
покуль хлус,
ашуканец, манюка
лухту адмыслова
вярзе, —
па-за ёю ні гука,
ні слова,
ты Страцім-Сэнс-Санс sans paroles, балазе
з сама першага дотыку
ўсё ж адчуваеш прыемнасьць
закаханасьці ў готыку —
нават бяз мар пра ўзаемнасьць.

 

Дэмбна Тарноўскае, верасень 1999
Зь нізкі “З замку ў замак
(галіцкі дывэртысмэнт-ІІ)”

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (8) – 2000

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Copyright © 1998-2000 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 13-07-2000