Алена Гапава. Нацыя “паміж” і ў мары аб сваіх жанчынах
Сучасны беларускі палітычны і культурны дыскурс факусуецца на ідэі вяртання ў Еўропу. Ідэя гэтая прэзентуецца настальгічным мітам беларускасці, перарваным, але не знішчаным савецкім эксперыментам: колькі стагоддзяў краіна не існавала на еўрапейскай мапе ў якасці самастойнай дзяржавы.