Літаратура.org » Галоўная

Сяргей Шупа: Сапраўдны пераклад — гэта пераклад прозы

Сяргей Шупа, Менск, ХІІ.2009. Фота Міраслава Адамчыка

ПРАЙДЗІСЬВЕТ: Складана палічыць усе тыя замежныя мовы, якія Вы ведаеце. Адкрыйце нам таямніцу – скажыце дакладную лічбу (а заадно і пералічыце, калі ласка). Якую замежную мову Вы вывучылі першай? Якім быў першы перакладзены Вамі твор? СЯРГЕЙ ШУПА: Гэтае пытанне мяне заўсёды трошкі ірытуе, бо на яго цяжка адказаць. Ну, напрыклад, ці ведаю я ўкраінскую мову? Або падляшскую? Я разумею іх на 99,5%, але наўрад ці змагу гаварыць на іх (прынамсі без добрай алкагольнай падрыхтоўкі). Дык гэта лічыцца “ведаю” ці не? Або, некалі вывучыўшы харвацкую, я заўважыў, што цудоўна разумею сербскую, баснійскую і вельмі падазраю, што й чарнагорскую. Дык дадаць яшчэ тры мовы? Так што гэтае пытанне варта было б удакладніць і спытацца, на якіх мовах я магу больш-менш свабодна гаварыць. Родныя мовы (...)

а п о ш н і м   ч а с а м   н а м   н а п і с а л а с я
с а ч ы ц ь   з а   Л і т а р а т у р а й