№20: Габрэйскі акцэнт

№20: Габрэйскі акцэнт

Дваццаты нумар часопіса “ПрайдзіСвет” мы вырашылі зноў зрабіць “нацыянальным”. У адрозненне ад папярэдніх, нямецкага і нарвежскага, нумароў, гэты прысвечаны народу, мове і творам, якія раней былі вельмі важнай часткай нашай гісторыі і культуры.

Чытаць далей

№20: Габрэйскі акцэнт

17 ліпеня 2018

№20: Габрэйскі акцэнт

Дваццаты нумар часопіса “ПрайдзіСвет” мы вырашылі зноў зрабіць “нацыянальным”. У адрозненне ад папярэдніх, нямецкага і нарвежскага, нумароў, гэты прысвечаны народу, мове і творам, якія раней былі вельмі важнай часткай нашай гісторыі і культуры.

Да Другой сусветнай вайны ў беларускіх гарадах і мястэчках амаль палову (а недзе і больш) насельніцтва складалі габрэі, якія гаварылі і пісалі пра сябе і сваю зямлю на ідышы, на іўрыце, па-беларуску, па-руску, па-польску. Але пасля Катастрофы іх галасы або сціхлі назаўжды ў безыменных магілах, або загучалі далёкім водгуллем з іншых краінаў і кантынентаў. І калі мы, людзі сённяшняй Беларусі, спрабуем азірнуцца і скласці вобраз сваёй мінуўшчыны, то заўжды адчуваем недахоп таго вялізнага аскепка гісторыі, які дагэтуль не змаглі аднавіць і асэнсаваць як на агульнанацыянальным узроўні, так і на прыватным.

Мы не спрабуем гаварыць ад імя габрэйскай супольнасці, бо большасць з нас не прылічвае сябе да габрэйскага народу. Нам важна, каб габрэйская літаратура, створаная тут або тымі, хто нарадзіўся ў Беларусі ці на прасторах нашай агульнай (Усходняй) Еўропы і адчуваў гэты край сваім, была прачытаная, каб гэтыя забытыя і жывыя галасы былі пачутыя. Каб багатая ідышамоўная спадчына Беларусі, якую мы лічым нашай, як і рускамоўную, і польскамоўную, зноў была зразуметая і прынятая, каб яна зрабілася фактам нашай культуры і ўвайшла ў айчынную гісторыю літаратуры. Успамінаць і вяртаць імёны і тэксты, асэнсоўваць з’явы габрэйскага жыцця, але і таксама знаёміць з новымі габрэйскімі аўтарамі і аўтаркамі з Беларусі, Ізраіля, ЗША, Польшчы, Нямеччыны, Францыі і Італіі — вось такі абавязак мы бяром на сябе ў гэтым новым, дваццатым, нумары “ПрайдзіСвет”. Дарэчы, пераклады з іўрыту ў нашым часопісе ўпершыню.

І некалькі словаў пра назву. “Габрэйскі акцэнт” — гэта наўпроставая адсылка да выслоўя Генрыха Гайнэ, аднаго з аўтараў нумару: “Пасля Выхаду пра свабоду заўжды будуць гаварыць з габрэйскім акцэнтам”. Засяроджваючыся на габрэйскай тэматыцы, мы хочам, каб у беларускай літаратуры зноў з’явіўся няхай і не надта моцны, але ўсё ж адчувальны габрэйскі акцэнт.

Для вокладкі выкарыстаная карціна Алеся Сурава "Местачковы раманс. Роза".

1551