№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Элізабэт Бішап (Elizabeth Bishop)

(1911-1979)

Элізабэт Бішап

Амерыканская паэтка.

Нарадзілася ў горадзе Вустэр, штат Масачусэтс. Бацька дзяўчынкі памёр, калі ёй было восем месяцаў. Маці Элізабэт псіхічна захварэла і пажыццёва была змешчаная на лячэнне. Дзяўчынку выхоўвалі родзічы ў канадскай правінцыі Новая Шатландыя. Бішап атрымала добрую адукацыю і скончыла прыватны Васар-каледж. Там Элізабэт пазнаёмілася з вядомай паэткай Мэрыян Мур, якая спрыяла друку першых вершаў Бішап.

Бішап вельмі шмат вандравала. Жыла ў Францыі, Мексіцы, у штаце Фларыда, з пачатку 1950-х доўгі час пражыла ў Мексіцы разам са сваёй партнёркай Лотай дэ Масэда Суарэш. Апошнія гады паэтка пражыла ў Бостане.

Першая кніга вершаў Элізабэт Бішап “Поўнач і поўдзень” (North and South) выйшла ў 1946 годзе. Кніга была прынятая чытацкай публікай досыць прыязна. За свой другі зборнік “Вершы: Поўнач і Поўдзень — Халодная вясна” (Poems: North and South — A Cold Spring, 1955) яна атрымала Пулітцэраўскую прэмію.

У 1965 годзе выйшаў новы зборнік яе паэзіі “Праблемы вандровак” (Questions of Travel), а за поўны збор вершаў (1969) Элізабет Бішап атрымала Нацыянальную кніжную прэмію.

Апошняй яе прыжыццёвай кніга была “Геаграфія, частка трэцяя” (Geography III, 1976).

6 кастрычніка 1979 года Элізабэт Бішап нечакана памерла ад анеўрызмы сасудаў галаўнога мозгу.

Падрабязней пра жыццё і творчасць Элізабэт Бішап можна прачытаць у артыкуле Наталлі Паваляевай “Элизабет Бишоп, awful but cheerful”.

Чытайце таксама

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

Сяргій Жадан

Сяргій Жадан

Культавы ўкраінскі паэт, эсэіст, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

Жанна Луіза Отэрдаль

Жанна Луіза Отэрдаль

Шведская пісьменніца, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў

691