|
|
Адам Глобус
Хоку пра снег
Крыжы пад снегам…
Вось і ўсё, што магу ска-
заць пра Радзіму.
* * *
Срэбная цішы-
ня — на прыдарожны лес
снег церушыцца.
* * *
Стой, прытармазі…
Вунь бяжыць каля лесу
па снезе ліса.
* * *
У снежны вечар
зялёнае гарбаты
сабе запарыў.
* * *
Толькі ў дзяцінстве
можна пабудаваць са
снегу свой замак.
* * *
Перад дзвярыма
з барэта й палітона
абтрасаю снег.
* * *
Схілілі лапы
высачэзныя елкі
пад цяжкім снегам.
* * *
Уздоўж дарогі
снежна-белыя слупкі
мяне вітаюць.
* * *
Сцукраваны снег
шархоча, нібыта жвір,
пад падэшвамі.
* * *
Лютаўскі вецер
зранку мяне частуе
снежнай крупою.
* * *
Казачны настрой —
у тэатральным парку
дзеці снег ядуць.
|
|