A R C H E S k a r y n a № 4 (9) – 2000
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


42000
 

 


Скарына
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


 

 
Вокладка ARCHE Skaryna 4-2000.

   Мінулыя нумары:

   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

    З ь м е с т

Валерка Булгакаў
     Дэклясаваная эліта

„Лукашэнка, гэты інтэлігент з народу, выявіў усю праблематычнасьць і беларускай нацыі, і беларускага грамадзтва, і беларускіх элітаў. Яго абраньне на прэзыдэнта ў пэўных колах тлумачылі прыкрай выпадковасьцю, фатальным зьбегам абставінаў, непамыснай палітычнай кан'юнктурай. За нейкі час, аднак, стала ясна, што іншага проста не было дадзена, што гэта заканамернасьць. Так сама ў гэтых колах мянялася стаўленьне да асобы Лукашэнкі. Ад страху і адкрытай непрыязьні яно пачало хінуцца ў бок асьцярожнага зацікаўленьня яго няўрымсьлівай асобай. У гэтых колах пачалі справядліва аддзяляць сэнс палітычнай дзейнасьці Лукашэнкі ад яго яскравай, маляўнічай індывідуальнасьці…“

Юлія Андрэева
     Сьвятарная худоба на музычным траўніку

„…Так, любiлi мы калiсьцi легенду Большого театра i Маскоўскай кансэрваторыi! Цяпер працьверазелi. Рыхтэр памёр; Трацьцякоў, як высьветлiлася, заўжды йграў фальшыва; Пятроў у азарце нястрымнай самарэклямы страцiў рэшткi музычнай тонкасьцi, а таксама й пiянiстычнай тэхнiкi. Піяніст Навум Штаркман апошнім разам прыяжджаў да нас толькі для таго, каб сыграць „з аркуша па нотах“ канцэрт Гайдна (мая матуля іграла яго ў трэцяй клясе). Выкананьне было па-дзіцячаму брудным, мо шчэ й таму, што Ўладзімер Шаліхін ня вельмі спрытна гартаў старонкі…“

Уладзімер Роўда
     Расія і свабода

„…Многія расійскія інтэлектуалы лічаць, што сёньняшні аўтарытарны рэжым — гэта цана, якую расійскае грамадзтва вымушанае заплаціць за адносную стабільнасьць і „ўстойлівую недатыкальнасьць асобы“. На нашу думку, гэта перш за ўсё цана за ўтрыманьне імпэрыі. М.Cакалоў ня мае рацыі, калі піша, што 12 чэрвеня 1990 г. дэлегаты Зьезду народных дэпутатў РСФСР, прагаласаваўшы за сувэрэнітэт Расіі, тым самым зрабілі выбар на карысьць нацынальна-дзяржаўнай самаідэнтыфікацыі…“

Анджэй Карашэўскі
     Паміж багацьцем і беднасьцю

„Шукаючы крыніцы багацьця нацыяў, Адам Сьміт на першае месца стаўляў вольны абмен тавараў і паслугаў. У гэты самы час у Польшчы абсалютная бальшыня палітычных і рэлігійных элітаў трактавала такія ідэі як герэзію, абразьлівую для Бога. Пакуль Бог маўчыць, тлумачэньне таго, што Яго абражае, бяруць на сябе простыя сьмертныя. Пытаньне Адама Сьміта пра крыніцы багацьця нацыяў застаецца ў сіле. Два гады таму ў Злучаных Штатах зьявілася кніга аднаго з найлепшых сучасных гісторыкаў эканомікі Дэвіда Лэндза пад прыкметнай назвай „Дабрабыт і галеча нацыяў: чаму адны багацеюць, іншыя галеюць?“...“

Алег Гардзіенка
     Гісторык, які перайграў гісторыю

„Савецкая Беларусь 1921–1928 гадоў — гэта апошні момант сытага жыцьця перад перакрышам, Апошняя Аркадыя, залатая пара сялянскай, вясковай, зрэбнай Беларусі, залаты век нацыянал-камуністаў, легенда беларускага сацыялізму. Вымушаны антракт, зацішша перад крывавым патопам...“

 
Кнігі – Рэакцыі – Лісты ў рэдакцыю

     Сяргей Харэўскі: Цэрквы з дрэва
     Генадзь Туровіч: Радзівілаўскія конікі
     Вольф Рубінчык: Яшчэ пра Галакост
     Ганна Штэйнман: У дзяржаўніцкіх каардынатах
     Наста Гулак: Трывожнае ўспрыманьне рэчаіснасьці

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 4 (9) – 2000

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Copyright © 1998-2000 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 29-07-2000