|
|
Ганна Панамарэнка
Вершы
* * *
... мне сястрычка-гаспадынька
выдасьць пенькную піжамку
у чырвона-белы рубчык
будзе струй мой элегантны
... засьпяваю я куплеты
пра лысога бацьку-чорта
пра свае дурныя справы —
вельмі доўгія рукавы
... у Навінках сонца сьвеціць
я прыгожая гуляю
у чырвона-белым зьзяньні
ад жыцьця адпачываю
... гэй, калегі, падыходзьце
я вам шэрыя касьцюмы
расфарбую размалюю
... я вам фарбу прыхавала
мы ж цяпер ня проста дурні...
Ліпень 1999
Татку, татку, дай парады,
як схадзіць пасраць у грады,
і каб больш на пяць працэнтаў,
чым суседка цётка Генька.
Татка, татка, мы старалісь,
каля лазьні калупалісь,
адрабілі лісапету,
каб ты ехаў да суседа,
каб ты ехаў, татка-радца,
па суседзях пабірацца.
Не да Джона, не да Яна,
а да рускага Івана.
|
|