A R C H E A d a m H l o b u s № 5 (10) – 2000
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


52000
» да Зьместу «

 


АДАМ ГЛОБУС
 


 

 
Вокладка ARCHE Adam Hlobus 5-2000. На вокладцы выкарыстаныя фотаздымкі Алены Адамчык.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Чаму я зрабіў
аўтапартрэт
у форме часопіса?

У часы еўрапейскага Адраджэння настаўнік (здаецца, Гірландаё) сказаў вучню (Мікеланджэла? А можа гэта сказаў Батычэлі, звяртаючыся да Леанарда да Вінчы… — неістотна), што не мае ніякага значэння, якую замову ты атрымаў — ці збудаваць сабор, ці паставіць конную статую, ці ўпрыгожыць кветкамі кош з садавінаю на кірмашы — галоўнае, ты павінен працаваць максімальна сумленна і творча. Усё сваё жыццё я прыслухоўваўся да гэтай парады. Якіх толькі замоваў не атрымліваў… Кінасцэнары, тэксты песняў, крытычныя артыкулы, ролі ў тэлефільмах, выступленне на сцэне, чытанне вершаў па радыё, роспіс кінатэатраў, маляванне рэкламных шчытоў на кірмашах, ілюстраванне кніжак і часопісаў, пераклады грузінскіх і расейскіх вершаў… Безліч замоваў, і ні ад адной я не адмовіўся. Не буду хлусіць. Не ўсё атрымлівалася ў мяне добра. Толькі прынцып заставаўся адзін і той жа: не адмаўляйся і працуй сумленна. Адпаведна, калі запрапанавалі зрабіць нумар ARCHE, прысвечаны мне, я даў згоду. Нідзе й ніколі не чуў, каб нехта замаўляў у мастака ягоны аўтапартрэт. А тут такая замова. Што з гэтага атрымалася? Мяркуй сам. Змяя ўкусіла сябе за хвост — сімвал барока. Так што, хутчэй за ўсё, пра кошык з кветкамі гаварылі Мікеланджэла, які перажыў Адраджэнне з маньерызмам і заснаваў стыль барока, мой любімы стыль еўрапейскага мастацтва.

Адам Глобус

 

Галасуй за ARCHE :)

br.by
 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 5 (10) – 2000

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Copyright © 1998-2000 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 29-08-2000