A R C H E A d a m H l o b u s № 5 (10) – 2000
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


52000
» да Зьместу «

 


АДАМ ГЛОБУС
 


гісторыі

 
Вокладка ARCHE Adam Hlobus 5-2000. На вокладцы выкарыстаныя фотаздымкі Алены Адамчык.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Ірына Тоўсцік
Сустрэча, якой не будзе

05.02.2000 г. Вечар.

Неверагодна, але праўда. Я раблю яму крок насустрач. Яму і жыццю. Калі я сёння прыйду да яго, майго каханага хлопчыка, стану жанчынай. Гучыць заманліва і па-даросламу. Але… ці гатова я быць дарослай, стаць жанчынай, ягонай жанчынай?! Наўрад ці. Усё ж быць ёю, мабыць, няпроста. Пэўне, трэба мець нейкі талент. А што я?! Нічога не ўмею, акрамя як палымяна і страсна цалавацца ў вусны. І то не ў абы-якія, а толькі ў ягоныя, такія гарачыя і з пухлінкаю. Адчуваю, на мне, мабыць, нейкія кайданы хвалявання, бо сэрца шалёна скача ўнутры і перасыхаюць вусны. Неяк не па сабе. Да таго ж адна на бясконцым праспекце сярод машын, сярод процьмы машын і цемры, аздобленай святлом ад іх фараў і маленькіх зорачак у небе. А месяц ужо не выплыве, дзіўна. Зіма, навокал снег, а ў душы маёй вясна, цёпленька, як на бабулінай печцы. Ён думае, што я ўжо не прыйду. Мабыць, вельмі перажывае. Праўда, я запазнілася, ды гэта не істотна. Важна, ці адбудзецца тое сёння? Вельмі нервуюся і мне чамусьці страшна. Зусім нядаўна я стала паўналетняй, але гэта не змяніла нічога ў маім жыцці.

А калі стану жанчынай, як буду пазіраць на свет, а свет, у сваю чаргу, на мяне? Уяўляеш, адразу столькі пытанняў да самой сябе. Але адказаць самой складана. Цікава, анёлы думаюць аб сэксе? Дурное пытанне. Хутчэй да каханага, ён чакае мяне, каб зрабіць сваёй жанчынай. І ўсё ж хацелася б мне быць анёлам. Вось толькі крылы, думаю, будуць перашкаджаць.

 

Гэта дэбютнае апавяданьне Ірыны Тоўсьцік.
Журналістка, абітурыентка Менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.
Належыць да наймалодшага пакаленьня беларускіх літаратараў.
   

06.02.2000 г. (Раніцай у машыне добразычліўца).

Апрытомнела толькі раніцай. Лёгкае паляпванне па маіх шчаках і расціранне маіх рук прывяло мяне ў сябе і трошкі сагрэла. Я застагнала, сказала, што ўсё баліць, папрасіла не чапаць мяне. Малады чалавек, які быў побач, мабыць, нічога не разумеў з майго мармытання. Мне здавалася, што я знаходжуся ўсё ў тым жа начным жаху, у руках грубасці і здзеклівай сілы.

Я думала, паўналецце дасць мне волю выбару і збавіць ад назойлівай наіўнасці, якая пераследуе мяне з дзяцінства. Не ўлічыўшы таго, што распараджаецца ўсё ж маім лёсам жыццё, а не паўналецце, я вырашыла адразу адолець шлях да кахання, да прыняцця жаноцкасці ўлукаткі. Заўсёды абыходзіўшы тэму сэксу, бо не хацелася так хутка вешаць цяжкі жалезны замок на дзверы ў Дзяцінства, я берагла сваю нявіннасць, бы скарб. А яна, аказваецца, ацэньваецца ўсяго ў 100 баксаў з мноствам пераломаў і сінякоў на целе ды запаленнем лёгкіх. Ці справядліва гэта, калі хлопец, толькі галава якога важыць кілаграмаў 20, валачэ цябе без згоды ў машыну, бы танную гітару, на якой трое мацакоў збіраюцца іграць розныя пошласці, а пасля выкінуць?! Ён, мабыць, ніколі не задумваўся, што вакол яго людзі, а не лялькі, якім можна адламаць нагу альбо руку ці адарваць галаву, як у дзяцінстве. Калі для яго няма розніцы паміж лялькай і мной, дык чаму ж я, а не гумовая лялька, таксама мяккая навобмацак і, калі правільна карыстацца, вельмі падатлівая?

О, Божа! Я ўся ў крыві! Я баялася страціць нявіннасць, стаць жанчынай, а згубіла каханне і давер, згубіла прагу да жыцця, згубіла шчасце. Свет пакрыўся шалёнымі буйнымі кропкамі жуды. Ці варта далей жыць? Думаю, не. І анёл з мяне ўжо не атрымаецца. А я ж хацела проста жыць, кахаць і быць каханай. Я нават не ведаю тых, хто так бязлітасна вырваў самы апетытны кавалачак майго шчасця, бы кавалак шакаладу, які ўсё роўна растане ў руцэ або ў роце, ад яго застанецца толькі фанцік, што неўзабаве апынецца ў сметніцы. Мабыць, жыццё і ёсць вялікая сметніца, куды часам выпадкова трапляюць і добрыя рэчы. Але, на жаль ці на шчасце, час ад часу смецце спальваюць у сметніцы, застаецца попел, які рассейваецца па зямлі, каб хоць трошкі ўгнаіць глебу... Гэта ўсё нейкі сон, страшны сон, па адзін бок ад якога вырай, па другі — катакомбы, у якіх пакуль яшчэ блукае, блукае мая душа...

 

 
   

Шпіталь.

— Я заўважыў яе на дарозе. Яна памірала. У кішэнях 100 даляраў і пашпарт. Ёй усяго 18. Нядаўна споўнілася... Яна штосьці гаворыць.

— Ужо было позна, і мне прыйшла неблагая думка ўзяць таксоўку. Я падышла бліжэй да дарогі, каб злавіць яе. Мае думкі далёкія ад рэальнасці, ад шэрасці нашага жыцця. Я захоплена толькі сабой і ім як жанчынай і мужчынам, дакладней, нашымі стасункамі. Мне здавалася, усё будзе прыгожа, рамантычна, як у фільмах, як у казцы. Мой прынц чакае мяне... і я іду, хоць мне страшна і не трымаюць ногі, але я хачу быць менавіта тваёй...

— Ну што там яшчэ? Не нядзеля, а вэрхал нейкі. Пятая прастытутка за ноч?! Спачатку трахаюцца абы з кім, а пасля ратуй іх, блядзёў гэткіх. Як так, дык упіраюцца, а нейкаму ўблюдку за баксы — калі ласка. Грошы для іх даражэйшыя за жыццё! Усё, я не магу больш глядзець на кроў і зламаныя косці. Жудасць! Пакінем гэтую на заўтра для новай змены, а то мяне званітуе. Хадзем лепш піва пап’ем, мне трэба выпаліць пару цыгарэтаў на свежым паветры. А баксы... Вазьмі 50 сабе, хопіць з яе. Заробіць яшчэ.

 

 
   

05.02.2000 г. Вечар.

Хвалююся. Прыбіраюся ўжо даволі доўга. Як ніколі. Як жанчына. Ёпцель! Колькі ўжо ў мяне было гэтых дзяўчат, колькі няскончаных раманаў! Ды што з гэтага. Я адчуваю сябе хлопчыкам, недасведчаным, закаханым хлопчыкам. І ўсё праз яе, маю зайку. Я столькі гадоў яе чакаў. Чакаў яе паўналецця, яе згоды, спеласці. Прыемна, калі чакаеш чагосьці вялікага, прыемнага і цёплага. Каханая, прыходзь хутчэй, я сумую без цябе, я хачу цябе, зая...

 
06.02.2000г. Дзень.

Shit!!! Гэта праўда, праўда!.. Лёша, налі яшчэ гарэлкі! Вось блядства!!!

У гэтай вясельнай сукенцы яна павінна была стаяць побач са мной ля алтара! Замест гэтага — у труне!.. Зая! Вяртайся, я без цябе не буду жыць. Зая, ты чуеш мяне, мілая?! Уставай, мы павінны ісці ў тэатр, вось квіткі. Што з табой зрабілі, мілая, адкажы мне! Маё жыццё без цябе — дрэнь, рушыцца ўвесь дом, дзе жыло маё сэрца. Як апошняя сволач я чакаў цябе дома, замест таго каб паехаць і забраць. Я не варты быў цябе, тваіх нявінных пацалункаў. Я не варты цябе! Не варты я свайго жыцця нікчэмнага... Божа! Падаруй і мне... смерць...

 

Галасуй за ARCHE :)

br.by
 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 5 (10) – 2000

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Copyright © 1998-2000 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 29-08-2000