A R C H E | Narodny numar | №
2 (16) – 2001 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
|||
|
Натальля Арсеньнева
|
(Хутка.) Я вазьму разрыў-траву, белы хорам адамкну, (Да князя.) Ты, малойчык гожы, будзеш жыць да сьмерці, (Бярэ за руку Алёнку.) А ты, мая Ялінка, ой, красная дзяўчынка, (Ківае галавой.) За гарамі, гарамі гарыстымі і г.д. КНЯЗЬ. Дык каб не лябёдка, каб ды ня той сокал, (Сьмяецца.) Што ж, дзякуй і за гэта! ВАРАЖБIТКА. Ня сьмейся з долі... КНЯЗЬ (дае грошы). Ну, на, вазьмі! Цяпер ідзі, старая... ВАРАЖБIТКА (Дзіўна прыглядаючыся грошам, трымае іх на адкрытай далоні.) (Сьмеючыся й аглядаючыся, адыходзіць.) АЛЁНКА. Дзіўная старая! Дзіўное нешта казала яна, КНЯЗЬ. Я не хачу маніць табе, Алёнка... АЛЁНКА (усхвалявана). Праўду, праўду, якую праўду? КНЯЗЬ. Слухай... АЛЁНКА. Ой, спадару залаценькі, КНЯЗЬ. Ты набрала ў далоні серабранай вадзіцы, АЛЁНКА, КНЯЗЬ (разам). Ці вясна ў той вечар уракла нас з табою, КНЯЗЬ. Тады ў князева сэрца заляцела лябёдка АЛЁНКА. Я набрала ў далоні серабранай вадзіцы, АЛЁНКА, КНЯЗЬ (разам). Ці вясна ў той вечар уракла нас з табою... (І г. д.) АЛЁНКА. Сокал мой! КНЯЗЬ. Алёнка, я кахаю цябе... АЛЁНКА. Як, расстацца нам? КНЯЗЬ (разам з Алёнкай). АЛЁНКА, КНЯЗЬ (разам). Наляцеў буралом магутны, КНЯЗЬ. I шчасьце кволае й каханьне — усё парваў!.. (Алёнка галосіць, князь суцяшае яе. Здалёк зьяўляюцца няўпрыцям для Алёнкі й князя Варажбітка й Даніла.) ВАРАЖБIТКА (да Данілы). Вось твой князь. ДАНIЛА (бачыць Алёнку і адразу захапляецца ёю). ВАРАЖБIТКА. Долі не зьмяніць, долі не зьвярнуці... АЛЁНКА. Ой, доля, ой, доля мая... ВАРАЖБIТКА. (разам) Ой ты, доля, доля-чужаніца, ДАНIЛА. У яе, у долі, нельга адпрасіцца. КНЯЗЬ. Яе ні зманіці, яе ні зьвярнуці, (Князь з Алёнкай адыходзяць. За імі, як цень, Даніла. Варажбітка адна.) ВАРАЖБIТКА. Ой, не дарма шчыміць князёва сэрца, Заслона. |
Абраз II (Тое ж возера раньняй восеняй. Здалёк чуваць перакліканьні ДЗЯЎЧАТЫ (за сцэнай). Аў! Го-го! Аў! Го-го! ДАНIЛА. Ужо восеньню лозы залоцяцца, ДЗЯЎЧАТЫ. Аў! Го-го! ДАНIЛА. Адляцелі лябёдкі ды лебедзі, ДЗЯЎЧАТЫ. Аў! Го-го! ДАНIЛА. Запаліла русалка лясная агонь (Перакліканьні дзяўчат чуваць усё бліжэй. Сьмеючыся, дзяўчаты з кошыкамі ў руках выбягаюць на сцэну. Яны прыйшлі ў грыбы. Зь імі сумная Алёнка. Даніла здалёк прыглядаецца ёй.) ДЗЯЎЧАТЫ. — Ай, дзяўчаткі, баравік! (Зь лесу, наставіўшы рукі, каб злавіць дзяўчат, выскоквае Васілёк, падцікаецца да Марыйкі й ззаду закрывае ёй вочы рукамі.) ВАСIЛЁК. Згадай, хто? МАРЫЙКА (б’е яго касой). Маеш, маеш, не палохай!.. ВАСIЛЁК. Зажурылася сэрца... Захацеў, як калісьці, МАРЫЙКА, ВАСIЛЁК (разам ізь дзяўчатамі). МАРЫЙКА. Але я ўжо ня тая, што калісь, што калісьці. МАРЫЙКА, ВАСIЛЁК (разам). МАРЫЙКА (да Васілька). Ну і хітры ж ты! Ідзі. ДЗЯЎЧАТЫ. Проса, проса! Давайце сеяць проса! (Стаюць у карагод.) — А мы ляда капалі, капалі, зялёна наша дуброва, дуброва. (Адзін бок карагоду выпіхвае Марыйку.) — А вы дайце хлопчыка, хлопчыка… (Другі бок выпіхвае Васілька.) МАРЫЙКА. Я, дзяўчынка маладая, у карагод пайшла, ВАСІЛЁК. Ой ты, дзеванька мая, сваю ручаньку мне дай, МАРЫЙКА. Ой, мой мілы, мой прыгожы, шануй жа, гадуй мяне, ВАСІЛЁК. Шанаваць цябе буду, гадаваць цябе буду, (Васілёк кідаецца да Марыйкі, дзяўчаты засланяюць яе, не даюць.) ДЗЯЎЧАТЫ. А мы ляда капалі, капалі, зялёна наша дуброва, дуброва. (Васілёк зрывае зь некаторых дзяўчат хусткі.) ВАСІЛЁК. А ну, дзяўчаткі, даганяйце! (Хутка бяжыць у лес, за ім ізь сьмехам бягуць дзяўчаты й Марыйка. Алёнка адна. Яе здалёк сочыць Даніла.) АЛЁНКА. Сумна мне… Горка мне… Баліць маё сэрца… (Алёнка кідаецца на мох. Выходзіць Даніла. Алёнка, думаючы, АЛЁНКА. Ты хто? Чаго ты тут шукаеш? ДАНІЛА. Не гані, не гані… Я шукаю, АЛЁНКА. Мяне? Адкуль ты мяне знаеш? ДАНІЛА. Я княжы дружыньнік, Даніла. Я бачыў цябе… увесну… АЛЁНКА (ажывіўшыся). Што ён? Мо’ гэта ён прыслаў цябе? ДАНІЛА. Не… (Адважыўшыся.) АЛЁНКА (насьмешліва). Бедненькі! ДАНІЛА. Ночкай сіняй ня сплю… АЛЁНКА (перадражнівае). Ночкай сіняй ня сьпіш, ДАНІЛА. Бачу вочы твае займглёныя… АЛЁНКА. Бачыш вочы мае займглёныя… ДАНІЛА. Чую словы твае шалёныя… АЛЁНКА. Чуеш словы мае шалёныя… АЛЁНКА. Ха-ха-ха! ДАНІЛА. Пакахаў русалку злую, загубіў душу… АЛЁНКА. Ха-ха-ха! ДАНІЛА. Сьмяешся? (Раззлаваўшыся.) АЛЁНКА (ускоквае з абурэньнем). Ён ня зраднік, не! ДАНІЛА (нясьмела). Лябёдка… АЛЁНКА. Чаго ты хочаш ад мяне? (Распушчае валасы, заплятае ў косы жоўтае лісьцё, круціцца, штось напявае праз зубы. Выглядае — як русалка.) АЛЁНКА. Кахаеш? Хацеў бы прытуліць мяне, абняць? (Зь лесу чуваць галасы дзяўчат, якія гукаюць Алёнку. Яна кідае Данілу насьмешлівы пагляд і ўцякае. Даніла, як заварожаны, глядзіць ёй наўздагон… Цямнее… На паляну выскокваюць ізноў дзяўчаты.) МАРЫЙКА (прыймаючы Данілу за Васіля). Васіль! ДЗЯЎЧАТЫ. Васільку, дзе ж Алёнка? МАРЫЙКА (заўважыўшы памылку). Ай, ды гэта ж не Васіль, гэта… Даніла! УСЕ. Даніла... дружыньнік Даніла! МАРЫЙКА. Што тут робіш? ДАНІЛА (горка). Русалкаў выглядаю. МАРЫЙКА. Русалкаў? УСЕ. А мы ці ж не русалкі? (Кідаюцца на Данілу й казычуць. Даніла адмахваецца. Дзяўчаты абкружаюць яго тады карагодам і круцяцца, штораз хутчэй, пеючы.) На кволай вярбіне русалкі сядзелі, (Васіль выходзіць із кустоў, жартаўліва ў тон дзяўчатаў.) Ой! Ой! Ой! УСЕ (хутка). Ой, тонка ткалі, Заслона. |
АКТ ІІ (Плошча перад князёвымі харомамі. У глыбіні цэркаўка. Кірмаш. Валачобнікі, лірнікі, купцы, гараджане, сяляне.) ВАЛАЧОБНІКІ (пяюць набожную песьню). СТАРЫЯ ЖАНЧЫНЫ. Ой, Божачка, Божа, як салодка пяюць людцы ВАЛАЧОБНІКІ. Ён прасіўся ў пустыльні, ДЗЯЎЧАТЫ. Хацелі-б у рай, ды грахі не пушчаюць! КУПЦЫ. Каралі, каралі, пярсьцёначкі серабраныя. ВАЛАЧОБНІКІ. Ой ты, маці-пустыльня, ДЗЯЎЧАТЫ. Ой, каралі, як жар гараць, як жар гараць! КУПЦЫ (да Марыйкі). Пацалуй, дык дарма дадзём! МАРЫЙКА. Бабульку вунь цалуйце! (Сьмяецца.) ВАЛАЧОБНІКІ. Ты прыймі свайго сына, СТАРЫЯ ЖАНЧЫНЫ. Ой, грахі нашы… Божа, Божачка. КУПЦЫ. Запінкі! Завушнічкі для маладзічкаў! (Здалёк чуваць скамарохаў) НАРОД. Чу, скамарохі! Скамарохі гудуць! Скакаць будуць!* (На плошчу з крыкамі й звонам вылятаюць скамарохі.) СКАМАРОХІ. Ой, у лесе пры гушчары (Даніла разглядаецца па натоўпе.) МАРЫНКА (зьнянацку хапаючы Данілу за руку). Даніла! Не спадзяваўся сустрэчы? Вітайце, дзяўчаты, спадара Данілу — князёвага дружыньніка! ДЗЯЎЧАТЫ. Здароў, спадару Даніла, здароў, княжы дружыньніку. МАРЫЙКА. Ой, каб ты ведаў, як Алёнка нам супакою не давала. Усё звала на кірмаш. Праўда, дзяўчаткі? ДЗЯЎЧАТЫ. Праўда, праўда! МАРЫЙКА. Ці не цябе, Даніла, сустрэць тут яна жадала? ДЗЯЎЧАТЫ. Ой, ці не цябе? МАРЫЙКА. Ай, дзяўчаткі, скрозь вясельлем пахне. ДАНІЛА. А ты адно ў галаве: вясельле ды вясельле! МАРЫЙКА. А што ж тут дрэннага? Вось хочаш і табе пасватаю кагосьці? Мяне ня хочаш, знаю, дык бяры Алёнку. Ой, кажная б пайшла за гэткага, як ты. ДЗЯЎЧАТЫ. Кажная б пайшла… МАРЫЙКА. Малады… Дужы… Сьмелы. Прыгожы… (Дзячаты ўсьлед за Марыйкай паўтараюць: „Малады, дужы“ і г. д.) АЛЁНКА. Кіньце, дзяўчаткі, даволі! МАРЫЙКА. Ой, дзеванькі, гляньце! Каралі, пярсьцёнкі… ДЗЯЎЧАТЫ. Хадзем, хадзем. (Марыйка і дзяўчаты адыходзяць.) ДАНІЛА. Алёнка! Русалка ты мая! АЛЁНКА. Ты зноў за сваё, Даніла… Скажы мне лепей, ці князь-спадар здаровы? ДАНІЛА (злосна). Здаровы… Жаніцца будзе хутка. АЛЁНКА (горка). Жаніцца… Жаніцца… ДАНІЛА. Кінь ты князя, Алёнка, кінь яго! Няўжо ня бачыш ты, як я цябе кахаю… Ты — мая радасьць, маё шчасьце. Ты душа мая, усё жыцьцё маё… Алёнка. Я гіну празь цябе. АЛЁНКА. Дык што ж табе параіць я магу? ДАНІЛА. Маёю будзь! Маёю будзь, Алёнка. О, як цябе я буду песьціць. Лавіць буду, лябёдка, тваё кажнае слова, тваё кажнае жаданьне… (На Алёнку й Данілу з крыкам налятаюць скамарохі, абкружаюць карагодам, пяюць і скачуць.) СКАМАРОХІ. Ой, з-пад лесу, ой, з-пад тыну. Ох-о! (Скамарохі абкружаюць Алёнку, і Даніла губляець яе ў натоўпе.) ДАНІЛА. Алёнка, Алёнка! (Да скамарохаў.) А каб вас пярун спаліў! Чаго прычапіліся? СКАМАРОХІ (крыўляюцца). Гэй, добры малойчыку, што ваўком глядзіш?
Ці не ўпадабаў нашае песьні? Ці таго, што з красачкай цябе разлучылі? Ой, добрая песьня! (Сьмяюцца.) ДАНІЛА. Адчапецеся, чэрці! СКАМАРОХІ. Скачы з намі, цешся. Ух, я! ДАНІЛА. А чаго мне цешыцца, племя нехрышчонае? СКАМАРОХІ. Ой, глядзеце, які злы! (Скамарохі адкідаюць Данілу ўбок, а самі зьнікаюць. ДАНІЛА. О!.. ВАСІЛЁК. О!.. ДАНІЛА. Выбачай. Я думаў, ізноў які блазан! ВАСІЛЁК. Дальбог, ледзь мяне з ног ня зьбіў. Відаць, што дужы. ДАНІЛА. Эх, Васільку… Горка мне. (Праходзяць валачобнікі і пяюць.) ВАЛАЧОБНІКІ. Тут адказала пустыльня, ВАСІЛЁК (да Данілы). Сумуеш? Усё аб ёй мроіш? ДАНІЛА. Аб ёй, Васіль. Яна адна ў сэрцы. ВАЛАЧОБНІКІ. Ці ня жаль табе будзе ВАСІЛЁК. Як пагляджу я на цябе, і самому сумна стане. ДАНІЛА. Чаго ж табе сумаваць? ВАСІЛЁК. Эх, чортава дзяўчына! Цягне… Прываблівае. Туліць… А сватацца не дазваляе. Хаджу за ёй, як дурань… Як дурань… ДАНІЛА. Хто можа разгадаць дзявочае сэрца… ВАСІЛЁК. Ой, дзяўчаты з вачыма прадоннымі ДАНІЛА, ВАСІЛЁК (разам). ДАНІЛА. Валасы вашы пахнуць бярэзінай, (Цямнее. Звоняць званы.) ВАСІЛЁК. Час на нас! ДАНІЛА. Час на нас! ВАСІЛЁК. Ужо звоняць, чуеш? Князь пойдзе на вячэрню. (Абодва выходзяць. Пляц пусты. Званы памалу ўсё гучней. Паволі адчыняецца брама, і пад звон званоў выходзіць князь з баярамі й дружынай і ўрачыста праходзяць праз пляц у царкву. Сьцякаецца народ. Даніла выбягае й кідаецца князю ў ногі.) ДАНІЛА. Князь, князь! (Князь рухам адсылае баяраў і дружыньнікаў.) КНЯЗЬ. Устань, Даніла… Ой, мой вою, Даніла. ДАНІЛА (хоча ізноў кінуцца князю ў ногі, князь паўстрымоўвае). КНЯЗЬ (перабівае). Ды чаму? Чаму? ДАНІЛА. Ой, спадáру, княжа мой ласкавы, КНЯЗЬ. Каханьне? Ды ці ж з каханьня людзі прочкі йдуць? ДАНІЛА (панура). З гэткага каханьня, як маё, — КНЯЗЬ. Сьмерці? (Адварочваецца да баяраў і рухам загадвае ім ісьці безь яго, застаецца толькі жменька дружыньнікаў.) Як сьмерці? (Пасьля паўзы.) Ды хто ж яна? ДАНІЛА. Яна… Алёнка… З Бору… КНЯЗЬ. Алёнка? Дык ты яе кахаеш? (Хмурнее.) ДАНІЛА. Яна мяне ня хоча, княжа, КНЯЗЬ (думае). Алёнка... (Маўчыць... Звоняць званы.) ДАНІЛА. Яна ж мяне ня хоча. КНЯЗЬ. Ня бойся, сам я — князь — тваім сватам і буду... (Даніла кланяецца й адыходзіць.) ДРУЖЫНЬНІКІ (пад брамай, ціха пяюць). КНЯЗЬ (адзін, усхвалявана). (Задумляецца.) Не, добра, што так сталася... Няхай бярэць яе... (Адыходзіць паволі.) (Хор дружыньнікаў набліжаецца. Песьня гучыць мацней.) Заслона. |
* Пададзены ніжэй тэкст (да рэмаркі „Даніла разглядаецца па натоўпе “) у рукапісе быў скрэсьлены. |
АКТ ІІІ (Сьвяточна прыбраная, поўная гасьцей сьвятліца ў хаце Алёнчыных бацькоў. Праз расчыненыя вокны відаць восеньскі бор. Накрыты сталы. Музыкі за сцэнай іграюць „вясельле“. Дзьверы расчыняюцца, і ўваходзіць свацьба, бацькі й госьці становяцца ля парогу, каб прывітаць маладых ад шлюбу. Сярод гасьцей старая варажбітка. На яе паглядаюць із страхам. Яна сядзіць моўчкі, пільна глядзіць на ўсё.) ХОР. Запалі, мамка, сьвечку (Маладых, якія ўваходзяць, асыпаюць аўсом. Маладога з дружынай садзяць на куце, а маладую зь сяброўкамі пры печы. Бацькі й сват рассаджваюць свацьбу.) ХОР. Ой, па бору, па верасе (Бацька тым часам прапівае да свата.) БАЦЬКА. Блаславі, Божа! Здароў будзь, браце-сваце! ХОР. На здароўе! СВАТ (п’е да маладога). ДАНІЛА (п’е да дружкі Васілька). Будзь здароў, спадару-дружба. ХОР. На здароўе! ВАСІЛЁК З БАЯРКАМІ. У нашага гаспадара ХОР. На здароўе! (У гэты час п’юць далей да суседзяў. Маці маладой падае дзяўчатам гарэлку й сыр. Дзяўчаты п’юць да маткі, пасьля да свацьці.) ДЗЯЎЧАТЫ. Свацька, галубачка, выпі з намі... СВАЦЬЦЯ. Не, не, дзеванькі, я ўжо п’яная! ДЗЯЎЧАТЫ. Ня шкодзіць, выпі, свацейка! ХОР. На здароўе! СВАЦЬЦЯ (п’е). Да маладой пеце, штось нявесела сядзіць! (Дзяўчаты абкружылі маладую.) ДЗЯЎЧАТЫ. Вось шчасьлівая Алёнка! МАРЫЙКА. Ды чаго ж ты, Алёнка, усё плачаш? АЛЁНКА (сумна). Ой, сама ня ведаю, што са мной! (Усхвалявана й зь вялікім пачуцьцём.) Ці я ў цябе, мой ты татухна, не гарую, (Плача.) СВАЦЬЦЯ. Ой, каб гэта мяне Даніла браў, МАРЫЙКА. Ды чаго ты, Алёнка? Паплакала, колькі трэба, дый годзе! АЛЁНКА. Ой, доля мая, долечка... МАРЫЙКА (ціха). Мо ты яго не кахаеш? АЛЁНКА. Не кахаю, іншага кахаю... МАРЫЙКА. Прасватаў? (Здагадваецца.) Дык ты... АЛЁНКА. Не, не... Я нікога не кахаю. МАРЫЙКА. Гэткая доля наша дзявочая. (Убягаюць дзяўчаты з свацьцяй і сватам.) СВАТ. Годзе, блазьніцы, годзе! ГОСЬЦІ. Прыйшоў на вясельле наш сваток, СВАТ. Сем год пацеў (Свацьця даець яму шклянку, сват дапівае й моршчыцца.) УСЕ. Горка, горка! (Маладыя цалуюцца.) СВАТ. А цяпер салодка!.. (Госьці пачынаюць скокі. Даніла з Алёнкай ідуць таксама скакаць. Скокі воддаль. Даніла адводзіць убок Алёнку.) ДАНІЛА. Я, Алёнка, як п’яны, бо мая ты нарэшце. А ты... ці хочаш мяне? АЛЁНКА. Дзявочае хаценьне вядомае. ДАНІЛА. Але ці хочаш пакахаць мяне хоць крышачку? АЛЁНКА. Даніла, я не хачу табе маніць... Ня ведаю, ці пакахаю. ДАНІЛА. Не кажы так, дзяўчынка мая. Скажы, што так, што так! АЛЁНКА. Мо й так? (Скокі зноў набліжаюцца і ўцягваюць усіх. Даніла садзіць Алёнку сярод дзяўчатаў, а сам ідзе на сваё месца... На дарозе яму стае варажбітка.) ВАРАЖБІТКА (глядзіць у яго ўсхваляваны твар). УСЕ. Дай, мо’ штосьці скажа! (Даніла, сьмеючыся, падае руку.) СТАРАЯ (глядзіць і раптам адсоўвае гвалтоўна). (Усе з жахам ці зьдзіўленьнем глядзяць на старую. Сват адцягвае Данілу.) СВАТ. Малады! Бабулька! Вып’ем! СТАРАЯ (мармоча). Кроў... кроў... Усюды кроў... (Адмахваецца ад свата й адыходзіць. ГОСЬЦІ. Князь... Князь. Князь із дружынаю. (Уваходзіць князь із дружынаю.) ГОСЬЦІ. Здароў будзь, княжа, (Маладыя ўстаюць і падносяць князю чарку. Алёнка, стоячы перад князем, упусьціла чарку. Яна разьбіваецца. Варажбітка зь дзіўнай усьмешкай глядзіць на Алёнку й князя.) КНЯЗЬ. Вітаю гаспадароў у хаце! ГОСЬЦІ. Просім да нас, чалом б’ём! КНЯЗЬ. Пеце, госьцікі, гуляйце, БАЦЬКА. Блаславі Божа. ГОСЬЦІ. Бог блаславіць. (Новых гасьцей садзяць за сталы.) ХОР. Ой, борам, борам, баравіною, (Вясельле ідзе далей. Алёнка сядзіць задуманая на авансцэне. КНЯЗЬ (нясьмела). Алёнка! АЛЁНКА (ня гледзячы на яго). Што спадар мой загадае? КНЯЗЬ. Алёнка, ты злуеш на мяне? АЛЁНКА. А чаго мне на князя майго злаваць? (Князь прыціскае яе нецярпліва.) КНЯЗЬ. Алёнка! (Алёнка моўчкі падымае галаву й глядзіць князю ў вочы.) КНЯЗЬ (хвалюючыся). Алёнка, вось ты і замуж ідзеш… АЛЁНКА (насьмешліва-горка). Нагуляўся князь зь дзеўкай, нацешыўся, а пасьля й сватаець яе іншаму… КНЯЗЬ. Нагуляўся? (Адводзіць Алёнку на бок.) Няпраўда! (Гвалтоўна, із зайздрасьцю.) А мо ўжо кахаеш? АЛЁНКА. Ці ж ня ўсё роўна цяпер? Прапілі маладую сваты, (З раптоўнай роспачай.) Загубіла я долю сваю навек! Навек! КНЯЗЬ. Дык так? (Палка.) Што я зрабіў? Я ж кахаю цябе больш за ўсё на сьвеце! АЛЁНКА (моўчкі, з роспачай глядзіць на яго). Позна! (Бярэ яго за руку, і яны адыходзяцца да рэшты гасьцей, праводжаныя пільным поглядам старое варажбіткі й Данілы.) (Уваходзяць бацька, маці, усе госьці. Бацька падводзіць Алёнку да Данілы. Маці здымае зь яе вянок і запальвае сьвечку.) СВАЦЬЦЯ. Ці блаславіце гэтаму дзіцяці УСЕ. Хай Бог бласлаўляе. (Маці адразае маладой крыху валасоў, кладзе на галаву пасму лёну й падпальвае сьвечкай накрыж. Маладая плача.) СВАЦЬЦЯ. На сінім возеры сядзела лябёдка, (Маці й свацьці накладаюць маладой чапец і павязваюць галаву наміткай. Ля дзьвярэй рух. Дружка маладое — Васіль, Марыйка й іншыя дзяўчаты прыносяць каравай і кладуць яго на стале.) ХОР. Нясеце каравай, нясеце, ВАСІЛЬ (вымыўшы й абцёршы рукі). Бацька, маці, Радзіма, Княжа ласкавы ды ўсе Госьцейкі (кожнаму кланяецца). УСЕ. Бог блаславіць! (Васіль рэжа каравай, сярэдзіну падае маладым, ВАСІЛЬ. Гэй! Ёсьць тут маладое, бацька, маці ды хросныя. (Бацькі падыходзяць і даюць.) БАЦЬКА. Даруем шчасьце, і долю, і хлеба ўволю, грашанятаў сотку, каб жылося салодка. (Бацька, маці, хросныя бяруць па кавалку караваю й адыходзяцца.) ВАСІЛЬ. Гэй! Ёсьць тут князь з дружынаю. КНЯЗЬ (дае грамату). Дарую лог, палявіну, двор дубовы і хаціну. ДРУЖЫНА. Даруем маладых адзеньнем заморскім дарагім! (Князь й дружына бяруць караваю й адыходзяцца.) ХОР. На здароўе! (Наперад праціскаецца някліканая Варажбітка, ВАРАЖБІТКА. А мяне ня просіце падарыць? УСЕ. Просім, бабулечка, просім… ВАРАЖБІТКА. Што з тых грошай, што з багацьця, АЛЁНКА (устае й пачынае разьвітвацца з хатай. Кланяецца ў кут, печы й на два іншыя куты). (Алёнка кідаецца з плачам да ног маці.) Мая мамачка, жыві шчасьліва, не забывайся на мяне, маладую! (Усе плачуць, дзяўчаты ў гэтым часе пяюць.) ДЗЯЎЧАТЫ. Ой, гара з гарой разьлягаецца, ВАСІЛЁК (прыціскаючы Марыйку). Эх, Марыйка, каб нам гэтак? МАРЫЙКА. Вось чаго захацеў? ВАСІЛЁК. Усё ня хочаш быць маёю? (Марыйка адпіхвае яго.) СВАТ. Гэй, музыкі, каб нам на дарогу мяцелічку! (Сват бярэ свацьцю, Васілёк — Марыйку, і выходзяць наперад.) МАРЫЙКА. Ой, мяцелічка на вулічках мяце, СВАЦЬЦЯ. Я мілога ды да сэрца прытулю, ВАСІЛЁК (да Марыйкі). Ой, курыць, веіць мяцеліца, СВАТ (да свацьці). Ой, харошая, прыгожая мая, РАЗАМ. Го-ца-ца ды го-ца-ца, го-ца-ца! ХОР. Гэй, гэй, мяцеліца… МУЖЧЫНЫ. Ой, па вуліцы ды мароз ідзе, ЖАНЧЫНЫ. Бадай таго каваля, каваля, УСЕ. Ой, мяцеліца… Гэй! (Так скачуць, аж пыл пачынае курыць.) Заслона. |
АКТ ІV (Ізноў вясна… Той самы бор над возерам… Алёнка з Марыйкай ірвуць канвалеі… Пяюць птушкі, кукуюць зязюлі… Па возеры, як і ў мінулую вясну, плаваюць лебедзі.) МАРЫЙКА. Ды відаць па вас, што няма паміж вамі згоды і шчасьцейка. АЛЁНКА. Якое ўжо тут шчасьце! Замучыў ён мяне зусім! Не магу я так жыць! Уцяку, дальбог уцяку! МАРЫЙКА. Ды чаго ж ён ад цябе хоча? АЛЁНКА. А хто яго ведае. Усё адно паўтарае: МАРЫЙКА. А ці ж ты запраўды яшчэ кахаеш князя? АЛЁНКА (у задуменьні). Ня ведаю… Ня бачыла яго я так даўно. МАРЫЙКА. Дзіўная рэч — каханьне! (Васіль выскоквае з-за куста.) ВАСIЛЁК. Маніш, дзяўчына! МАРЫЙКА. Iзноў ты тут? ВАСIЛЁК. Марыйка, ты мяне ўсё зводзіш, РАЗАМ. У зялёным дыме вербалозаў... МАРЫЙКА. Шкада дзявочае мне стаі, РАЗАМ. Ды вабіць, сілы адбірае... (Алёнка падыходзіць зь бярэмам красак.) АЛЁНКА. Я не патраплю сэрца зводзіць, МАРЫЙКА (падае руку Васільку). ВАСIЛЁК. Ня будзеш зводзіць? МАРЫЙКА. Так, любы, кахаць — прасьцей. АЛЁНКА. Шчасьлівыя... А я? МАРЫЙКА, ВАСIЛЁК (разам). У зялёным дыме вербалозаў АЛЁНКА (разам зь імі). У зялёным дыме вербалозаў (Марыйка й Васілёк прытуляюцца... Алёнка з сумнай усьмешкай ДЗЯЎЧАТЫ. Уцякайце, хлопцы, мы — бярозку будзем завіваць! ХЛОПЦЫ. А мы вам паможам! АЛЁНКА (да Марыйкі). Пайду я! МАРЫЙКА. Пачакай, мы песьні будзем пяяць! АЛЁНКА. Якія ж ужо мне песьні! (Адыходзіцца.) (Дзяўчаты вышукваюць дзьве маладыя бярозкі, нахіляюць іх адну да аднае, зьвязваюць вершалінкі й вешаюць на бярозках вянкі ды стужкі.) ХОР. Пойдзем, дзявочкі, у лугі, лужочкі, (Дзяўчаты расьсьцілаюць хустку на траве, хлопцы дастаюць гарэлку, сядаюць, п’юць, жартуюць.) ХЛОПЦЫ (да Марыйкі). Марыйка, Марыйка! Калі замуж пойдзеш? МАРЫЙКА (пераглядаецца з Васілём). Ня дай Божа ў вашую няволю трапіць! [ХЛОПЦЫ] (пяюць). Хужа бяз мужа, да работы нядужа. (Усе сьмяюцца. На паляну выходзіць Даніла. Твар яго пакутны. ДАНIЛА (сядае на пень. Да Марыйкі). Алёнкі ня бачыла? МАРЫЙКА. Бачыла. Яна да маці пайшла. ВАСIЛЬ. Даніла, дзяўчаткі, хадзем агонь класьці! (Усе кідаюцца ў лес.) ВАСIЛЁК. Хадзем! (Даніла моўчкі глядзіць на возера... З-за вярбін выходзіць Алёнка.) ДАНІЛА (панура). Дзе была? АЛЁНКА. Да мамы хадзіла. ДАНIЛА. Да мамы! (Горка сьмяецца.) АЛЁНКА (маўчыць). ДАНIЛА. Не маніш? (Насьмешліва). Ой, умееш ты маніць, умееш! АЛЁНКА (загарэўшыся). Няпраўда! Я не маню ніколі! (Падыходзіць да Данілы й бярэ яго за руку.) Даніла! Саколе! Я ж не маніла ніколі! ДАНІЛА (з злосьцю вырывае руку). Ціха, гадзіна, сорам дзявочы АЛЁНКА. Няпраўда! Я князя ня бачыла ад нашага вясельля! ДАНIЛА. Ну, гэтаму паверыць цяжка! АЛЁНКА (глядзіць з тугою на возера). Вось яно, маё возера сіняе, ДАНIЛА (з болем і злосьцяй любуецца ёю). Схавай валасы... АЛЁНКА (кідаецца раптам Данілу ў ногі). ДАНIЛА. Адпусьціць? Каб ты ночкамі цёмнымі АЛЁНКА. Я ж зь ім ня бачуся! ДАНIЛА. Iлжэш! Iлжэш, гадзіна! АЛЁНКА (просіць). Адпусьці мяне! ДАНIЛА (жорстка адпіхваець ейную руку). Не! Не! (Шпарка адыходзіцца, каб ня бачыць Алёнчыных вачэй.) АЛЁНКА (сядае на мох і плача. Пасьля паволі падымае галаву, глядзіць з сумам па лесе і, прыпомніўшы, відаць, леташнюю вясну, пяе). (За сцэнай чуваць голас князя, які, ідучы борам, таксама пяе.) КНЯЗЬ. Тады ў князева сэрца заляцела лябёдка (Выходзіць з лесу. Ня бачачы адзін аднаго, Князь і Алёнка пяюць далей.) Ці вясна ў той вечар уракла нас з табою, (Заўважаюць адно аднаго... Ціха, штораз цішэй канчаюць.) Толькі цягне нас сяньня на азёрныя плёсы,Зоры ў хвалях лавіці, зьнізваць смуткі і росы... КНЯЗЬ. Ты тут? АЛЁНКА (прыціснуўшы рукі да грудзей). Тут... КНЯЗЬ. Даўно мы ня бачыліся... (Аглядае яе.) АЛЁНКА (маўчыць). КНЯЗЬ. Ня хочаш са мной гаварыць? АЛЁНКА. Не, спадару мой залаты, лепш, каб мы не гаварылі... КНЯЗЬ. Чаму так? АЛЁНКА (неахвоча). Даніла... ён думае... што я... КНЯЗЬ. Дык ён? АЛЁНКА. Мучымся мы абое... (Горка.) Ой, у нядобры час, відаць, пасватаў ты нас, спадару-княжа! КНЯЗЬ (моўчкі глядзіць на яе). АЛЁНКА (кланяецца). Бывай!.. (Хоча адысьці.) КНЯЗЬ (падыходзіць да яе зусім блізка). Алёнка, я вінаваты перад табой... Даруй мне... (Раптам з тугою моцна прытуляе яе да сябе. Алёнка спачатку хоча вырвацца, але, пераможаная вялікім пачуцьцём, прытуляецца да грудзей князя.) КНЯЗЬ (моцна). Каханьня не пераможаш! АЛЁНКА. Не... (Абняўшыся, яны сядаюць на беразе.) АЛЁНКА (летуценна). Вясна такая, як тады... КНЯЗЬ. Так, зноў вясна... зноў ты і я... у бары... (Нацэльваецца ў лябёдку.) АЛЁНКА. Не, любы... Помніш, што калісьці (У глыбіні сцэны зьяўляецца варажбітка, якая глуха пяе разам з Алёнкай.) І казаў яшчэ той лебядзіны цар:А і хто яшчэ на гэтым возеры Лебедзя заб’е ці так, ці з намыслу, Той сам памрэ ў возеры! КНЯЗЬ (сьмяецца як дзіця). Я ж не заб’ю яе… Я толькі пажартую! (Князь цалуе Алёнку, пасьля нацэльваецца й страляе… Адначасна раздаецца другі стрэл. Гэта Даніла, гнаны зайздрасьцяй і непакоем, варочаецца над возера і, пабачыўшы Алёнку з князем, забівае князя. Князь, схапіўшыся за грудзі, падае долу.) АЛЁНКА. Любы! Сакалок! (Хоча кінуцца за князем.) ДАНІЛА. Алёнка… (Алёнка затрымваецца. Старая падыходзіць бліжэй). АЛЁНКА (закрывае твар рукамі). Ідзі… ідзі… СТАРАЯ (урачыста). Лёс споўніўся… (Зь лесу выбягаюць хлопцы, дзяўчаты.) ХЛОПЦЫ, ДЗЯЎЧАТЫ. Што тут? Хто страляў? (Заўважыўшы над вадой цела.) Князь. Князь не жыве. Забіты. А Божухна! (Мужчыны спушчаюцца й выносяць князева цела. Усе ў жаху стаяць над ім, зьняўшы шапкі. Старая падыходзіць і моўчкі прыглядаецца забітаму. Алёнка стаіць у немай роспачы. Дзяўчаты плачуць.) МАРЫЙКА (да Алёнкі). Хто яго забіў, хто? АЛЁНКА (ціха). Ён… Лебядзіны цар... МАРЫЙКА (уголас) Ай, хто?! Хто?! АЛЁНКА (ціха да Данілы). Уцякай! (Даніла кідаецца ў лес, узьнімаецца мітусьня... ЖАНЧЫНЫ. А наш жа ты бацюхна, (На фоне галошаньня старая варажбітка стаіць, падняўшы кій.) СТАРАЯ. Ой ты, доля, доля, ХОР. Ой, ты доля, доля, ВАРАЖБІТКА. Цябе, доля злая, УСЕ. Славяць цябе, доля! Заслона. Падрыхтавала Ілона Ўрбановіч паводле тэксту, ласкава ўзычанага бібліятэкай імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Публікацыя сталася магчымай дзякуючы айцу Аляксандру Надсану. Ганарар за публікацыю спн. Урбановіч ахвяруе газэце „Наша Ніва“.
|
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 2 (16) – 2001 |
|
|
Рэдаkцыя:
analityka@yahoo.com |