A R C H E N a r o d n y  n u m a r № 2 (16) – 2001
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


22001
» да Зьместу «

 


Народны нумар
 


лірыка

ЮРАСЬ БУШЛЯКОЎ
Вокладка ARCHE 2-2001. Народны нумар

   Мінулыя нумары:

   Скарына (1-2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8-2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Юрась Бушлякоў 
Лазьня 

Некалi, у найстаражытнейшым часе, кроплi дажджу празь лядачую страху патрапiлi на гарачае каменьне дамовага агменю, i клубы пары ахуталi людзей прыемнаю цеплiнёю. З тае прыгоды, як даносiць нам легенда, i бярэ свае пачаткi лазьня. Лячыцца параю — лазiлi, долу цi ўгору — адсюль лазьня. Хворым заместа лекаў лазьню прапiсваў часьцяком яшчэ грэцкi доктар Гiпакрат. Нашыя продкi лiчылi, што ў аблоках пары ў лазьнi крыецца добры дух. І гучэла, i гучыць сёньня лазьневае павiтаньне беларусаў — лёгкi дух. Лёгкi — значыць прыемны, той, якi нясе радасьць i палёгку. Лазьню ў нас ставiлi з тонкага бярвеньня, жэрдкавую столь — каб трымалася цяплосьць — засыпалi кастрыцаю цi пяском. Здавён парылiся па-чорнаму — дым зь печкi-каменкi йшоў проста ў парыльню. І дасюль у нас захавалiся курныя лазьнi — на Шумiлiншчыне, напрыклад. Ёсьць нат заўзятыя парцы, якiя лiчаць дымавую пару неадменнай i не баяцца ўчадзець. Бяздымная лазьня для такiх — ня лазьня. Але ня гэткi быў герой Гарэцкага Клiм Шамоўскi — залез ён на палок i заплакаў ад дыму, а тады, махаючы венiкам, праклiнаў i лазьню, i тых глуздоў, якiя пабудавалi яе такую. Балазе, у ХХ стагодзьдзi ставiлi ўжо лазьнi пераважна з комiнам. Як напiсаў быў некалi Караткевiч, парацца беларусы да зьнемажэньня. Найперш клапоцяцца пра „смачную пару“ — гатуюць яе бярозавiкам, квасам або вадою, у якой распараная мята цi якая iншая духмяная трава. Парацца зь венiкам — найчасьцей бярозавым цi дубовым, радзей з крапiўным або хваёвым: сьпярша гладзяць, тады паляпваюць, а пасьля ўжо хвастаюць, забiраючы венiкам пару. Ад таго хвастаньня й выразы лазьнi даць або лазьню дастаць — значыцца, разабрацца з кiмсьцi або самому ў карак атрымаць.

У нашыя днi той, хто не махнуў на сябе рукою й ня страцiў цiкавасьцi да жыцьця, учашчае ў лазьню — у агульную грамадзкую або ў сваю, на вясковым падворку цi на летнiкавай дзялянцы. Усё часьцей называюць лазьню саўнай — фiнскiм словам, якое азначае гарачую вельмi, з сухiм паветрам, лазьню. Лазьня зьбiрае людзей розных, бо, як кажуць, парыцца можа ўсякi, хто здольны дайсьцi да лазьнi.
 

 

 
   
Галасуй за ARCHE :

br.gis.com.by
D
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (16) – 2001

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com
дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2001 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 04-06-2001