A R C H E N a r o d n y  n u m a r № 2 (16) – 2001
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


22001
» да Зьместу «

 


Народны нумар
 


лірыка

АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ
Вокладка ARCHE 2-2001. Народны нумар

   Мінулыя нумары:

   Скарына (1-2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8-2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Андрэй Хадановіч 
Вольны муляр 

Я буду будаваць сабе кватэру,
з буслом на даху й Будай на сьцяне.
Ня бунгала, ня будку бультэр’еру —
бэтонны бункер — не разбурыш, не!

Каб днём бурлескам бузаваць паперу
і бударажыць будуар у сьне.
Будуючы, у будучае веру...
Хоць з бадуну нам рай і ў будане.

Будуйма! А падтрымкай нашым будням —
Сямён Будзённы із Сымонам Будным,
Афрык Сымон (музыка), дзядзька Сэм,

Сім, Хам, Яфэт... Збудуйма нармалёва
і Будапэшт, і Буда-Кашалёва,
Буэнас-Айрэс, Бургас, Бэтлеем!
 

 

 
   
Галасуй за ARCHE :

br.gis.com.by
D
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (16) – 2001

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com
дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2001 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 04-06-2001