A R C H E Narodny numar № 2 (16) – 2001
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


22001
» да Зьместу «

 


Народны нумар
 


архіў

 
Вокладка ARCHE 2-2001. Народны нумар

   Мінулыя нумары:

   Скарына (1-2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8-2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Ілья Куркоў 
Людзі на зямлі 

Нарыс гісторыі аграрных пераўтварэньняў 
у Вялейскай-Маладэчанскай вобласьці (1939–1950-ыя гг.)
  

Да сёньня ў масавай сьвядомасьці слова „калектывізацыя“ асацыюецца з 1930-мі гадамі — часам індустрыйнага рыўка СССР да „сьветлай будучыні“. У стасунку да Беларусі гэты стэрэатып слушны ня болей, чым напалову, бо насельніцтва заходняй часткі нашай краіны па-сапраўднаму сутыкнулася з рэаліямі калгаснага ладу толькі ў другой палове 1940-ых — пачатку 50-ых гадоў.

Пра аграрныя пераўтварэньні ў заходнебеларускай вёсцы напісана ўжо нямала, але, мяркуем, дакумэнтальная база айчынных архіваў дагэтуль была недастаткова запатрабаваная іх дасьледнікамі. Асабліва гэта датычыць матэрыялаў ЦК КПБ (фонд № 4п Нацыянальнага архіву Беларусі), доступ да якіх да 1991 г. быў абмежаваны. Для ўводу ў навуковае абарачэньне новых крыніцаў па названай праблеме зараз у Нацыянальным архіве рыхтуецца да выпуску зборнік дакумэнтаў „Аграрныя пераўтварэньні ў Вялейскай-Маладэчанскай вобласьці“. Праца над ім была пачатая з ініцыятывы супрацоўнікаў Занальнага дзяржархіву г. Маладэчна, якія імкнуцца паменшыць колькасьць „белых плямаў“ на бачынах айчыннай гісторыі.

У гэтым нарысе робіцца спроба на прыкладзе адной вобласьці пазначыць асноўныя вехі няпростага й супярэчлівага працэсу калектывізацыі на захадзе Беларусі. Запушчаны ён быў, як вядома, неўзабаве пасьля пачатку другой сусьветнай вайны.

28–30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які абвясьціў усталяваньне савецкай улады на яе тэрыторыі, ухваліў дэклярацыі аб нацыяналізацыі банкаў і буйных прадпрыемстваў, аб канфіскацыі панскіх земляў. У апошняй было запісана, што ўся зямля Заходняй Беларусі зь яе нетрамі, лясамі й рэкамі абвяшчаецца агульнанародным багацьцем, то бок дзяржаўнай уласнасьцю.

4 сьнежня 1939 г. на далучанай да БССР тэрыторыі былі створаныя пяць новых абласьцей — Баранавіцкая, Беластоцкая, Берасьцейская, Вялейская й Пінская. Першапачаткова Вялейская вобласьць складалася з 22 раёнаў. На пачатку 1941 г. два зь іх — Сьвянцянскі й Гадуцішкаўскі, згодна з пастановай ЦК ВКП(б) і СНК СССР, былі перададзеныя Літоўскай ССР.

Сялянства складала на той момант каля 80% насельніцтва Заходняй Беларусі, і ўлучэньне яго ў адзіны гаспадарчы мэханізм СССР разглядалася кіраўніцтвам краіны як неадкладная задача дзяржаўнага будаўніцтва, важная ўмова ўмацаваньня новай заходняй мяжы. Таму магчымасьці супрацоўніцтва з сотнямі тысяч сялянскіх гаспадарак Заходняй Беларусі ўлада бачыла толькі ў рэчышчы калектывізацыі.
 

 
    Фатаздымак зь Белдзяржархіву кінафотадакумэнтаў.
Сустрэча жыхароў Маладэчна з чырвонаармейцамі. Верасень 1939 г.
(Усе фатаздымкі зь Белдзяржархіву кінафотадакумэнтаў.)

Пераход да калектыўных формаў гаспадараньня ў заходніх абласьцях БССР пачаўся адначасна з масавымі рэпрэсіямі супраць былых буйных земляўласьнікаў — паноў і асаднікаў. Так, напрыклад, на тэрыторыі 20,7 тыс. км2, якую займала Вялейская вобласьць, да ўзьяднаньня з БССР было 487 панскіх гаспадарак, удзельная вага землекарыстаньня якіх складала 18% 1, апроч таго, тут налічвалася 1744 гаспадарак асаднікаў і работнікаў лясной аховы, якія валодалі 19 тыс. га зямлі. У гэтых гаспадарках жыло 9219 чалавек.2 Амаль усе гэтыя людзі, што трапілі ў катэгорыю „антысавецкіх элемэнтаў“, былі выселеныя зь Вялейскай вобласьці ў 1940 г. падчас першай і другой дэпартацыяў насельніцтва (усяго ў 1940–41 гг. іх было чатыры). Частка памешчыцкіх земляў была падзеленая паміж сялянамі яшчэ перад тым, як Народны сход абвясьціў неабходнасьць іх канфіскацыі. А паколькі падзел нярэдка адбываўся стыхійна, зямля не заўсёды даставалася тым, каму яна была найбольш патрэбная — безьзямельным і малазямельным сялянам. У шэрагу выпадкаў заможная частка вёскі здолела павялічыць свае надзелы.3

Пасьля перасяленьня ў лютым 1940 г. сем’яў асаднікаў у Сібір, Казахстан, Архангельскую вобласьць іхныя землі былі залічаныя ў фонды абласных выканаўчых камітэтаў для перадачы саўгасам і калгасам. У тых выпадках, калі калектыўныя гаспадаркі не маглі выкарыстаць гэтую зямлю, Наркамзем БССР дазваляў перадаваць яе часова, для пасеваў, малазямельным аднаасобнікам. Але пасьля збору ўраджаю 1940 г. землі заставаліся ў фондах аблвыканкамаў. Такім чынам, канфіскаваныя землі дзяржава выкарыстоўвала як стымул для аб’яднаньня аднаасобных гаспадарак.4

Нягледзячы на вялікія намаганьні партыйных і савецкіх органаў заходніх абласьцей, у першага паўгоду існаваньня тут новай улады прыток у калгасы быў нязначны. На 1 сакавіка 1940 г. колькасьць калгасаў па абласьцях была разьмеркаваная наступным чынам:

Вялейская — 24, Баранавіцкая — 13, Беластоцкая — 11, Берасьцейская — 6, Пінская — 5.5

Найбольшым у Вялейскай вобласьці быў калгас імя Сталіна, які мясьціўся ў в. Хожава Маладэчанскага р-ну.6 Варта адзначыць, што гэты калгас увайшоў у гісторыю як першы з арганізаваных на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Яшчэ 20 верасьня 1939 году селянін в. Хожава перадаў палітруку Чырвонай Арміі трыццаць заяваў сваіх аднавяскоўцаў, якія хацелі аб’яднацца ў сельгасарцель. Неўзабаве ў вёсцы быў зарганізаваны калгас, у які ўступілі 106 гаспадарак7; у сакавіку 1940 г. іх было ўжо 138 з 145 у цэлай вёсцы. Землі былога маёнтку Хожава былі перададзеныя калгасу, усёй зямлі ў гаспадарцы было 1367 га, у тым ліку ворнай 692 га.8 Параўнаем: у 1941 г. у Вялейскай вобласьці на адзін калгас прыпадала ў сярэднім 190 га ральлі.9
 

1 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 4п, вопіс 46, справа 104, ліст 92.

2 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 2085, л. 56–57.





3 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1533, л. 1–2.




4 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 536, л. 44–47; Там сама, спр. 433, л. 154–156.; Там сама, воп. 21, спр. 2383, л. 29–31.








5 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 530, л. 38.



6 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 530, л. 27–28.



7 Барадач Г.А., Дамарад К.І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. Менск, 1959. С. 63–64.

8 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1940, л. 291.

9 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 970, л. 31.
   

У 1940 г. посьпехі калгаснага будаўніцтва ў заходніх абласьцях былі досыць сьціплыя, магчыма таму, што з калектывізацыі ў першую чаргу карысталі найбяднейшыя жыхары вёскі, якія часта ўвогуле ня мелі ніякага досьведу самастойнага гаспадараньня. Аднаасобнікі бачылі, што даход калгасьніка не залежыць ад памераў ягонай аграмаджанай маёмасьці, і не выказвалі жаданьня пачаць жыць па-новаму. Да восені 1940 г. з арганізаваных у Заходняй Беларусі калгасаў 30 складаліся выключна з былых батракоў, і яшчэ ў 49 калгасах іх было 75%. Асаблівасьцю Вялейскай вобласьці было тое, што тут у калгасы ўступіла найбольшая колькасьць былых батракоў — 1268, ці 24,2% ад усіх, хто ўступіў у калгасы. Так, напрыклад, у калгасе імя Калініна Дунілавіцкага раёну з 20 сем’яў было 18 сем’яў былых батракоў, у калгасе імя Молатава Астравецкага раёну — 19 з 21, у калгасе „17 верасьня“ Пліскага раёну — 60 з 69. Значная частка такіх калгасаў была заснаваная ў былых панскіх маёнтках, ім перадавалі большую частку панскай жывёлы, будынкі, насеньне й іншую маёмасьць. Прытым сярод былых батракоў назіралася тэндэнцыя не прымаць у „свае“ калгасы сялян з навакольных вёсак.10

У вёсках, як правіла, ініцыятыва стварэньня калектыўных гаспадарак зыходзіла ад беднаты. У шэрагу населеных пунктаў у гэты пэрыяд адбывалася разьмежаваньне паводле крытэру стаўленьня да арганізацыі калгасаў. Нават на агульных сходах сяляне сталі разьмяшчацца дзьвюма асобнымі групамі.11 У розных мясцовасьцях колькасны сустасунак гэтых групаў быў розным. Напрыклад, у Куранецкім раёне на пачатку 1940 г. падалі заявы на ўступленьне ў калгас: у в. Ролічы — 40 гаспадарак з 50, в. Золькі — 25 з 39, в. Кузьмічы — 50 з 90, в. Чыжэвічы — 45 з 60, в. Сьліпкі — 54 з 62. У той жа час у Пастаўскім раёне жаданьне арганізаваць калгасы выявілі 306 сялянскіх двароў дванаццаці вёсак, у якіх усяго было 896 гаспадарак.12

Стаўленьне заможнай часткі сялянства да гэтых мерапрыемстваў было, у бальшыні, адмоўным. Калгасы яшчэ не давялі сваёй эканамічнай рэнтабэльнасьці, а таму палітыка ўладаў успрымалася часткай сялянства насьцярожана. Шмат хто верыў толькі ў собскія сілы, а той, хто ў 1939 г. ня браў панскай зямлі, увогуле не пачуваўся чымсьці абавязаным савецкай уладзе.13 Традыцыйна з думкаю заможных сялян у вёсцы лічыліся, таму нярэдка пад уплывам „контрарэвалюцыйнай агітацыі“ новыя сельгасарцелі апыналіся на мяжы развалу.14

Не спрыялі падвышэньню аўтарытэту калектыўных гаспадарак тыя зь іх, дзе парушаліся прывычныя для сялян нормы маралі, стаўленьня да працы. Адначасна з афармленьнем землекарыстаньня калгасаў аднаасобным гаспадаркам павінна была давацца зямля наўзамен той, якая пайшла пад калектыўны надзел.15 Але нярэдка правы аднаасобнікаў парушаліся. У 1940 г. у калгасе імя Сталіна Дунілавіцкага раёну гэтым аднаасобнікам адвялі зямлю, якая складалася з шасьці дзялянак, прычым мясьціліся яны ў 8 кілямэтрах ад вёскі. Пры разьмеркаваньні прысядзібных дзялянак калгасьнікам адвялі да 0,5 га коштам абрэзкі прысядзібных дзялянак аднаасобнікаў да 0,15 га. Калгас пазбавіў іх права карыстацца прагонам для жывёлы да ракі і на пашу ў лес. За парушэньне гэтай забароны сялян перасьледавалі ў судовым парадку.16

У 1940 г. некаторыя чыноўнікі з кіраўніцтва Шаркаўшчынскага й Сьвірскага раёнаў прымушалі аднаасобнікаў звозіць з палёў калгаснае збожжа. У калгасе імя Сталіна Астравецкага раёну частка ўраджаю была пашкоджаная марозам; нездавальняючай была працоўная дысцыпліна. Як зацеміў работнік апарату ЦК КП(б)Б, які інспэктаваў гэты раён: „… Всякие неполадки в колхозах распространяются среди единоличных хозяйств далеко за пределами таких колхозов“.17 Наступствам такіх „непаладак“ было нежаданьне насельніцтва ўступаць у сельгасарцелі. „У калгасах добра жыць — адзiн робiць, сем ляжыць. А як сонца прыпячэ, то і гэты уцячэ“ — такія прыказкі былі досыць пашыранымі ў вёсках Заходняй Беларусі.18

Сярод прычынаў, якія стрымлівалі рост колькасьці калектыўных гаспадарак, трэба назваць таксама антысавецкую збройную дзейнасьць. Забівалі актывістаў, старшыняў калгасаў і сельсаветаў, палілі калгаснае майно.19 Празь некалькі гадоў, у другой палове 1940-ых, хваля супраціву ўзьнялася на непараўнальна большую вышыню, але тармазіць працэс калектывізацыі гэтыя выступы сталі ўжо ад самага яго пачатку. У верасьні 1940 г. загадчыкі раённых зямельных аддзелаў Вялейскай вобласьці паведамлялі ў ЦК КП(б)Б аб тым, што калгасным вартаўнікам „настоятельно требуется выдавать оружие“.20

Вельмі важкім чыньнікам, які ўплываў на тэмпы калектывізацыі ў заходніх абласьцях, была складаная міжнародная сытуацыя. Яшчэ сьвежымі былі ўспаміны пра тое, як „непарушная цьвярдыня“ — польская дзяржава — пала меней, чым за месяц. Частка сялян зьвязвала пытаньні арганізацыі калгасаў ззаканчэньнем вайны, відаць, ня надта давяраючы савецкай прапагандзе. Іх калісьці ўжо падманула польская ваенная прапаганда. Настроі гэтыя былі пашыраныя, пра што сьведчаць радкі з дакладной запіскі работніка ЦК: „… Таких, по существу, антисоветских разговоров можно много услышать не только от кулаков, но и от бедняков, середняков“.21 Цікава, што датаваны гэты дакумэнт 20 сьнежня 1940 г. Усяго паўгоду заставалася да новай вайны. Міжнароднае становішча за гэты час не палепшылася, але варта адзначыць, што да чэрвеня 1941 г. колькасьць калгасаў у вобласьці значна павялічылася ў параўнаньні з пачаткам 1940 г.

Галоўная прычына росту калектыўнага сэктару заходнебеларускай вёскі перад вайной была, відаць, у тым, што дзяржава, досыць хутка вычарпаўшы формы палітычнай барацьбы з „кулачаствам“, пачала актыўна ўжываць у гэты пэрыяд эканамічныя вагары для ціску на заможных сялян. Новыя законы рабілі немагчымым існаваньне некалі рэнтабэльных гаспадарак, а заможных аднаасобнікаў ператваралі ў вечных даўжнікоў дзяржавы — „нядоімшчыкаў“. Калгасам даваліся льготы.

З 1940 г. Саўнаркам БССР і ЦК КП(б)Б увялі для аднаасобных гаспадарак і калгасных двароў заходніх абласьцей прынятыя ў СССР абавязковыя пастаўкі дзяржаве асноўных сельгаспрадуктаў па фіксаваных коштах, якія былі ніжэйшымі за рынкавыя. Нормы абавязковых паставак мяса для аднаасобнікаў залежалі не ад наяўнасьці ў гаспадарках жывёлы ці птушкі, а ад колькасьці зямлі ў іхным карыстаньні. Мінімальная норма была (для двароў, якія мелі да 2 га) 20 кг мяса на год. Максымальная (для двароў, якія мелі болей за 25 га) — 300 кг. Трэба адзначыць, што для калгасных двароў была вызначаная адзіная норма — 15 кг. Падобная дыспрапорцыя захоўвалася й для іншых прадуктаў. Так, усе аднаасобныя гаспадаркі павінны былі пастаўляць па 100 літраў малака на год ад кожнай каровы, калгасныя двары — па 55 літраў. Воўны аднаасобнікі здавалі па 500 грамаў на год з адной авечкі, калгасьнікі павінны былі здаваць па 300 грамаў. Для аднаасобнікаў, якія ўступалі ў калгасы, памеры паставак памяншаліся да нормаў калгасных двароў. Апроч гэтага, усе калгасы заходніх абласьцей БССР у 1940 г. вызваляліся ад абавязковых паставак дзяржаве.22

Пастановы аб абавязковых пастаўках на стадыі выкананьня выклікалі на месцах масу памылковых, нясправядлівых рашэньняў уладаў у стасунку да грамадзянаў, мноства адкрытых злоўжыванняў службовым становішчам. 16 ліпеня 1940 г. ЦК КП(б)Б быў вымушаны прыняць пастанову „О неправильном начислении обязательных поставок сельхозпродуктов в Мирском и других районах“. Яго невыкананьне, фактычна байкатаваньне на месцах выклікалі неабходнасьць прыняцьця наступнай пастановы ЦК: „Об извращении закона при начислении обязательных поставок сельхозпродуктов в некоторых районах западных областей“. Прыкладам гэткіх „извращений“ можа служыць сытуацыя ў Браслаўскім раёне Вялейскай вобласьці, дзе налічэньне паставак мяса рабілася на тэрыторыю, занятую азёрамі. Блытаніна панавала і ў зямельным уліку, бо ім займаліся адначасна некалькі ўстановаў. Скласьці сьпісы падворнага ўліку загадвалася ў як мага больш сьціслыя тэрміны, часам цалкам нерэальныя. Гэтак, па распараджэньні кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёну сельсаветы павінны былі пачаць і закончыць гэтую працу на працягу трох дзён.23
 

10 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 530, л. 42–43.



11 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1533, л. 6.



12 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1940, л. 150, 268.



13 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1533, л. 5.

14 НАРБ, ф. 4п, воп. 6, спр. 1696, л. 28–29.



15 НАРБ, ф. 4п, воп. 6, спр. 1838, л. 380.



16 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 530, л. 41.




17 НАРБ, ф. 4п, воп. 6, спр. 1676, л. 115; Там сама, воп. 28, спр. 424, л. 22.


18 Белазаровіч В. Асаблівасці калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939–1941 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 1. С.39.

19 Барадач Г.А., Дамарад К.І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. Менск, 1959. С. 72.



20 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 536, л. 63–64.




21 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 424, л. 25.














22 НАРБ, ф. 4п, воп. 3, спр. 953, л. 65, 68, 69, 72, 93, 97.






23 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 536, л. 7, 10, 21.

   

На мясцовыя ўлады ўскладаўся кантроль за ходам паставак, іх своечасовым ажыцьцяўленьнем. Каб дамагчыся вызначаных паказьнікаў, некаторыя кіраўнікі йшлі на сьвядомыя парушэньні закону, мяркуючы, відаць, што „мэта апраўдвае сродкі“. Так, напрыклад, у пастанове Вялейскага абкаму КП(б)Б ад 23 лістапада 1940 г. „О фактах нарушения революционной законности в Плисском районе“ было запісана: „…В районе практиковался метод взятия подписки у крестьян о досрочном выполнении доведенных им обязательных поставок зерна. Имели место факты направления в районную милицию крестьян, отказавшихся дать такие подписки, которые освобождались только в результате вмешательства прокурора. Отдельные работники заготовительных органов (райпотребсоюз) под угрозой репрессий принуждали крестьян продавать принадлежащий им скот“. У выніку вінаватыя чыноўнікі абышліся фармальным папярэджаньнем, ды яшчэ іх абавязалі правесьці растлумачальную работу зь сялянамі, „довести до их сознания необходимость первоочередного выполнения обязательств перед государством“.24

Шмат якія заможныя гаспадаркі, каб паменшыць памеры паставак, адракаліся часткі зямлі ці драбнілі свае надзелы. У 1940 г. факты „самараскулачваньня“ былі зафіксаваныя ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах. Іх кіраўніцтва было негатовае да такога павароту падзеяў і зьвярнулася па тлумачэньні наўпрост у ЦК КП(б)Б. У выніку мясцовым уладам было прапанавана „немедленно организовать проверку правильности освобождения кулацких хозяйств и доначислить им хлебопоставки“.25

Пры канцы 1940 г. заможныя сяляне ўсё яшчэ мелі значную вагу ў вёсцы. Многія на законнай падставе карысталіся дзялянкамі ў некалькі дзясяткаў гектараў, прычым пасьпяхова, нават лёгка, разьлічваліся па абавязковых пастаўках і плацілі сельгаспадатак.26 Падмуркам эканамічнай моцы „кулакоў“ было юрыдычнае права распараджацца сваёй зямлёй, прыцягваць для яе апрацоўкі наёмную працу. Калектыўны сэктар усё яшчэ значна саступаў аднаасобнаму й быў не эканамічным, а хутчэй палітычным фактарам у жыцьці сялян. Кіраўніцтва рэспублікі прыкладала значныя намаганьні для прапаганды ў масах новых формаў гаспадараньня. Напрыклад, 7 студзеня 1941 г. абкам КП(б)Б і выканкам Вялейскай вобласьці прынялі пастанову аб арганізацыі прафэсійнага калгасна-саўгаснага тэатру.27 Такія захады, відаць, былі неабходныя, бо пасьля году інтэнсіўнай работы ўладаў, на 1.01.1941 г., у вобласьці налічвалася 140 калгасаў, якія абдымалі 5092 сялянскія двары з агульнай колькасьці 172485, ці каля 3%.28 Аднак ужо ў першыя месяцы 1941 г. становішча заможнай часткі вёскі пахіснулася.

4 красавіка 1941 г. першы сакратар Вялейскага абкаму КП(б)Б І. Ф. Клімаў дакладваў у ЦК аб тым, што „самараскулачваньне“ ў вобласьці набыло новыя формы: „…После подворного учета земель и вручения обязательств об уплате культсбора, с целью уклонения от выполнения государственных обязательств кулацко-зажиточная часть деревни почти во всех районах области начала подавать заявления о вступлении в колхоз, а в отдельных случаях проявляет инициативу в организации колхозов… По нашему мнению, кулацкие хозяйства, которые обрабатывали землю исключительно наемным трудом — путем найма постоянных батраков или путем сдачи земли запашникам, необходимо вывезти за пределы области“.29 Трэба адзначыць, што асобныя спробы „проникновения в колхозы классово чуждых элементов“ назіраліся й перад гэтым30, але масавай гэтая тэндэнцыя стала толькі пад вясну 1941 г., калі грамадзка-палітычная сытуацыя ў заходнебеларускай вёсцы зьмянілася. Усё больш відавочным ставаў намер улады гвалтоўным чынам канфіскаваць зямлю заможных гаспадарак. У той жа час рашуча спыняліся спробы „кулачаства“ перайсьці ў іншую маёмасную катэгорыю: тыя, хто хацеў уступіць у калгас, „выкрываліся“, была забароненая бязвыплатная перадача зямлі ў дзяржфонд.31 Мэтай гэтай палітыкі было „ограничение и вытеснение кулачества“ з максымальнай эканамічнай карысьцю для дзяржавы.

З архіўных дакумэнтаў ЦК КП(б)Б відаць, якім чынам мясцовае партыйнае й савецкае кіраўніцтва магло ўдзельнічаць у распрацоўцы новага падаткавага заканадаўства. Паказальны ў гэтым стасунку прыклад Вялейскай вобласьці, кіраўнікі якой за 10 дзён да пачатку шырокамаштабнай акцыі па прызначэньні гранічных нормаў землекарыстаньня, 8 красавіка 1941 г. выйшлі ў ЦК КП(б)Б і СНК БССР з інцыятывай, якая прадугледжвала пасьля канфіскацыі „лішняй“ зямлі ў „кулацко-зажиточных хозяйств“ ня толькі захаваньне, але нават павелічэньне памераў іх натуральных і грашовых паставак дзяржаве.

Ідэя І. Ф. Клімава і П. Я. Краскова палягала ў тым, што пасьля абрэзкі зямлі ўводзіліся адмысловыя працэнтныя надбаўкі. Напрыклад, тыя гаспадаркі, у якіх плянавалі абрэзаць да 5 га, павінны былі павялічыць пастаўкі збожжа дзяржаве на 100%; да 10 га — на 300%; больш за 10 га — на 500%. Налічэньне сумы сельгаспадатку на ўласнасьць для „бядняцка-серадняцкіх“ гаспадарак меркавалася праводзіць па меншых нормах, чым для „кулацка-заможных“. Кожны пункт гэтай дакладной запіскі быў падмацаваны прыкладамі, узятымі з жыцьця рэальных аднаасобных гаспадарак Вялейскай вобласьці. Так, М. М. Папакуль з Браслаўскага раёну, паводле разьлікаў І. Ф. Клімава і П. Я. Краскова, пасьля канфіскацыі ў яго 15 га зямлі павінен быў заплаціць у 1941 г. на 397 руб. большы сельгаспадатак, чым ў 1940 г. На дакумэнце стаіць рэзалюцыя сакратара ЦК КП(б)Б М. В. Кулагіна: „Учесть при составлении проекта постановления“.32

Рашэньне аб абрэзцы заможных гаспадарак лягічна вынікала з усёй папярэдняй практыкі сацыялістычнага пераўладкаваньня заходнебеларускай вёскі. Настроі тутэйшага сялянства рупліва фіксаваліся партыйнымі работнікамі, пачынаючы ад восені 1939 г., і таму для кіраўніцтва краіны не было сакрэтам жаданьне малазямельных сялян „абрэзаць кулака“.33 Аб тым жа пісалі „наверх“ мясцовыя начальнікі. Напрыклад, у студзені 1941 г. сакратар Браслаўскага райкаму паведамляў у ЦК КП(б)Б: „…Считаю необходимым решить вопрос о принятии закона об обрезке крупных кулацких хозяйств и установления для них минимума земли не более чем 25–30 га“.34 Пазьней нормы былі прызначаныя нашмат ніжэйшыя. Увесну 1941 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка й Старшыня СНК БССР І. С. Былінскі дакладвалі сакратару ЦК ВКП(б) І. В. Сталіну й Старшыню СНК СССР В. М. Молатаву аб тым, што беларускае кіраўніцтва распрацавала праект аб вызначэньні гранічных нормаў землекарыстаньня ў аднаасобных гаспадарках заходніх абласьцей. Неабходнасьць яго прыняцьця матывавалася, у прыватнасьці, тым, што „многие кулацкие хозяйства обращаются в районные организации с заявлениями об отказе от части земли, разбазариваютскот и не готовятся к засеву всей земельной площади, что вызывает опасность оставления части кулацкой земли незасеянной“.35

18 красавіка 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР была прынятая пастанова „Об установлении предельных норм землепользования на один крестьянский двор по Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областям Белорусской ССР“. Згодна зь ёю 21 красавіка 1941 г. Вялейскі абкам КП(б)Б і аблвыканкам вызначылі наступныя гранічныя нормы землекарыстаньня ў раёнах вобласьці (у гектарах на адзін сялянскі двор): для Ільянскага, Куранецкага, Маладэчанскага й Радашковіцкага раёнаў — 10; для Браслаўскага, Дзісьненскага,

  Фатаздымак зь Белдзяржархіву кінафотадакумэнтаў.
Мітынг у Смургонях, прысьвечаны ўзьяднаньню Заходняй Беларусі з БССР.
2 лістапада 1939 г.
Крывіцкага й Пліскага — 12; для Відзаўскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Дунілавіцкага, Мёрскага, Мядзельскага, Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага, Сьвірскага, Смургонскага і Шаркаўшчынскага — 15. Усе адрэзаныя дзялянкі належала перадаваць калгасам, а ў вёсках, дзе не зарганізаваныя калгасы, — малазямельным і безьзямельным сялянам. Раённыя ўлады павінны былі скончыць гэтую работу да 20 траўня 1941 г.36
 
24 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 1677, л. 295–296.



25 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 536, л. 44–48.






26 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 424, л. 26.




27 НАРБ, ф. 4п, воп. 6, спр. 1838, л. 22.




28 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 528, л. 4; Там сама, спр. 530, л. 36.




29 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 890, л. 6–10.

30 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1533, л. 5; Там сама, воп. 6, спр. 1700, л. 19; Там сама, воп. 62, спр. 1692, л. 142.







31 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 971, л. 4; Там сама, спр. 886, л. 60.












32 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 1043, л. 397–400.








33 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1533, л. 4; Там сама, воп. 28, спр. 424, л. 24.





34 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 2383, л. 30.





35 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 890, л. 81–82.










36 НАРБ, ф. 4п, воп. 6, спр. 1839, л. 93.

   

23–24 красавіка 1941 г. у раёнах Вялейскай вобласьці адбываліся нарады старшыняў сельсаветаў і раённага партактыву па пытаньнях абрэзкі. Апэратыўная інфармацыя зьбіралася ў ЦК КП(б)Б праз тэлефоннае апытаньне сакратароў райкамаў. Рашэньне некаторых мясцовых праблемаў не ўваходзіла ў кампэтэнцыю раённых уладаў. Так, напрыклад, сакратар Мядзельскага райкаму пытаўся: „…Братья поэта Максима Танка, Бурбо, имеют 40 га, обрезать хозяйство или нет?“ Сакратар ЦК КП(б)Б М. В. Кулагін даў адказ: „Решить после изучения на месте“. У інфармацыі сельгасадзьдзелу ЦК у гэты пэрыяд адзначалася таксама, што ў Мядзельскім раёне „при объявлении решения об обрезке земли от подписи в списках отказалось только одно хозяйство. В отношении обрезки возражает семья Скурко — поэта Максима Танка“. Сьпісы гаспадарак, якія трэба было абрэзаць, складаліся ў сельсаветах. Першымі ў вобласьці скончылі гэтую работу й прыступілі да абрэзкі ў Смургонскім раёне. Тут і ў Мёрскім раёне абрэзка была скончаная ўжо да 3 траўня 1941 г.37

Усяго па 20 раёнах вобласьці былі ўзятыя пад улік 13083 гаспадаркі, колькасьць зямлі ў якіх перасягала вызначаныя нормы. На 6 чэрвеня 1941 г. фактычна былі абрэзаныя 7769 гаспадарак. Гэтыя зьвесткі паведаміў у ЦК КП(б)Б сакратар Вялейскага абкаму К. Л. Маргелаў. У ягонай дакладной запісцы прыводзіліся таксама выказваньні мясцовых жыхароў, якія адлюстроўвалі іхнае стаўленьне да абрэзкі, напрыклад: „… В Кривичском районе кулачка Беханская (Стешицкий сельсовет) говорит: “погодите, когда придут немцы, они на вас будут шкуру драть”“.38

Насуперак пастанове Вялейскага абкаму й аблвыканкаму ад 21.04.1941 г. значная частка канфіскаваных дзялянак не была своечасова разьмеркаваная. У чэрвені 1941 г. у дзяржземфондзе Вялейскай вобласьці неразьмеркаванымі яшчэ заставаліся 61,1% зямлі. Вобласьць займала па гэтым паказьніку апошняе месца ў рэспубліцы. Лепш за ўсё разьмеркаваньне йшло ў Беластоцкай вобласьці, тут рэшта складала 14,9%.39 Трэба адзначыць, што цягам кампаніі па абрэзцы мясцовыя органы дапускалі грубыя памылкі, злоўжываньні, многія сем’і, якія ўраблялі зямлю собскімі сіламі, у тым ліку й шматдзетныя, не атрымалі законных ільготаў і былі пазбаўленыя часткі зямлі. Разам з тым нярэдка ў выніку „дамоўленасьці“ паміж прадстаўнікамі ўлады й заможнымі гаспадарамі за апошнімі заставалася частка плошчы, якая падлягала канфіскацыі.40

Паводле задумкі аўтараў рэформы сыстэмы землекарыстаньня ў заходніх абласьцях БССР, на канфіскаваных землях у першую чаргу павінны былі стварацца калектыўныя гаспадаркі, што давала рэальную магчымасьць фарсаваць тэмпы калектывізацыі, перад тым ня надта высокія. Да пачатку масавай абрэзкі зямлі, на 15.04.1941 г., у Вялейскай вобласьці было 237 калгасаў, а на 1.07.1940 г. іх было 124, г. зн. прырост за дзевяць з паловай месяцаў склаў 91%. У той жа час назіралася тэндэнцыя паступовага „здрабненьня“ калгасаў, калі рост іх колькасьці істотна апярэджваў адпаведны рост колькасьці сялянскіх двароў, аб’яднаных у калгасах. У лічбах гэта выражалася наступным чынам:

на 20.03.1940 г. 39 калгасаў абдымалі 1998 сялянскіх двароў, ці на адзін калгас прыпадала ў сярэднім 51 гаспадарка;

на 1.07.1940 г. гэтыя паказьнікі адпаведна былі роўныя: 124, 4795, 38;

на 1.01.1941 г.: 140, 5092, 36 41;

на 15.04.1941 г.: 237, 8109, 34.

У сярэднім на адзін калгас, зарганізаваны ў 1940 г., прыпадала 38 двароў, а на калгас, створаны ў 1941 г., — 23 двары.42

У Заходняй Беларусі на 20.03.1941 г. у сярэднім на адзін калгас прыпадала гаспадарак: у Пінскай вобласьці — 84, Берасьцейскай — 53, Баранавіцкай — 46, Беластоцкай — 42, Вялейскай — 32 43. На Вялейшчыне, такім чынам, бальшыня вёскі рэдка аграмаджвала маёмасьць. „Сярэдні калгас“ тут абдымаў найменшую колькасьць двароў.

У 1941 г. зьявіліся выпадкі, калі калгасы, што складаліся меней як з паўтара дзясяткаў двароў, канфліктавалі з астатнімі жыхарамі вёскі. Сытуацыя асабліва абвастралася, калі паблізу не было вольных дзялянак, канфіскаваных у буйных земляўласьнікаў у 1939 — на пачатку 1940 гг. Пра падобныя факты паведамлялася, напрыклад, у даведцы сельгасаддзелу Вялейскага абкаму ад 18.04.1941 г.: „…В Куренецком и Дуниловичском районах при организации колхозов игнорировали нужды крестьян-единоличников. Из-за 9–10 бедняцко-батрацких хозяйств, вступивших в колхоз, задевали интересы 70–80 крестьянских хозяйств, чем искусственно обостряли крестьян к организуемым колхозам“44. У другім выпадку калгасу, дзе лічыліся 13 двароў, „была отведена земля в центре массива и нарушено землепользование остальных 59 хозяйств“45.

Партыйнае кіраўніцтва вобласьці ў гэты час неаднаразова крытыкавала мясцовыя ўлады за памылкі, зробленыя падчас калектывізацыі. У ліку „перагібаў“ называліся: „искусственное задержание организации колхозов“; арганізацыя калгасаў „стихийно, самотеком, без участия районных организаций“; „искажение сталинского принципа добровольности“.46 Разам з гэтым, у дакумэнтах Вялейскага абкаму КП(б)Б падаваліся станоўчыя прыклады: „…Колхозы „Большевик“ и „Ударник“ Шарковщинского района обобществили семена, сельскохозяйственный инвентарь, лошадей. Деятельно приступили к подготовке к весеннему севу: приняты нормы выработки, организованы бригады, очищены семена, отремонтирован инвентарь. Построили амбары и сейчас приступили к строительству конюшен. Настроение колхозников хорошее“. Загадчык сельгасаддзелу Вялейскага абкаму, які пісаў гэтыя радкі 18.04.1941 г., падкрэсьліў, што ў калгасах вобласьці, зарганізаваных у гэтым годзе, „таких примеров можно насчитать многими десятками“.47

Але крытыка вялася не на пустым месцы. У пагоні за колькаснымі паказьнікамі ў шэрагу выпадкаў мясцовыя ўлады зацягвалі сялян у калгасы праз застрашаньне ці падман. Гэта не спрыяла арганізацыйнай трываласьці такіх гаспадарак. Назіраліся выпадкі масавых выхадаў з калгасу, парушэньняў працоўнай дысцыпліны, нежаданьня аграмаджваць коні, насеньне, сельгасінвэнтар. Не заўсёды й кіраўніцтва гаспадаркі давала станоўчы прыклад шараговым калгасьнікам. У Шаркаўшчынскім раёне за старшыню калгасу „Чырвоны Сьцяг “ быў абраны малады чалавек, сям’я якога адмовілася ўступаць у калгас і не згадзілася аграмадзіць свайго каня. У гэтай сама гаспадарцы не аграмадзілі насеньня работнікі сельсавету й загадчык хаты-чытальні. У сакавіку 1941 г. у Ашмянскім раёне быў створаны калгас „Парыская камуна“, у якім пасьля выхаду часткі сялян засталіся дзевяць сем’яў. Чатыры зь іх маглі не працаваць у калгасе на законнай падставе, бо былі сем’ямі служачых: старшыні, сакратара й вартаўніка сельсавета, а таксама загадчыка млына. Астатнія пяць сем’яў абвясьцілі, што ня хочуць „рабіць на гэтых служачых“, дзьве гаспадаркі вырашылі выйсьці з калгасу.48

У разгляданы пэрыяд у калгасах заходняй часткі БССР не ставала цяглавой сілы й насеньня. У Вялейскай вобласьці на 15.04.1941 г., пры сярэдняй колькасьці двароў у калгасах — 34, коней было толькі 25. Напрыклад, у згаданай „Парыскай камуне“ на 9 гаспадарак было 5 коней. Насеньне тут не было аграмаджанае, і таму пошукам насеньня для калгасу займаліся раённыя арганізацыі.49 Нежаданьне ссыпаць збожжа ў грамадзкі сьвіран было пашыранаю зьявай, але галоўная прычына дэфіцыту насеннага матэрыялу была ў іншым.

За 3,5 месяцы 1941 г. у заходніх абласьцях БССР быў зарганізаваны 241 калгас50, зь іх у Вялейскай вобласьці — 98.51 У значнай меры ўсе гэтыя калектывы складаліся з малазямельных сялян, і таму падчас арганізацыі атрымлівалі вольную зямлю зь дзяржфонду. У выніку, у красавіку 1941 г. БССР ня мела сродкаў для засеву гэтых плошчаў.
 




37 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 979, л. 93–95, 201–208.













38 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 978, л. 36–40.









39 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 977, л. 5.









40 НАРБ, ф. 4п, воп. 6, спр. 1839, л. 178–179; Там сама, спр. 1853, л. 110.







41 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 528, л. 4; Там сама, спр. 530, л. 36, 38.




42 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 970, л. 31.






43 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 528, л. 4.







44 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 970, л. 33–34.

45 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 971, л. 7.


46 НАРБ, ф. 4п, воп. 6, спр. 1838, л. 379.






47 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 970, л. 35.









48 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 971, л. 10.



49 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 970, л. 32; Там сама, спр. 971, л. 10.





50 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 528, л. 32.

51 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 970, л. 31.



   

17 красавіка 1941 г. абкам і аблвыканкам Вялейскай вобласьці накіравалі ў ЦК КП(б)Б і СНК БССР просьбу аб дапамозе для севу: „…98 колхозам, организованным в 1941 г., недостает семенного материала в количестве 3204 центнера… В колхозы вступили в основном маломощные бедняцкие и середняцкие хозяйства, которые не в состоянии засыпать семена на всю отведенную им площадь“.52

Кіраўніцтва рэспублікі зьвярнулася да І. В. Сталіна й В. М. Молатава з просьбай аб выдачы насеннай пазыкі. Наркам земляробства БССР І. А. Крупеня падрыхтаваў даведку аб колькасьці насеньня, якая была патрэбная калгасам кожнай з заходніх абласьцей. Датаваны гэты дакумэнт гэтаксама, як і пастанова аб абрэзцы „лішкаў“ зямлі, — 18.04.1941 г., што можа быць невыпадковым. Паводле зьвестак Наркамзему БССР, зь пяці абласьцей найбольшая насенная пазыка патрабавалася Вялейскай вобласьці. Яе патрэбы выражаліся ў наступных лічбах:

Авёс — 2150 ц (для іншых абласьцей, у парадку памяншэньня: 1000, 700, 500, 100);

лён — 620 ц (іншыя: 400, 50, 30, 20);

ячмень — 600 ц (іншыя: 450, 260, 230, 100);

гарох — 380 ц (іншыя: 70, 60, для дзьвюх абласьцей зьвестак няма)53.

Такім чынам, да пасяўной кампаніі 1941 г., у параўнаньні з суседнімі абласьцямі, забясьпечанасьць насенным матэрыялам калгасаў Вялейшчыны была ў 2–3 разы ніжэйшая. Пачатак працэсу пераўладкаваньня сельскай гаспадаркі меў тут іншыя адметныя рысы. Вышэй падаваліся зьвесткі аб найбольшай у рэгіёне колькасьці „батрацкіх“ калгасаў, найніжэйшых тэмпах разьмеркаваньня „абрэзкаў“, найменшым паводле колькасьці ўдзельнікаў „сярэднім калгасе“. Працягваючы параўнаньні, трэба дадаць, што радзей за іншыя карысталіся паслугамі машынна-трактарных станцыяў калектыўныя гаспадаркі Вялейскай вобласьці. На 1.07.1940 г. тут толькі 65% калгасаў абслугоўвалася МТС, тады як у Пінскай вобласьці — 76%, Беластоцкай — 77%, Баранавіцкай — 85%, Берасьцейскай — 95%54.

Нягледзячы на нізкую забясьпечанасьць цяглавай сілай, калгасы Вялейшчыны не сьпяшаліся заключаць дамовы з МТС. Магчыма, прычына была тая самая, што й дзесяць гадоў таму ва ўсходніх абласьцях рэспублікі — вялікі кошт паслуг МТС. Як адзначалі гісторыкі-дасьледнікі А. А. Філімонаў і У. А. Палуян: „…Вследствие недоброкачественной работы трактористов, высокой оплаты за работу МТС, имели место случаи, когда колхозы под разными предлогами отказывались заключать договора с МТС и принимать тракторы“55.

Пастановай СНК БССР і ЦК КП(б)Б „О ставках натурплаты за работу МТС для бедняцко-середняцких хозяйств и колхозов в западных областях БССР на 1940 год“ раёны гэтых абласьцей былі падзеленыя на дзьве групы. Па збожжы й бульбе для раёнаў першай групы натуральная плата была на 20–30% вышэйшая, чым для другой.

Да першай групы былі залічаныя раёны: Ільянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладэчанскі, Радашковіцкі, Глыбоцкі, Дзісьненскі, Докшыцкі, Пліскі, Шаркаўшчынскі. Па лёне бальшыня раёнаў Вялейскай вобласьці была залічаная да першай групы, апроч Ільянскага, Крывіцкага, Куранецкага, Радашковіцкага й Сьвірскага. За ўзворваньне аднаго гектара зямлі пад збожжа сяляне-аднаасобнікі павінны былі здаваць МТС у раёнах першай групы 70 кг збожжа, другой групы — 50 кг; за пасеў, адпаведна, 12 і 8 кг; за ўборку — 30 і 21 кг. За малацьбу гаспадаркі раёнаў і першай і другой групаў аддавалі 5% ад усяго намалочанага збожжа. За ўзворваньне гектара пад бульбу здавалі, адпаведна, 700 і 560 кг бульбы; за пасадку — 300 і 240 кг; уборку — 600 і 480 кг. Па ўсіх сельгаскультурах натуральная плата для калгасаў была на 10% ніжэйшая, чым для аднаасобных гаспадарак.56

Не заўсёды сяляне своечасова разьлічваліся з МТС. Напрыклад, пасьля паездкі ў сьнежні 1940 г. па Астравецкім і Пастаўскім раёнах інструктар сельгасаддзелу ЦК КП(б)Б паведамляў свайму кіраўніцтву пра становішча ў калгасе імя Сталіна: „…Колхозники получили аванс зерновых культур по 35 кг, а натурплата МТС не выполнена: ржи — 39 ц, овса — 122 ц, ячменя — 4 ц, льноволокна — 17 ц“.57 На працягу некалькіх гадоў пытаньне аб карыстаньні тэхнікай калгасамі нярэдка разьвязвалася „в добровольно-принудительном порядке“. Напрыклад, тыя, хто ўхіляўся ад супрацоўніцтва з МТС, караліся эканамічна. Так, перад уборачнай кампаніяй 1946 г. выйшла пастанова Саўміна БССР і ЦК КП(б)Б, згодна зь якой калгасы заходніх абласьцей, якія абыходзіліся без паслугаў МТС, павінны былі выконваць абавязковыя пастаўкі збожжа дзяржаве паводле нормаў, якія былі на 15% вышэйшыя, чым для калгасаў, якія абслугоўваліся МТС.58

Да сярэдзіны 1941 г. у заходняй частцы БССР у цэлым былі створаныя перадумовы для дапасаваньня сельскай гаспадаркі рэгіёну да нормаў, прынятых ва ўсходніх абласьцях рэспублікі. Пасьля абрэзкі надзелаў заможных сялян былі створаныя значныя рэзэрвы зямлі для разьвіцьця на вёсцы калектыўнага сэктару. Прынятыя законы аб падаткаабкладаньні сялян заходніх абласьцей спрычыніліся да зьніжэньня рэнтабэльнасьці аднаасобных гаспадарак, паставіўшы калгасы ў больш спрыяльнае становішча. За актыўным умяшаньнем партыйных і савецкіх органаў была праведзеная веснавая сяўба. У Вялейскай вобласьці засеялі 640 тыс. га ральлі, зь іх ярыной 217,7 тыс. га.59 На палях высьпяваў багаты ўраджай, але сабралі яго сяляне ўжо пры іншай уладзе. Вайна паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам, што пачалася 22 чэрвеня 1941 г., на некалькі гадоў перарвала працэс сацыялістычніх пераўтварэньняў у беларускай вёсцы.

У гады нямецкай акупацыі тэрыторыя Вялейскай вобласьці ўваходзіла ў склад Райхскамісарыяту „Остланд“. Большая частка яе раёнаў была падзеленая паміж Вялейскай і Глыбоцкай акругамі Генэральнай акругі „Беларусь“ пад кіраваньнем нямецкай адміністрацыі, якую ачольваў гаўляйтэр В. Кубэ. Заходнюю частку вобласьці (Ашмянскі, Астравецкі, Сьвірскі раёны, частка Смургонскага, Пастаўскага, Відзаўскага й Браслаўскага раёнаў) нямецкія акупацыйныя ўлады перадалі Генэральнай акрузе „Літва“.60

У студзені 1945 г. першы сакратар Маладэчанскага абкаму КП(б)Б І. Ф. Клімаў паведамляў у дакладной запісцы першаму сакратару ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка пра парадак землекарыстаньня, усталяваны нямецкімі ўладамі на тэрыторыі вобласьці. Як відаць з дакумэнту, за пэрыяд 1941–44 гг. тут зноў зьявіліся безьзямельныя батрацкія двары, якіх налічвалася 4260. Акупанты вярталі землі гаспадаркам, абрэзаным у 1941 г. У вобласьці было 413 „ваенна-прыгоньніцкіх і панскіх“ гаспадарак, 4583 „кулацкіх“, 115386 — беднякоў і сераднякоў. Больш за палову ворных земляў не выкарыстоўвалася. Пэўная іх частка, паводле інфармацыі І. Ф. Клімава, не ўраблялася „в связи с тем, что партизанские соединения, действовавшие в области, изгнав из имений оккупантов и их управителей, запретили пользование землей немецким захватчикам“.61 Неўзабаве пасьля вызваленьня Ўпраўленьне наркамату дзяржбясьпекі Вялейскай вобласьці правяло выяўленьне паноў і аканомаў маёнткаў, якія акупацыйныя ўлады вярнулі старым гаспадарам. Такіх на 9 верасьня 1944 г. было ўзята пад улік 142. Органы НКГБ арыштавалі 48 чалавек, астатнія ўцяклі на захад. У гады вайны найбольшая колькасьць маёнткаў была вернутая былым уласьнікам у Ашмянскім раёне — 51, у Радашковіцкім — 26, па 18 у Астравецкім і Смургонскім.62

Найважнейшай задачай, якая ў 1944 г. стаяла перад партыйнымі й савецкімі органамі заходніх абласьцей БССР, было аднаўленьне сыстэмы землекарыстаньня 1941 г. 1 студзеня 1944 г. СНК СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову „О ближайших задачах СНК БССР и ЦК КП(б)Б“, згодна зь якой Бюро ЦК КП(б)Б на паседжаньні 20 ліпеня 1944 г. вырашыла: „Считать важнейшей задачей областных и районных советских и партийных органов восстановление колхозов в освобожденных от немецких захватчиков районах Белорусской ССР“.63
 

52 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 890, л. 37.







53 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 528, л. 33.







54 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 530, л. 69.



55 Филимонов А.А., Полуян В.А. Создание новой материально-производственной базы // Победа колхозного строя в Белорусской ССР / М.П.Костюк, В.А.Полуян, А.Н.Сорокин и др. Менск, 1981. С. 178.






56 НАРБ, ф. 4п, воп. 3, спр. 953, л. 58–61.




57 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 424, л. 22–23.





58 НАРБ, ф. 4п, воп. 61, спр. 295, л. 5–8.





59 Климов И.Ф. Далекое и близкое. Менск, 1987. С.75.





60 Климов И.Ф., Граков Н.Е. Партизаны Вилейщины. Менск, 1967. С. 14.





61 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 104, л. 94.










62 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 150, л. 267.




63 НАРБ, ф. 4п, воп. 61, спр. 51, л. 4.

   

26 ліпеня 1944 г. Вялейскі аблвыканкам і абкам КП(б)Б прынялі пастанову „О восстановлении колхозов“, у якой, у прыватнасьці, паведамлялася: „Немецкие оккупанты во время оккупации области разграбили колхозы, уничтожили колхозные общественные постройки, угнали скот и вывезли сельскохозяйственный инвентарь и машины, а земли, переданные колхозам советской властью, отняли и отдали немецким помещикам и своим агентам, изменникам народа“.64

Ацэньваючы страты калектыўных гаспадарак у гады вайны, трэба ўлічваць той факт, што пасьля яе пачатку многія калгасьнікі ў заходнебеларускіх абласьцях вярталі ў прыватную ўласнасьць свае нядаўна аграмаджаныя жывёлу й інвэнтар, выкарыстоўвалі ў індывідуальнай гаспадарцы ўраджай, зьняты з калгасных палёў. Пасьля аднаўленьня савецкай улады шырокі размах набыла кампанія спагнаньня калгасамі зь сялян гэтай маёмасьці ў судовым парадку. Толькі 6 траўня 1947 г. гэтую практыку спынілі. У спэцыяльнай пастанове ЦК КП(б)Б тлумачылася, што калгасы маюць права выстаўляць прэтэнзіі толькі на вяртаньне таго, што было імі набытае ці атрыманае ад дзяржавы, у тым ліку й былой панскай уласнасьці, перададзенай калгасам.65

Працэс аднаўленьня калгасаў ішоў павольна. У жніўні 1944 г. І. Ф. Клімаў адзначаў „нерешительность и пассивность“ раённых уладаў у выкананьні пастановы абкаму ад 26 ліпеня 1944 г.66 Але й самі абласныя ўлады ставалі аб’ектам крытыкі.

У верасьні 1944 г. ЦК КП(б)Б прызнаў памылковым стварэньне ў Вялейскай вобласьці коннапракатных пунктаў для абслугоўваньня асобных сялянскіх двароў як крок, які спрыяў самастойнаму існаваньню аднаасобных гаспадарак і замінаў іх калектывізацыі. У вобласьці былі адноўленыя 38 калгасаў, на кожны зь іх прыпадала ў сярэднім па 4 коні. У тэлеграме на імя І. Ф. Клімава П. К. Панамарэнка загадаў скасаваць гэтыя пункты, а коні перадаць у калгасы.67 Прычынай „палітычнай памылкі“ кіраўніцтва Вялейшчыны мог быць просты эканамічны разьлік: для папаўненьня абласнога бюджэту больш карысным быў „аднаасобны пракат“ цяглавай сілы, чым яе бязвыплатная перадача ў калгасы. У цэлым сытуацыя ўскладнялася праз тое, што пры канцы жніўня 1944 г. перад вобласьцю была пастаўленая задача: закупіць і закантрактаваць для патрэбаў калгасаў і саўгасаў усходніх абласьцей БССР 6 тыс. коняў, 12 тыс. галоваў буйной рагатай жывёлы, 4 тыс. авечак, 3 тыс. сьвіней. Дзеля гэтага быў створаны адмысловы орган — „Заготживконтора“.68

20 верасьня 1944 г. абласны цэнтар зь Вялейкі быў перанесены ў Маладэчна. Тады ж частка тэрыторыі Вялейскай вобласьці была перададзеная створанай зноў Полацкай вобласьці. На працягу некалькіх гадоў у Маладэчанскай вобласьці было 14 раёнаў.

Да 1945 г. становішча з забясьпечанасьцю гаспадарак коньмі не зьмянілася. Трэба адзначыць, што пры распрацоўцы захадаў для яго паляпшэньня кіраўніцтва рэспублікі зважыла на досьвед Вялейскай вобласьці. У пастанове СНК БССР і ЦК КП(б)Б „О государственном плане развития сельского хозяйства на 1945 г.“ запісана: „Поручить Наркомзему БССР, облисполкомам и обкомам КП(б)Б в десятидневный срок внести на рассмотрение в СНК БССР и ЦК КП(б)Б планорганизации в западных областях машинноконных прокатных станций… Обеспечить проведение безлошадными хозяйствами весеннего сева и других полевых работ путем прикрепления их к хозяйствам, имеющим лошадей“.69

Коннапракатныя пункты не заўжды працавалі эфэктыўна, напрыклад, увесну 1946 г. у Пастаўскім раёне на такім пункце не была створаная кармавая база, у выніку чаго сканалі 15 коняў. Каб захаваць пазасталых, іх раздалі сялянам.70

У 1944 г. жыхары заходняй часткі БССР, як і тры гады таму, сеялі пры адной уладзе, а ўраджай зьбіралі ўжо пры іншай. На 20 верасьня 1944 г. у Вялейскай вобласьці было здадзена дзяржаве 10697 тонаў збожжа, ці 35,6% ад неабходнага згодна з плянам СНК СССР. Такім чынам, па абавязковых нарыхтоўках збожжа вобласьць заняла апошняе месца ў БССР. Адна з прычынаў, магчыма, у тым, што ў пастанове Вялейскага аблвыканкаму й абкаму „О восстановлении порядка землепользования 1941 г.“ ад 6 жніўня 1944 г. не ўстанаўлялася канкрэтна, якім чынам павінна ўлічвацца зямля для вызначэньня памераў паставак збожжа.71 У выніку мелі месца шматлікія выпадкі, калі аднаасобныя гаспадаркі ўтойвалі зямлю ад абкладаньня, быў заблытаны ўлік пасеваў.

Прычыны гэтых недахопаў былі цалкам незразумелыя ўпаўнаважаным інспэктарам ЦК ВКП(б) па нарыхтоўках збожжа, якія ведалі, што, у параўнаньні да іншых заходнебеларускіх абласьцей, Вялейская была ў лепшым становішчы — толькі тут захаваліся даваенныя дадзеныя ўліку зямлі па ўсіх сельсаветах.72

Крымінальны перасьлед сялян, якія ўтойвалі зямлю, пачаўся ўжо ў 1944 г. Так, 11 верасьня 1944 г. Вялейскі абласны суд прысудзіў да аднаго году зьняволеньня М. Л. Русака, які, „являясь крупным середняком, умышленно скрыл от объектов обложения сельскохозяйственных поставок и сельхозналога земельную площадь в количестве 3,5 га пашни и 1,5 га кустов “.73

Цяжкасьці ў ажыцьцяўленьні збожжанарыхтовак былі й надалей. Праз год, 11 верасьня 1945 г. у пастанове Бюро ЦК КП(б)Б адзначалася, што ў Маладэчанскай вобласьці маюць месца: фіктыўныя падзелы заможных гаспадарак, вызваленьне ад абавязковых паставак „кулакоў“ мясцовымі органамі ўлады, масавае ўтойваньне часткі зямлі, якая фактычна выкарыстоўвалася. Спэцыяльная праверка выявіла, што тут раённыя ўпаўнаважаныя па нарыхтоўках далі льготы больш як 2000 сялянскіх гаспадарак. Так, напрыклад: „…кулак Пожарицкий Иосиф из Петровского сельсовета Радошковичского района имеет 35 га земли, наемную рабочую силу — освобожден от хлебопоставок как престарелый“. Называюцца таксама гаспадаркі, якія маюць 18 і 20 га. Бюро ЦК загадала НКВД БССР і пракуратуры выявіць і перадаць суду асобаў, вінаватых у выдачы няправільных даведак і ў вызваленьні заможных гаспадарак ад нарыхтовак збожжа.74 Утойваньне зямлі было пашыранай зьявай, напрыклад, у гэты пэрыяд кантрольны абмер у 29 гаспадарках в. Забалоцьце Дзісьненскага р-ну выявіў 50 га схаванай ворнай зямлі, у в. Буцькаўшчына ў 12 гаспадарках — 22,5 га.75 Пасьля выяўленьня рабіўся пераразьлік паставак.76

Вайна ў немалой ступені паўплывала на працэс сацыялістычных пераўтварэньняў на вёсцы. Сутыкаючыся зь цяжкасьцямі ў мірных умовах, савецкае кіраўніцтва ня раз зьвярталася да мэтадаў ваеннага часу, якія засьведчылі сваю эфэктыўнасьць. Так, згодна з законам 1943 г., СНК СССР пастановай ад 21 жніўня 1945 г. забараніў калгасам, калгасьнікам і аднаасобным гаспадаркам прадаваць і абменьваць збожжа, муку й печаны хлеб да выкананьня рэспублікай у цэлым нарыхтовак збожжа з ураджаю 1945 г. Прычым крымінальная адказнасьць прадугледжвалася як для аднаасобнікаў, так і для калгасьнікаў. Выкананьне пастановы было ўзятае пад пракурорскі нагляд.77 У верасьні 1945 г. СНК СССР прыняў рашэньне аб захаваньні ў сіле на мірны час пастановы ад 24 лістапада 1942 г. „Об ответственности за невыполнение обязательных поставок сельскохозяйственных продуктов государству колхозными дворами и единоличными хозяйствами “.78

Неўзабаве пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў, скончыўшы ў цэлым кампанію нарыхтовак збожжа й замацаваўшы новы адміністрацыйны лад заходніх абласьцей, кіраўніцтва БССР занялося прывядзеньнем тутэйшай сыстэмы землекарыстаньня ў адпаведнасьць зь перадваенным заканадаўствам.

21 лістапада 1944 г. Бюро ЦК КП(б)Б была прынятая пастанова аб скасаваньні ўсіх перадзелаў зямлі, зьдзейсьненых падчас нямецкай акупацыі, а таксама аб правядзеньні „работы по отрезке излишков земли“ й надзяленьні ёю безьзямельных і малазямельных гаспадарак. Завяршыць гэтыя мерапрыемствы належала да 15 красавіка 1945 г., але пазьней гэты тэрмін неаднаразова падаўжаўся. Пастанова аднаўляла ў Маладэчанскай вобласьці наступныя гранічныя нормы землекарыстаньня: для Ільянскага, Куранецкага, Маладэчанскага, Радашковіцкага, Валожынскага раёнаў — 10 га, для Івейскага, Юрацішкаўскага, Крывіцкага — 12 га, для Мядзельскага, Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага, Сьвірскага, Смургонскага — 15 га.79

Тое, наколькі складаным быў гэты працэс, відаць з успамінаў былога першага сакратара Маладэчанскага абкаму. У сваіх мэмуарах І. Ф. Клімаў пісаў: „Работа по учету посевных площадей, а вслед за этим всех земельных угодий оказалась для нас наитяжелейшей. У нас и до войны еще не было учета земельных площадей. Мы его просто не успели создать. А тут — учесть посевы в течение какого-то месяца при малограмотном и практически не подготовленном земельном и заготовительном аппарате. Крестьянин же, чего греха таить, старался показать наличие у него земельки поменьше, а получить ее побольше“.80

Нягледзячы на тое, што найвышэйшая норма была вызначаная для заходніх раёнаў вобласьці, пазьней якраз тут адбылася найбольшая колькасьць збройных выступаў супраць органаў савецкай улады. Але трэба адзначыць, што пачаліся яны яшчэ раней. За два месяцы да прыняцьця пастановы „аб абрэзцы лішкаў“, 22 верасьня, у разгар кампаніі па нарыхтоўках збожжа, упаўнаважаны ЦК ВКП(б) пісаў кіраўніцтву БССР: „Политическое положение в Сморгонском, Ошмянском, Островецком и Свирском районах заслуживает особого внимания… В течение 20–25 дней в Свирском районе бандитами убито 16 коммунистов и комсомольцев, в Островецком районе — 9. Примерно такое же положение в Ошмянском и Сморгонском районах. Все злодейские убийства партийно-комсомольских кадров на глазах народа прошли безнаказанно для бандитов… В Свирском районе у убитых коммунистов и комсомольцев взято бандитами 9 автоматов, а в Островецком — кроме автоматов, у одного заведующего избой-читальней взят ручной пулемет“.81
 

64 Занальны дзяржархіў у г. Маладэчна, ф. 237, воп. 1, спр. 5, л. 13.






65 НАРБ, ф. 4п, воп. 61, л. 407, л. 15–16.





66 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 8119п, воп. 1, спр. 7, л. 21.




67 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 7, л. 196–197.



68 Климов И.Ф. Далекое и близкое. Менск, 1987. С. 306.






69 НАРБ, ф. 48, воп. 9, спр. 178, л. 239.





70 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 103, л. 209.






71 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 150, л. 333–334.





72 НАРБ, ф. 4п, воп. 29, спр. 812а, л. 38.



73 НАРБ, ф. 188, воп. 2, спр. 3, л. 76.







74 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 323, л. 268–270.




75 НАРБ, ф. 4п, воп. 61, спр. 197, л. 8–10.

76 НАРБ, ф. 4п, воп. 29, спр. 755, л. 267–268.






77 НАРБ, ф. 750, воп. 2, спр. 13, л. 106.





78 НАРБ, ф. 750, воп. 2, спр. 13, л. 128.








79 НАРБ, ф. 4п, воп. 61, спр. 101, л. 6.






80 Климов И.Ф. Далекое и близкое. Менск, 1987. С. 303.






81 НАРБ, ф. 4п, воп. 29, спр. 812а, л. 41–42.
   

„Палітычнае становішча“ ў асобных раёнах наўпрост залежала ад асаблівасьцяў сыстэмы землекарыстаньня, якая склалася тут. Пераканацца ў гэтым можна, зьвярнуўшыся да табліцы „Группировка крестьянских хозяйств по размерам земли в Молодечненской области по состоянию на 20 апреля 1945 г.“.82 Зь яе відаць, што ў чатырох вышэйназваных раёнах буйных гаспадарак (большых за 10 га) было болей, чым у астатніх дзесяці разам узятых, ці 53,1% ад супольнай колькасьці па Маладэчанскай вобласьці.

Вобласьць пачала выкананьне пастановы ад 21 лістапада 1944 г. стварэньнем у сельсаветах 232 камісіяў у складзе: старшыні сельсавету, старшыні райсавету, землеўпарадчыка (ці каморніка) і аднаго ўпаўнаважанага ад землекарыстальнікаў населенага пункту.83

Па рашэньні абкаму, да 5 сакавіка 1945 г. раённыя ўлады павінны былі падрыхтаваць матэрыялы па аднаўленьні гранічных нормаў, скласьці сьпісы некалькіх катэгорыяў гаспадарак, у тым ліку „хозяйств, для которых земельный участок необходимо уменьшить на 5 га против установленной предельной нормы“. Гэтыя сьпісы, у адрозьненьне ад іншых, трэ было падаваць на зацьверджаньне ў аблвыканкам. Тут жа называўся тэрмін выкананьня: „Обрезку многоземельных хозяйств, наделение безземельных и малоземельных хозяйств, а также переселяющихся белорусов из Польши — провести в натуре к 1 апреля“.84

На паседжаньнях райсаветаў на падставе дакладаў землеўпарадчыкаў прымаліся рашэньні аб абрэзцы гаспадарак у сельсаветах. У гэтых рашэньнях называліся: назва сельсавету, імя гаспадара, колькасьць зямлі, якую трэба было абрэзаць. Ніжэй падпісваўся старшыня райвыканкаму. У фондах Нацыянальнага архіву Беларусі ёсьць некалькі такіх дакумэнтаў па Маладэчанскім раёне, датаваных 7 сакавіка 1945 г.85

Для дапамогі ў абрэзцы зямлі ў сельсаветы накіроўваліся ўпаўнаважаныя райкамаў і райвыканкамаў, але ў шэрагу выпадкаў яны дзейнічалі неэфэктыўна. У сярэдзіне красавіка 1945 г. такая сытуацыя назіралася нават у Хожаўскім сельсавеце Маладэчанскага раёну зь ягоным перадавым калгасам.86

Да 1 жніўня 1945 г. з 4313 гаспадарак, якія перасягалі гранічныя нормы, з плошчай, прызначанай да абрэзкі — 32514 га, былі абрэзаныя 2479 гаспадарак, у якіх канфіскавалі 26252 га зямлі. Астатнія пакуль „не обрезались как многосемейные, обрабатывающие землю без найма рабочей силы“.87 Працу кантралявала кіраўніцтва вобласьці і, заўважаючы „искажения генеральной линии“, патрабавала іх выправіць. Напрыклад, 30 кастрычніка 1945 г. І. Ф. Клімаў і старшыня аблвыканкаму А. М. Мінчанка пісалі ў раёны: „…В тех случаях, когда была обрезана земля худшего качества, отменить акты обрезки этих хозяйств, отрезать землю лучшую по качеству“.88

Частка сялянства здолела схаваць сваю зямлю. Увосень 1945 г. у вобласьці заставалася яшчэ нямала буйных гаспадарак. Памеры некаторых зь іх дасягалі 18, 20, 35 га. А ў матэрыялах Ашмянскага райкаму зафіксаваны выпадак, калі „кулак“ да ліпеня 1947 г. карыстаўся дзялянкай у 86 га.89

Вынікі абрэзкі часта ніяк не фіксаваліся: новыя межы не пазначаліся межавымі знакамі, у сельсаветах не складаліся акты аб перадачы дзялянак безьзямельным і малазямельным сялянам. Прычым нават калі такія акты й складаліся, дык сяляне былі зь іх незадаволеныя, бо хацелі мець на руках пэрсанальныя дакумэнты на права карыстаньня гэтай зямлёй.90

Адзначым цікавую дэталь: падабенства вынікаў дзьвюх кампаніяў па абрэзцы 1941 г. у Вялейскай вобласьці й 1944–45 гг. у Маладэчанскай. У абодвух выпадках кіраўніцтва сельгасаддзелу ЦК КП(б)Б адзначала нізкія тэмпы разьмеркаваньня зямлі. 1 жніўня 1945 г. загадчык сельгасаддзелу ЦК КП(б)Б Ф. А. Сурганаў паведамляў П. К. Панамарэнку: „…При проведении в натуре обрезки земли партийные и советские органы в Молодечненской области допустили ошибку, заключающуюся в том, что увлекшись работой по отрезке земель у многоземельных крестьянских хозяйств, совершенно выпустили из вида и не учитывали возможности дальнейшего использования отрезанных земель… отрезанную землю не раздавали сразу малоземельным крестьянским хозяйствам, а механически обращали ее в госземфонд“.91

„Увлечение работой“ было, як відаць, досыць моцным, бо яшчэ 30 кастрычніка 1945 г. І. Ф. Клімаў і А. М. Мінчанка пісалі, что „до настоящего времени большое количество земли остается в госземфонде“.92 У шэрагу выпадкаў мясцовыя зямельныя камісіі адразалі зямлю горшай якасьці, якую беднякі браць не хацелі. Некаторыя зямельныя камісіі праводзілі абрэзку адно на паперы, і гаспадаркі працягвалі карыстацца зямлёй, якая перайшла ў дзяржфонд. Частка свабоднай зямлі дзяржфонду самавольна ўраблялася малазямельнымі сялянамі93, якім такое становішча было на карысьць, бо гэтая плошча ня ўлічвалася пры вызначэньні сельгаспадатку. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у пэрыяд з 1 студзеня 1945 г. да 1 траўня 1946 г. у вобласьці не засталося безьзямельных гаспадарак.94

Пры канцы 1945 — на пачатку 1946 г. у Маладэчанскай вобласьці былі дадаткова выяўленыя гаспадаркі, якія патраплялі пад абрэзку. Але частка зямлі ўсё яшчэ ўтойвалася заможным сялянствам. Для паслабленьня яго эканамічных пазыцыяў і ўмацаваньня сваёй сацыяльнай базы ўлады пачалі больш актыўна прыцягваць да супрацоўніцтва беднату. 26 сакавіка 1946 г. у пастанове Ільянскага райкаму КП(б)Б было запісана: „…По всем очередным вопросам работы в деревне предварительно советоваться с беднотой… Ни одно назначение в советский аппарат на селе (председатель сельсовета, заместитель, секретарь, агент райуполнаркомзага, финагент и другие) не должно производиться без предварительного совещания с беднотой, а также освобождение и снятие с работы “.95 Валожынскі райкам і райвыканкам 2 красавіка 1946 г. зацьвердзіў наступны склад камісій па абрэзцы пры сельсаветах: старшыня сельсавету, упаўнаважаны ад райвыканкаму, 2–3 прадстаўнікі ад мясцовай беднаты. Пры гэтым падкрэсьлівалася, што „все вопросы по обрезке, о наделении и подбору мерщиков нужно проводить после обсуждения на собраниях с беднотой“.96

Такая палітыка давала свой плён. 28 сьнежня 1946 г., выступаючы на нарадзе партыйных, савецкіх і зямельных работнікаў заходніх абласьцей, сакратар Маладэчанскага абкаму Ф. П. Аксёнаў сказаў, што ўлік зямлі ў вёсках пачынаецца з абмеркаваньня ўжо наяўнай тут інфармацыі пра памеры гаспадарак зь бядняцка-серадняцкім актывам. Пасьля пытаньне аб землекарыстаньні выстаўлялася на агульны сход. У выніку: „…Есть случаи, когда нам помогают и иногда после общих собраний подсказывают, что у такого-то скрыта земля. Приходится возвращаться к этому хозяйству“. У сваёй прамове Ф. П. Аксёнаў закрануў таксама пэрспэктывы разьвіцьця абрэзаных гаспадарак: „…На сегодняшний день мы еще не обрезали 389 кулацких хозяйств… Мы пока ограничили их обрезкой, но у меня складывается глубокое убеждение, что кое-кто из этой обрезки, не внесшей изменений в законы о хлебопоставках и финансовых платежах, имеет выгоду. Он платит по той же ставке, как и любой середняк. Обрезанное явно кулацкое хозяйство должно и по поставкам, и по сельхозналогу облагаться по высшей норме“.97

Трэба адзначыць, што, нягледзячы на гучныя сцьвярджэньні аб дакладнай колькасьці „явно кулацких хозяйств“, у партыйнага й савецкага кіраўніцтва не было пры канцы 1946 г., зрэшты, як і пазьней, яснага разуменьня таго, паводле якіх крытэраў трэба залічаць гаспадарку да „кулацкіх“. Шмат хто пры гэтым, праўдападобна, кіраваўся „классовым чутьем“. Куды заводзілі гэткія мэтады, відаць са стэнаграмы выступу сакратара Ільянскага райкаму Шаўкоўскага на вышэйзгаданай нарадзе. Паводле ягоных словаў, у раёне яшчэ не былі абрэзаныя больш за 200 кулацкіх гаспадарак, а батракоў было ўсяго каля 30 чалавек. На пытаньне сакратара ЦК КП(б)Б Г. Б. Эйдзінава аб прычынах такой неадпаведнасьці Шаўкоўскі пад сьмех аўдыторыі мог адно сказаць, што кулацкія гаспадаркі „война разорила настолько, что они не в состоянии нанять батраков“.98

Адсутнасьць у мясцовага кіраўніцтва яснага ўяўленьня аб працэсах, якія адбываліся ў заходнебеларускай вёсцы пасьля вайны, не магло не адбіцца на тэмпах кампаніі па ўпарадкаваньні землекарыстаньня. Тэрмін яе завяршэньня некалькі разоў адкладваўся. 2 красавіка 1947 г. паводле зьвестак Маладэчанскага абкаму ў вобласьці было „обрезано 2591 многоземельное хозяйство, отрезано 27877 га земли всех угодий, осталось еще 4474 хозяйства, землепользование которых превышает установленную предельную норму“. Закончыць гэтую работу плянавалася да 20 красавіка 1947 г.99

У 1948 г. начальнік Упраўленьня землеўпарадкаваньня й севазваротаў Дзерваед і рэвізор-каморнік Салаўёў склалі табліцу „Сведения об обрезке земли у многоземельных единоличных хозяйств, землепользование которых превышает установленную норму в разрезе районов Молодечненской области в период после Отечественной войны по состоянию на 1 ноября 1948 г.“. У 14 раёнах з „учтенных хозяйств, землепользование которых превышает установленную норму“, найбольшая іх колькасьць паказаная ў Вялейскім раёне — 1011 (зь іх абрэзана 287), найменшая — 205 — у Івейскім раёне (зь іх абрэзаныя 191).100
 

82 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 114, л. 28.



83 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 103, л. 203.






84 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 145, л. 369; Там сама, воп. 46, спр. 157, л. 20.


85 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 114, л. 25, 31–33.



86 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 146, л. 343.







87 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 104, л. 121.




88 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 1269, воп. 1, спр. 6, л. 36–37; НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 157, л. 5; Там сама, воп. 42, спр. 321, л. 135.



89 НАРБ, ф. 4п, воп. 51, спр. 461, л. 21.




90 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 103, л. 204–205.





91 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 104, л. 121–122.





92 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 1269, воп. 1, спр. 6, л. 36–37.




93 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 104, л. 200а.




94 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 103, л. 206.







95 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 332, л. 79–80.




96 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 328, л. 72–73.








97 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 233, л. 106–109.







98 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 233, л. 26–27.




99 НАРБ, ф. 4п, воп. 51, спр. 441, л. 176–177; да пытаньняў зьмяненьня сыстэмы землекарыстаньня ў 1947 г. гл. таксама: НАРБ, ф. 4п, воп. 51, спр. 443, л. 18–19, 37; там сама, спр. 439, л. 92; там сама, спр. 8, л. 33–36, 173–174; там сама, спр. 24, л. 240–241; там сама, спр. 452, л. 89; там сама, спр. 458, л. 53–55.


100 НАРБ, ф. 48, воп. 9, спр. 730, л. 30.

   

У 1950-ыя гады работа дзяржаўных органаў, зьвязаная з уладкаваньнем індывідуальнага землекарыстаньня, зьвялася, галоўным чынам, да захадаў для абмежаваньня дзейнасьці калгасьнікаў на прыватных прысядзібных дзялянках, барацьбы з „частнособственническими инстинктами“ былых аднаасобнікоў. Ужо да пачатку 1951 г. у Маладэчанскай вобласьці былі калектывізаваныя 87,5% сялянскіх гаспадарак.101 Паказьнік высокі, калі ўлічыць, што пасьля заканчэньня вайны калгаснае будаўніцтва ў вобласьці пачыналася амаль з нуля. Нават праз два гады пасьля акупацыі, у ліпені 1946 г., калгасы па эканамічных паказьніках не дасягалі 70% перадваеннага роўню. Яны на 65% складаліся з гаспадарак батракоў і беднякоў і маглі існаваць адно дзякуючы значнай бязвыплатнай дапамозе дзяржавы.102 Меней чым за пяць гадоў калектыўны сэктар заняў галоўнае месца ў сельскай гаспадарцы Маладэчанскай вобласьці. Такое становішча назіралася і ў іншых заходнебеларускіх абласьцях. Рэзкі якасны скачок у арганізацыі сельгасвытворчасьці быў дасягнуты ў значнай ступені коштам зьмяненьня сацыяльнай структуры вёскі, ломкі сыстэмы дачыненьняў, якая складалася тут на працягу стагодзьдзяў.

Фатаздымак зь Белдзяржархіву кінафотадакумэнтаў.
Мітынг у калгасе “Перамога” Вялейскага раёну. 1952 г.

Архіўныя дакумэнты сьведчаць аб тым, што працэс адаптацыі сялянства да новых жыцьцёвых рэаліяў адбываўся няпроста. Але прыстасоўвацца давялося ня толькі сялянам. З улікам зьмяненьня сытуацыі ў вёсцы, дзяржава таксама карэктавала сваю палітыку. У пачатковы пэрыяд калектывізацыі, напрыклад, у шэрагу раёнаў былі „ўстаноўкі“ на тое, што калгас можа быць зарганізаваны адно ў выпадку, калі так жадае бальшыня жыхароў вёскі. У лютым 1940 г. сакратар Куранецкага райкаму КП(б)Б дакладваў сакратару ЦК М. В. Кулагіну: „…При создании колхоза мы смотрим, чтобы было охвачено не меньше 90% всех домохозяев… смотрим на наличие базы, т. е. наличие земельной площади, скота и пр. За это бедняки деревни начинают нас упрекать…“103 У красавіку 1941 г. адказныя работнікі сельгасаддзелу ЦК КП(б)Б і наркамату земляробства БССР пісалі аб тым, што ў Ашмянскім раёне мясцовыя ўлады стваралі калгас пры ўмове, што гэтага жадалі ня меней за 50% ад агульнай колькасьці мясцовых жыхароў, прытым называліся выпадкі, калі заявам 20 і болей чалавек з адной вёскі „не давалі ходу“ з прычыны малой колькасьці ахвотнікаў.104 Пасьля вайны сытуацыя зьмянілася. Паводле словаў сакратара Ільянскага райкаму КП(б)Б, у гэты час „работа по организации и восстановлению колхозов начиналась с малой группы трудящихся — 3–5 человек, потомприбавлялось большое количество трудящихся деревни. Когда в группе насчитывалось 10 человек — организовывался колхоз“.105

Выяўляючы ў заходнебеларускай вёсцы сацыяльныя групы, ляяльныя палітыцы калектывізацыі партыйныя работнікі кіраваліся не аднымі толькі клясавымі крытэрамі. Яшчэ ў 1939 г., дакладваючы аб „палітычных настроях“ у Браслаўскім павеце, інструктар ЦК КП(б)Б пісаў: „…Настроение крестьян здоровое, особенно в районах с большим процентом крестьян-белорусов “.106 У адной з дакладных запісак на імя П. К. Панамарэнкі, датаванай 16.02.1940 г., чытаем: „…Большое стремление и тяготение организовываться в колхозы имеется в деревнях преимущественно с белорусским населением. В деревнях, где преимущественно польское население, замечаются явно антиколхозные настроения“.107 20 сьнежня 1940 г. супрацоўнік сельгасаддзелу ЦК КП(б)Б паведамляў загадчыку аддзелу аб тым, што ў Астравецкім раёне „белорусское население более благожелательно настроено к колхозам“.108 22 верасьня 1944 г. кіраўнік групы ЦК ВКП(б) па збожжанарыхтоўках пісаў кіраўнікам БССР аб становішчы ў Вялейскай вобласьці, што непрыняцьце дзейсных захадаў супраць збройных антысавецкіх фармаваньняў „может привести к колебаниям крестьянства в польско-католических районах“.109

Адзначым, што пад падазрэньне ў той час траплялі ня толькі асобныя людзі, але й цэлыя вёскі. Напрыклад, у Вялейскім раёне: „…После освобождения района от немецких захватчиков советские и земельные органы с первых же дней принялись за упорядочение землепользования. Работа проводилась путем опроса крестьян, а в особо неблагонадежных населенных пунктах путем обмера всей площади деревни и распределения ее между землепользователями“110.

Агульнавядома, што вайна нанесла вялізную шкоду сельскай гаспадарцы заходніх абласьцей БССР.111 Але быў і „адваротны бок мэдаля“: ва ўмовах паваеннай разрухі, агульнага эканамічнага заняпаду агітацыя за калектыўныя формы гаспадараньня магла стацца асабліва эфэктыўнай. Гэта разумелі некаторыя партыйныя работнікі. У сьнежні 1946 г. адзін з раённых кіраўнікоў Маладэчанскай вобласьці, выступаючы перад рэспубліканскім кіраўніцтвам, казаў: „…Страх у крестьян расстаться с единоличным хозяйством имеет очень глубокие корни, и поэтому необходимо индивидуальное глубокое убеждение каждого крестьянина в преимуществе колхозной жизни и разоблачении антисоветской клеветы пилсудчиков панской Польши на колхозы. Это дается очень трудно. Нужно проделать эту работу сейчас, когда жизнь крестьянства в разоренных войной районах очень тяжелая. Единоличные хозяйства никак не могут подняться на ноги и являются непроизводительными“.112

Разгледзім яшчэ адзін прыклад, які сьведчыць пра своеасаблівую „гнуткасьць“ мясцовых кіраўнікоў, уменьне знаходзіць нетрадыцыйныя шляхі разьвязаньня насьпелых праблемаў. Ход аб так званым „неканстытуцыйным праекце“ ўладаў Маладэчанскай вобласьці.

Пасьля вайны зноў стала заўважнаю тэндэнцыя драбненьня аднаасобных гаспадарак з мэтай памяншэньня памеру абавязковых паставак і сельгаспадатку.113 Барацьба з „самараскулачваньнем“ вялася КП(б)Б пачынаючы ад 1940 г., і тым ня менш, для таго-сяго з камуністаў-кіраўнікоў гэтая праблема ўсё яшчэ заставалася новай. У траўні 1946 г. у дакладной запісцы „О восстановлении советского порядка землепользования в западных областях БССР“ першы сакратар ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка пісаў: „…Значительное распространение имели факты, когда кулачество, с целью сохранения за собой всей земли, укрывало землю от учета, становилось на путь фиктивных разделов хозяйств. В ряде районов партийные и советские органы не учли этой новой (выдзелена намі. — І.К.) тактики кулака и не сумели выявить всю укрытую кулаками землю“.114

Перад пачаткам кампаніі нарыхтовак збожжа 1946 г. Маладэчанскі аблвыканкам, сутыкаючыся з шматлікімі спробамі фіктыўных падзелаў гаспадарак, паспрабаваў абмежаваць гэты стыхійны працэс рамкамі закону. Аблсавет прапанаваў на разгляд Савету Міністраў БССР праект „Положения о порядке раздела единоличного трудового крестьянского хозяйства“, які прадугледжваў, у прыватнасьці, стварэньне спэцыяльных зямельных камісіяў для рашэньня гэтых пытаньняў. Намесьнік Старшыні Саўміну БССР П. А. Лявіцкі накіраваў праект на экспэртызу ў Пракуратуру БССР. 29 жніўня 1946 г. пракурор БССР І. Д. Вятроў у лісьце ў адказ рэкамэндаваў адхіліць праект, вызначыўшы згаданыя ў ім зямельныя камісіі як „неканстытуцыйныя“. Пры гэтым ён не назваў канкрэтных законаў, якім бы супярэчыў гэты праект, паведаміў толькі, што такія пытаньні могуць вырашацца толькі ў Саўміне Саюзу ССР.

На думку І. Д. Вятрова, ня варта было дазваляць падзел аднаасобных гаспадарак, бо яны „весьма часто бывают фиктивными, с целью избежать налогового обложения кулацко-зажиточных хозяйств“.115

Праз амаль два гады — 23 чэрвеня 1948 г. — І. Д. Вятрову зноў давялося даваць тлумачэньні на гэтую тэму, але ўжо больш падрабязныя. Зь іх можна зрабіць выснову аб тым, што органы юстыцыі Савецкага Саюзу наўмысна не займаліся распрацоўкай пытаньняў заканадаўства, зьвязаных з падзелам маёмасьці сялянскіх двароў, каб не надаць „самараскулачваньню“ законнага характару. Склалася парадаксальная сытуацыя: пытаньні падзелу маёмасьці аднаасобнікаў у 1948 г. фармальна працягвалі рэгулявацца савецкімі законамі 1927 г.: зямельнымі кодэксамі рэспублік і інструкцыямі Наркамзему й Наркамюсту. Але пры гэтым: „…Земельный Кодекс БССР, как и инструкция Наркомзема БССР и Наркомюста БССР являются библиографическими редкостями (выдзелена намі. — І.К.) и их в Белорусской ССР нет, не говоря о том, что Земельный Кодекс БССР нуждается в коренном пересмотре, так как к его составлению была приложена рука вредителя, и основным его направлением была ставка на крепкого мужичка-хуторянина (пятидворка)“. Паводле закону 1927 г. падзел маёмасьці афармляўся ў сельсавеце, з запісам у яго падворна-гаспадарчай кнізе. Такім чынам, у чэрвені 1948 г. зь юрыдычнага пункту гледжаньня такі падзел быў магчымы, але, як пісаў І. Д. Вятроў, „что касается фактической стороны вопроса… дробление единоличных хозяйств едва ли будет способствовать созданию условий для коллективизации сельского хозяйства в западных областях БССР“.116

Трэба адзначыць, што на практыцы такое драбненьне адбывалася, прычым у значных маштабах. З 1.07.1947 па 1.07.1948 колькасьць аднаасобных гаспадарак у вобласьці павялічылася на 1718 толькі за кошт іх падзелу.117

Брак законаў аб правах аднаасобнікаў у пэўнай меры кампэнсаваўся масай распарадчых дакумэнтаў, якія рэглямэнтавалі ўсе аспэкты жыцьця калектыўнага сэктару заходнебеларускай вёскі. Пасьля выданьня ў 1944 г. пастановаў, у якіх дэкляравалася аднаўленьне тут калгасаў, была пачатая работа па іх аднаўленьні й арганізацыйным умацаваньні. Адным з галоўных складнікаў гэтага працэсу сталі спробы разьмежаваць грамадзкую й прыватную зямлю ўсярэдзіне калгасаў. Спынімся на некаторых зь іх.

8 красавіка 1945 г. СНК СССР зацьвердзіў пастанову „О восстановлении государственных актов на бессрочное (вечное) пользование землей колхозами и земельных шнуровых книг в колхозах районов, освобожденных от немецко-фашистской оккупации“, згодна зь якой трэба было „не позже 1 июня 1945 г. полностью восстановить внешние границы земель всех колхозов, а также границы между общественными и приусадебными землями и привести приусадебные участки колхозников в соответствие с нормами, предусмотренными Уставом сельскохозяйственной артели“. Выкананьне гэтай пастановы было ўзятае пад пракурорскі нагляд.118
 

101 НАРБ, ф. 4п, воп. 20, спр. 272, л. 226.


102 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 105, л. 96–97.














103 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1940, л. 268.



104 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 971, л. 11.




105 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 233, л. 21.



106 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1533, л. 13.





107 НАРБ, ф. 4п, воп. 21, спр. 1940, л. 187.




108 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 424, л. 24.




109 НАРБ, ф. 4п, воп. 29, спр. 812а, л. 45.





110 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 104, л. 200.


111 Гл., напрыклад: Барадач Г.А., Дамарад К.І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. Менск, 1959. С. 82–83.






112 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 233, л. 21.



113 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 103, л. 204.






114 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 186, л. 49.









115 НАРБ, ф. 750, воп. 2, спр. 102, л. 48.











116 НАРБ, ф. 750, воп. 2, спр. 102, л. 45–47.





117 НАРБ, ф. 48, воп. 9, спр. 801, л. 95.







118 НАРБ, ф. 750, воп. 2, спр. 13, л. 36–37.

   

20 ліпеня 1946 г. Бюро ЦК КП(б)Б зацьвердзіла нормы абавязковых паставак збожжа дзяржаве для калгасаў і аднаасобнікаў заходніх абласьцей. Калгасныя двары, якія мелі пасевы збожжа на прысядзібных дзялянках, павінны былі выконваць пастаўкі па нормах, вызначаных для аднаасобных гаспадарак адпаведнага раёну з ральлёй да 2-х га. У Маладэчанскім раёне, напрыклад, такія гаспадаркі павінны былі здаваць 70 кг з аднаго гектару ральлі. У гэтым жа раёне найбольшая норма для гаспадарак, якія мелі звыш 10 га, складала 145 кг. Калгасы Маладэчанскай вобласьці павінны былі здаваць ад 30 да 40 кг з гектара ральлі.119 Для выкананьня гэтай пастановы трэба было ведаць дакладныя памеры прысядзібных дзялянак ва ўсіх калгасах.

19 верасьня 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову „О мерах по ликвидации нарушений Устава сельхозартели в колхозах“. У ліку такіх парушэньняў называліся: няправільнае налічэньне працадзён, раскраданьне калгасных земляў і грамадзкай уласнасьці.120 Для выкананьня гэтай пастановы Маладэчанскі абкам і аблвыканкам накіраваў загады ў раёны: „…До 10 октября 1946 г. проверить во всех колхозах правильность оплаты труда колхозникам, сократить раздутые штаты административного и обслуживающего персонала и затраты трудодней на их оплату… Размер приусадебных участков единоличников, расположенных внутри колхозного массива, привести в соответствие с постановлением ЦК ВКП(б) и СНК СССР от 27 мая 1939 г. „О мерах охраны общественных земель колхозов от разбазаривания“, т. е. ограничить до 0,2 га, считая и землю, занятую постройками… Рекомендовать колхозникам, имеющим в личном пользовании скота больше, чем предусмотрено Уставом сельхозартели, продавать излишний скот колхозу для укомплектования животноводческих ферм или колхозникам, не имеющим скота “.121

У Маладэчанскай вобласьці адзін калгасны двор мог мець у прыватным карыстаньні: 2 каровы, апроч таго маладняк, 2 сьвінаматкі з прыплодам, 20 авечак і козаў разам, неабмежаваную колькасьць птушкі, трусоў і да 20 вульяў. Прысядзібныя дзялянкі калгасьнікаў павінны былі мець памер ад 0,3 да 0,6 га, не ўлучаючы зямлі пад жылымі будынкамі.122

10 лістапада 1946 г. І. Ф. Клімаў дакладваў кіраўніцтву аб выкананьні пастановы ад 19 верасьня: „…Проведена работа по ограничению общественных земель колхозов и приусадебных участков колхозников и оформлению всей документации по земле. При проведении этой работы в 11 колхозах у 83 колхозников было выявлено превышение приусадебных участков. Были обнаружены такие случаи, когда колхозной землей пользовались единоличники. В отдельных колхозах (Островецкий, Сморгонский, Воложинский районы) имели место факты сдачи колхозных сенокосов единоличным крестьянским хозяйствам на уборку с части, а также предоставление за плату колхозных выпасов… В колхозах заведены специальные шнуровые земельные книги, в которых записаны как общественная земля колхозов, так и приусадебные участки каждого колхозного двора“.123

Як бачым, зямельныя шнуравыя кнігі шмат у якіх калгасах былі заведзеныя толькі праз паўтара году пасьля адпаведнага рашэньня СНК СССР. Такая практыка пазьней стала традыцыйнай — партыйныя й савецкія органы рэгулярна рабілі „работу над памылкамі“. Што да аплаты працы калгасьнікаў, у Маладэчанскай вобласьці яе кіраўніцтва падводзіла вынікі наступным чынам: „…За 1945 г. было выработано в среднем 175 трудодней на колхозника, причем 199 колхозников выработали до 50 трудодней, 285 колхозников не выработали установленного минимума. За первое полугодие 1946 г. не выработал установленного минимума трудодней 271 колхозник. В 1945 г. была низкая оценка трудодней. По 11 колхозам на трудодень было выдано от 500 граммов до 1 кг зерновых и зернобобовых, по 10 — от 1 до 2 кг, по 7 — от 2 до 3 кг, по 3 — свыше 3 кг. Картофеля колхозники получили от 1 до 3 кг — по 7 колхозам, а в 24 колхозах не получили на трудодни картофеля. Деньгами колхозники получили от 20 копеек до 4 рублей по 18 колхозам, а по 13 — деньги не выдавались. Оценка трудодня в этом году безусловно будет значительно выше“.124

Праз год пасьля прыняцьця пералічаных рашэньняў сытуацыя шмат у якіх гаспадарках вобласьці зьмянілася нязначна. 30 кастрычніка 1947 г. Маладэчанскае ўпраўленьне сельскай гаспадаркі ў сваім загадзе канстатавала: „…В большинстве колхозов области плохо организован труд колхозников… Многие трудоспособные колхозники не выработали установленного минимума трудодней, а отдельные из них совсем не выходят на работу… Не всем колхозам возвращены захваченные у них земли и имущество. В отдельных колхозах раздуты штаты административного и обслуживающего персонала и имеет место незаконное расходование трудодней“. Цікава, што ў тэкст загаду былі ўлучаныя пункты, выканаць якія мясцовыя ўлады павінны былі ў 1945 і 1946 гг.: „…До 1 декабря 1947 г. вручить каждому колхозу акты на вечное пользование землей… В этот срок в каждом колхозе ограничить приусадебные земли колхозников от общественных земель и завести земельные шнуровые книги“.125

Аб тым, наколькі цяжкай была тагачасная сытуацыя ў калгасах Маладэчанскай вобласьці ў цэлым, можна меркаваць паводле заяў сялян, якія рабілі ў найбольш слынным зь іх, „гістарычным“ — імя Сталіна Хожаўскага сельсавету Маладэчанскага раёну. Гэтыя ўнікальныя дакумэнты, датаваныя 1946–47 гг., захоўваюцца сёньня ў фондах Дзяржархіву Маладэчна.

Брыгадзір Бажко пісаў: „Прошу правление колхоза имени Сталина разобрать мое заявление, как мне, моей жене и дочке задержали заработанную пшеницу на трудодни в колхозе, и как ее не выдали. Я, как пострадавший пожаром, и у меня все сгорело, и сейчас не имеем ни одежды, ни кушать чего, и мне, как первому примерному колхознику, вступившему в колхоз, и показавшему пример, задержали нашу зарплату, чтобы единоличники и всякие наши враги над нами посмеивались, и указывали другим, что вот как вступать в колхоз“.

Віктар Скарынкевіч: „В 1946 году мною выработано в колхозе 68,4 трудодней, на которые я ничего не получил, а по этому поводу прошу правление выдать мне принадлежащие деньги и хлеб на мои трудодни, так как я в дальнейшем буду также работать в колхозе“.

Паклікун Юзэфа: „Прошу правление колхоза исключить меня из членов колхоза, так как я дальше работать в колхозе не могу, так как я не имею никаких средств к существованию“.126

Нягледзячы на шматлікія „перагібы на месцах“, колькасьць калгасаў у Маладэчанскай вобласьці расла. На 1 ліпеня 1947 г. іх было тут 47, на 1 кастрычніка 1948 г. — 108, прычым, паводле зьвестак сакратара ЦК КП(б)Б С. Д. Ігнацьева, 61 калгас быў зарганізаваны за дзевяць месяцаў 1948 г.127 З гэтага вынікае, што працэс стварэньня калектыўных гаспадарак у вобласьці адбываўся нераўнамерна — за другую палову 1947 г. не было створана ніводнага калгасу. У разгляданы пэрыяд выразна паказалася тэндэнцыя, зь якой кіраўніцтва вобласьці ўпершыню сутыкнулася яшчэ ў красавіку 1941 г.: „кулакі“ спрабавалі ўступаць у калгасы. Прычына ясная — памер сельгаспадатку з прыватнай гаспадаркі калгасьнікаў быў значна меншы, чым для індывідуальных гаспадарак.128 Не заўсёды такія спробы „своевременно разоблачались“. У лістападзе 1948 г. сакратар Смургонскага райкаму дакладваў у ЦК КП(б)Б, што ў калгасы імя Леніна, імя Варашылава й імя Молатава „попала кулацко-зажиточная часть населения… райком партии принимает необходимые меры для исправления этих ошибок“.129 У тым жа годзе сельгасаддзел ЦК КП(б)Б паведамляў сакратару ЦК С. Д. Ігнацьеву: „Явные кулаки, усыпив большевистскую бдительность отдельных руководителей районов, в лице колхоза нашли себе надежное убежище. Так, например, в Ошмянском районе в колхоз „Беларусь“ Стульчинского сельсовета принят в члены колхоза и поныне им является кулак Янч С. В Сморгонском районе в колхоз имени Ворошилова Шутовского сельсовета был принят кулак Страшинский М. В., который даже пробрался в руководство колхозом, работал счетоводом, и только 9 ноября 1948 г. арестован, после чего осужден за неуплату сельхозналога“.130

Па меры павелічэньня тэмпаў калектывізацыі ўсё болей хісткім рабілася таксама становішча сераднякоў-аднаасобнікоў. Паступова ўлады пераставалі ўважаць іх за сваіх саюзьнікаў у барацьбе з „кулачаствам“. У сьнежні 1946 г. на нарадзе кіраўніцтва заходніх абласьцей БССР адзначалася, што падрыхтоўку вясковага насельніцтва да ўступленьня ў калгасы „необходимо проводить дифференцированно, с особым подходом к середняку и бедняку. Запросы совершенно разные, как у одного слоя крестьянства, так и у другого“.131 Сераднякі, як правіла, маглі пасьпяхова весьці сваю гаспадарку. Правы аднаасобнікаў не былі абароненыя, у любы момант яны маглі стаць ахвярай самавольства. Падамо прыклад.

29 жніўня 1948 г. жыхар хутару Эпімахі Радашковіцкага раёну І. Х. Варанецкі зьвярнуўся са скаргай у ЦК КП(б)Б. Зямля (каля 9 га), якой ён карыстаўся, акуратна плоцячы ўсе падаткі, была канфіскаваная калгасам, зарганізаваным у суседняй вёсцы. Прычым гэтая дзялянка знаходзілася не ўнутры калгаснага масіву, а на яго мяжы. У райвыканкаме І. Х. Варанецкаму адмовілі ў просьбе аб вяртаньні зямлі, запрапанаваўшы ўступіць у калгас. Ён быў ня супраць, у тым выпадку, калі такая гаспадарка будзе арганізаваная побач, на хутарох, а ўступаць у аддалены калгас яму было зусім невыгодна. У лісьце ў адказ намесьнік загадчыка сельгасаддзелу ЦК КП(б)Б К. Г. Нікішкін ухваліў дзеяньні раённых уладаў, але ня здолеў падмацаваць свой вэрдыкт спасылкай на дзейнае заканадаўства, падаўшы толькі адзін аргумэнт: „Интересы коллектива должны всегда стоять выше интересов отдельных граждан“.132 Падобныя аргумэнты ў гэты час прыводзіў і пракурор БССР І. Д. Вятроў у зьвязку з пытаньнямі падзелу аднаасобных гаспадарак. Ня дзіва, што савецкія й партыйныя работнікі на месцах парушалі закон, калі нават кіраўнікі найвышэйшага роўню „блыталі“ юрыспрудэнцыю з ідэалёгіяй.
 

119 НАРБ, ф. 4п, воп. 61, спр. 295, л. 5–8.



120 Барадач Г.А., Дамарад К.І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. Менск, 1959. С.101.






121 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 323, л. 27.


122 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 1269, воп. 1, спр. 13, л. 34.





123 НАРБ, ф. 4п, воп. 29, спр. 145, л. 559–560.







124 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 105, л. 99.








125 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 1269, воп. 1, спр. 13, л. 33.











126 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 1251, воп. 1, спр. 6, л. 17; Там сама, спр. 10, л. 35; Там сама, л. 37.





127 НАРБ, ф. 48, воп. 9, спр. 29, л. 2–3; Там сама, спр. 521, л. 38–40.


128 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 1269, воп. 1, спр. 13, л. 34.





129 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 372, л. 47.




130 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 372, л. 4–5.



131 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 233, л. 24.






132 НАРБ, ф. 4п, воп. 29, спр. 796, л. 348, 349.


   

У лютым 1949 г. адбыўся ХІХ зьезд КП(б)Б. Найважнейшым на зьезьдзе было пытаньне аб выніках выкананьня пастановы лютаўскага пленуму ЦК КПСС „О мерах подъема сельского хозяйства в послевоенный период“.

Зьезд аддаў асаблівую ўвагу пытаньню павышэньня тэмпаў калектывізацыі ў заходніх абласьцях. У сакавіку таго ж году, выступаючы на першым зьезьдзе калгасьнікаў Маладэчанскай вобласьці, першы сакратар абкаму І. Ф. Клімаў сказаў, што 370 яе калгасаў абдымаюць 13840 сялянскіх гаспадарак (г. зн. на кожны зь іх у сярэднім прыпадала 37,4 двара)133. Такім чынам, за паўгоду колькасьць калектыўных гаспадарак у вобласьці павялічылася болей чым у тры разы. У працы зьезду калгасьнікаў бралі ўдзел больш чым 820 чалавек, у тым ліку супрацоўнікі Акадэміі навук БССР, паэт Максім Танк і пісьменьнік Янка Маўр.

1949 г. стаў пераломным у працэсе калектывізацыі — калі на 1 студзеня ў заходніх абласьцях БССР былі аб’яднаныя ў калгасы 6,8% гаспадарак, дык пры канцы году — 39,3%. Пры гэтым у пагоні за высокімі паказьнікамі мясцовыя ўлады часта парушалі прынцып добраахвотнасьці падчас арганізацыі калгасаў, шмат у якіх зь іх надоўга зацягвалася аграмаджаньне асноўных сродкаў вытворчасьці. Зноў абвастрылася праблема аддзяленьня прысядзібных дзялянак калгасьнікаў ад грамадзкіх земляў. Трэці пленум ЦК КПБ, які адбываўся ў верасьні 1949 г., крытытыкаваў гэтыя „перагібы й скажэньні“.134

У Маладэчанскай вобласьці на 1 студзеня 1949 г. налічвалася 254 калгасы. За дзесяць месяцаў іх колькасьць павялічылася амаль у 3,5 разы й склала 881. У вобласьці былі калектывізаваныя 30,1% сялянскіх гаспадарак. Але працэс гэты ішоў нераўнамерна. Напрыклад, у Мядзельскім раёне былі аб’яднаныя ў калгасы 78,4% гаспадарак, у Вялейскім — 72,9%, у Радашковіцкім — 61,9%. У той жа час у Пастаўскім — 15,5%, у Сьвірскім — 14,8%, у Юрацішкаўскім — 6,7%.

Чынны ўдзел ва ўмацаваньні новых калгасаў бралі народныя суды. Напрыклад, за адмову ад аграмаджаньня інвэнтару й насеньня ў 1949 г. калгасьнік мог быць прысуджаны да двух гадоў зьняволеньня. Судзілі таксама за невырабленьне мінімуму працадзён, за крадзеж калгаснай уласнасьці. Але галоўнай задачай органаў юстыцыі Маладэчанскай вобласьці ў калгасным будаўніцтве, паводле словаў іх начальніка І. М. Шчаснага, была „барацьба з кулача ствам“.135 Магчымасьцяў для такой барацьбы й, адпаведна, для павышэньня тэмпаў калектывізацыі, стала больш пасьля зьмяненьня ў 1947 г. савецкага падаткавага заканадаўства.

Згодна з пастановай Савета Міністраў СССР ад 17 жніўня 1947 г. „О налоговом обложении крестьянских хозяйств западных областей БССР“ з гэтага году толькі ў гаспадарках аднаасобнікаў стала абкладацца падаткам дробная жывёла — авечкі, што перазімавалі, козы й свіньні, старэйшыя за 6 месяцаў. Скасоўваліся льготы гаспадаркам, якія пацярпелі ад нямецкай акупацыі. У 1947 г. у асобным парадку абкладаліся падаткам „кулацкія гаспадаркі“. Іх сьпісы належала скласьці й зацьвердзіць у сельсаветах пасьля папярэдняга абмеркаваньня на сходах бядняцка-серадняцкага актыву. Ільготы, прадугледжаныя ў законе аб сельгаспадатку, на гэтую катэгорыю гаспадарак не пашыраліся. Пачынаючы ад 1947 г. да сумы падатку, які спаганяўся з такіх гаспадарак, рабілася надбаўка ў памеры ад 20 да 50%, у залежнасьці ад прыбытковасьці гаспадаркі, нормы якой вызначаліся адвольна. Напрыклад, прыбытковасьць 1 га ральлі ацэньвалася дзяржавай у 600 руб., 1 га саду ці ягадніку — 3000 руб., 1 рамкавага вульля — 100 руб., 1 га сенажаці — 350 руб., 1 каровы — 1000 руб., 1 каня — 1000 руб., 1 вала ці быка — 500 руб.136

Падчас выяўленьня „кулацкіх“ гаспадарак і спагнаньня зь іх падаткаў у раёнах рабіліся шматлікія злоўжываньні. 4 чэрвеня 1948 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову „Об усилении контроля за проведением и взиманием сельскохозяйственного налога в 1948 году“. На паседжаньні Маладэчанскага аблвыканкаму, якое адбылося неўзабаве пасьля гэтага, адзначаліся выпадкі „недовыявления кулацких хозяйств“, прычым: „…В некоторых районах незаконно привлекались к обложению как кулацкие, так и трудовые хозяйства, не имеющие никаких признаков кулацких хозяйств“.137 У 1948 г. зь ліку „кулацкіх“ у Маладэчанскай вобласьці былі выключаныя 197 гаспадарак пасьля разбору скаргаў сялян, запісаных у „кулакі “. Віноўнікамі „перагібаў“ у такіх выпадках абвяшчаліся мясцовыя ўлады. Сельгасаддзел ЦК КП(б)Б крытыкаваў кіраўнікоў Маладэчанскай вобласьці за тое, што яны „передоверили это дело большой политической важности целиком и полностью сельским советам“.138 Пры гэтым, праўдападобна, забывалася, што ў пастанове Савету Міністраў БССР ад 6 верасьня 1947 г. „О налоговом обложении кулацких хозяйств западных областей БССР“ было запісана: „…Установить, что списки кулацких хозяйств в сельских местностях и городских поселениях районного подчинения составляются сельскими или городскими (поселковыми) Советами при участии широкого сельского актива и общественности и утверждаются исполкомами районных Советов депутатов трудящихся“.139 Калі б у пастанове абумоўлівалася неабходнасьць праверкі ўсіх сьпісаў райвыканкамамі, дык ім бы папросту давялося дубляваць работу сельсаветаў і „шырокага сельскага актыву“.

На практыцы „дэмакратычны парадак“ выяўленьня „кулакоў“ нярэдка зводзіўся да самавольства, напрыклад: „…Хозяйство Зенкевич В. К. из деревни Мелевщина Стрипунского сельсовета Сморгонского района в 1948 г. было отнесено к числу кулацких самочинно председателем сельсовета Воробей, приписавшего в характеристику этого хозяйства применение сезонной наемной рабочей силы в возмездие гражданину Зенкевичу за нежелание дочери последнего выйти за него замуж“.140 У дакумэнтах інстанцыяў, якія рабілі інспэкцыі, прыводзіліся і іншыя выпадкі: „…Чайковский А. С. (…) не обложен как кулак по причине того, что председатель Абрамовщинского сельсовета Волк систематически у Чайковского пьянствует и пользуется от него экономической поддержкой“.141

6 лістапада 1948 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову „О порядке взыскания недоимок с кулацких хозяйств западных областей Белорусской ССР“. У ім называлася колькасьць адзеньня, абутку, бялізны, кухоннага начыньня, якую нельга было забіраць у нядоімшчыка ў кошт пагашэньня незаплочанай сумы падатку. Апроч згаданых абмежаваньняў, паводле пастановы, астатняя маёмасьць магла быць канфіскаваная, у тым ліку ўся скаціна, прадукты харчаваньня, сельгасінвэнтар, корм для скаціны. Асобна агаворвалася, што можа быць канфіскаваная апошняя карова.142

1949 год стаў пераломным ня толькі ў працэсе калектывізацыі, але і ў лёсах „кулачаства“ — бальшыні аказалася не пад сілу заплаціць новыя падаткі, выканаць павышаныя нормы лесавывазкі. Стала масавай практыка адкрыцьця крымінальных справаў на такіх гаспадароў143, частка зь іх хавалася, баючыся арышту. Кіраўніцтва патрабавала ад работнікаў судоў Маладэчанскай вобласьці не дапускаць „чрезмерного гуманизма и гнилолиберального отношения к классовому врагу“, спасылаючыся на прамову І. Ф. Клімава на нарадзе ў абкаме 1 лістапада 1948 г., у якой ён зрабіў „внушительное предупреждение о том, как не надо бороться с кулачеством“. Высновы былі зробленыя — судовыя прысуды да 3–5 гадоў зьняволеньня без канфіскацыі маёмасьці крытыкаваліся як занадта мяккія. У той жа час непрымальным называлася становішча, калі „большое количество лиц или совсем невиновных, или привлеченных по необоснованным материалам, или состав преступления которых и их личность заслуживают применения к ним смягчающих обстоятельств, незаконно подвергаются арестам по инициативе следственных органов и, в отдельных случаях, по определению суда“.

Якасьць працы судоў сапраўды магла рабіць уплыў на тэмпы калектывізацыі. Да прыкладу, увосень 1949 г. найніжэйшы працэнт калектывізацыі ў Маладэчанскай вобласьці быў у Івейскім раёне — 3,7%, тады ж у народным судзе Івейскага раёну назіраўся найніжэйшы ў вобласьці працэнт зацьвярджэньня прысудаў — 37%.144

Адзначым адметную рысу эпохі: нягледзячы на шматгадовы досьвед „барацьбы з кулачаствам“, у партыйнага й савецкага кіраўніцтва вобласьці ўсё яшчэ адсутнічала яснае разуменьне — каго трэба залічаць да гэтай сацыяльнай групы. Пытаньне быццам бы было простым — у пастанове Савету Міністраў БССР ад 6 верасьня 1947 г. падаецца дакладнае вызначэньне „кулацкай гаспадаркі“, пералічаныя яе восем прыкметаў.145 Але ў Ашмянскім раёне, напрыклад, неўзабаве пасьля гэтага рашэньня зь ліку 98 зацьверджаных райвыканкамам „кулацкіх гаспадарак“ 20 былі пазьней выкрасьленыя аблвыканкамам, які залічыў гэтыя гаспадаркі да „неправильно обложенных середняцких хозяйств“. У 1948 г. сытуацыя паўтарылася: былі скасаваныя рашэньні па 10 з 111 гаспадарак.146 27 кастрычніка 1949 г. судовы работнік з Маладэчанскай вобласьці У. М. Барташук гаварыў, зьвяртаючыся да калегаў: „…Нужно особенное внимание обращать на кулацкие дела. Многие осужденные как кулаки впослед ствии по решению облисполкома оказываются не кулаками“.147 Такім чынам, адны й тыя ж пытаньні часам па-рознаму разумеліся раённымі й абласнымі кіраўнікамі.

У наступным годзе становішча не зьмянілася. 12 ліпеня 1950 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастанову „О фактах извращения политики партии по отношению к середняцким хозяйствам в западных областях БССР“, дзе адзначалася, што па віне мясцовых партыйных і савецкіх арганізацыяў „по-прежнему допускаются многочисленные случаи неправильного отнесения середняцких хозяйств к категории кулацких, обложения их повышенными налогами и безосновательного привлечения к уголовной ответственности“.148
 

133 ЗДА ў г. Маладэчна, ф.  574, воп. 1, спр. 40, л. 281.





134 Барадач Г.А., Дамарад К.І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. Менск, 1959. С. 126–127.







135 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 403, воп. 1, спр. 29, л. 33.









136 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 8119п, воп. 1, спр. 7, л. 23–24; НАРБ, ф. 4п, воп. 51, спр. 461, л. 33–34.



137 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 237, воп. 1, спр. 279, л. 55–56.




138 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 372, л. 1, 5.





139 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 372, л. 23.






140 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 372, л. 2.





141 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 372, л. 85–86.




142 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 372, л. 25–26.




143 Гл., напрыклад: ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 410, воп. 2, спр. 6, л. 147; Там сама, ф. 409, воп. 2, спр. 17, л. 139.








144 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 403, воп. 1, спр. 29, л. 27, 33, 34.


145 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 372, л. 22–23.







146 НАРБ, ф. 4п, воп. 51, спр. 1451, л. 26–27.





147 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 403, воп. 1, спр. 29, л. 27.






148 НАРБ, ф. 4п, воп. 81, спр. 320, л. 29.

   

Асаблівасьцю юрыдычнай практыкі таго часу было тое, што пры судовым разглядзе бальшыні „кулацкіх“ справаў абвінавачваны апрыёры ўважаўся за „кулака“, які парушыў закон. Пры гэтым не паўставала пытаньне: „Ці ёсьць ён кулаком?“, бо ў ягонай справе была адпаведная характарыстыка мясцовых органаў улады. Па сутнасьці, лёс чалавека вызначалі яны, а ня суд. Так, напрыклад, 8 красавіка 1949 г. загадчык адміністрацыйнага аддзелу ЦК КП(б)Б М. І. Прохараў пераслаў на разгляд старшыні Вярхоўнага суду БССР Я. Ф. Болдырава скаргу сялянкі С. П. Бохан на дзеяньні ўладаў, па рашэньні якіх быў рэпрэсаваны яе муж. Гаспадарка В. М. Бохана па рашэньні Вялейскага райвыканкаму была прызнаная кулацкай, пасьля чаго ён не заплаціў сельгаспадатку. Нядоімка склала 4136 руб., у зьвязку з чым народны суд Вялейскага раёну прысудзіў неплацельшчыка да 8 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці й з пазбаўленьнем правоў на 3 гады. Я. Ф. Болдыраў напісаў у ЦК, што, згодна з матэрыяламі справы, прысуд быў правільны, прычым падстава для яго — то бок сам факт прызнаньня гаспадаркі „кулацкай“ — „рассмотрению в судебном порядке не подлежит, так как такого рода вопросы разрешаются в административном порядке“.149

Тэмпы калектывізацыі, такім чынам, залежалі ад тэмпаў ажыцьцяўленьня дзяржаўнай палітыкі „уничтожения кулачества как класса“. Дадамо, што заможныя сяляне спрычыніліся да актывізацыі ў заходнебеларускай вёсцы збройнага супраціву органам улады ў 1940-ыя гады.

Як адзначалася вышэй, на самым раннім этапе будаваньня ў БССР „заходніх“ калгасаў наяўнасьць у іх зброі разглядалася мясцовым кіраўніцтвам як пільная патрэба. Зноў гэтае пытаньне стала актуальным улетку 1945 г., пасьля аднаўленьня гранічных нормаў землекарыстаньня, незадоўга да пачатку кампаніі па збожжанарыхтоўках. 22 чэрвеня 1945 г. у пастанове Маладэчанскага абкаму адзначалася, што „польско-националистические, бандитские и кулацкие элементы пытаются в ряде районов области методами вооруженных налетов и грабежей терроризировать колхозное крестьянство и подорвать экономическую основу колхозов и колхозников“. У якасьці неадкладных захадаў другім сакратарам райкамаў і начальнікам райаддзелаў НКВД прапанавалася да 1 ліпеня 1945 г. арганізаваць ва ўсіх калгасах групы падтрымкі зьнішчальнага батальёну ў колькасным складзе 10–15 чалавек, а ў асобных выпадках разьмяшчаць гарнізоны ўнутраных войск НКВД у месцах знаходжаньня калгасаў. На вайскоўцаў ускладалася навучаньне сялян правілаў карыстаньня зброяй і парадку вартавой службы. Калгасьнікам прызначалася павышаная аплата працаднямі.150

У 1945 г. партыйныя й савецкія органы Маладэчанскай вобласьці неаднаразова паведамлялі ў ЦК КП(б)Б аб выпадках налётаў на вёскі, забойствах мясцовых служачых, актывістаў. Тады гэтыя выступы яшчэ зьвязваліся з наяўнасьцю ў рэгіёне пасьля вайны асобных збройных фармаваньняў „польско-белорусских националистических организаций“, у прыватнасьці, Арміі Краёвай151, але ўсё-ткі галоўная роля ўжо адводзілася мясцовым „кулацко-националистическим элементам“.152 У лісьце першага сакратара Юрацішкаўскага райкаму на імя сакратара ЦК ВКП(б) І. В. Сталіна ўжо адкрыта гаворыцца аб тым, што: „…В большинстве своем бандиты из местного населения. Есть семьи, где по два и даже три мужчины находятся в банде… С семьями бандитов надо беспощадно расправиться — выселить из района, конфисковать их имущество, а самих бандитов, которых ловят хотя бы и без оружия, беспощадно расстреливать или же ссылать на самые тяжелые работы“.153 У 1946 г., мяркуючы па справаздачы І. Ф. Клімава, назіраліся выпадкі рабаваньня калгасаў, апроч таго: „…В колхозе им. Сталина Сморгонского района на длительное время бандитами был выведен из строя трактор, избиты два колхозника и предупреждены другие, что если они будут продолжать работать в колхозе, то будут убиты“.154

1947 г. вызначаўся ўзважным „зацішшам“ — калгасаў было створана няшмат, выяўленьне „кулакоў“ і абкладаньне іх сельгаспадаткам па новых стаўках пачалося толькі ў верасьні.

У 1948 г. уздым калектыўнага сэктару ў вёсцы суправаджаўся рэзкім павелічэньнем колькасьці забойстваў актывістаў-калгасьнікаў, разгромаў сельсаветаў, сельскіх крамаў, дывэрсіяў.155

Падобнае становішча назіралася і ў „пераломным“ 1949 г.: пагрозы на адрас калгасьнікаў, падпалы дамоў, збройныя напады. Уначы з 16 на 17 лютага падчас сходу ў калгасе імя Леніна быў забіты стрэлам праз акно яго старшыня А. В. Рыжэвіч.156 У шэрагу раёнаў вярнуліся да ранейшай практыкі стварэньня ўзброенай аховы. Так, пастановай Маладэчанскага райкаму ад 4 красавіка 1949 г. „для организации надежной охраны колхозов и недопущения бандитских нападений“ у кожным калгасе ствараліся ўзброеныя групы па 5–6 чалавек зь ліку камуністаў, камсамольцаў і калгаснага актыву.157

Адказам партыі на „контрреволюционные вылазки классового врага“ стала ўзмацненьне эканамічнага й ідэалягічнага ціску на вёску, далейшае фарсаваньне тэмпаў калектывізацыі. 27–29 верасьня 1949 г. ІІІ пленум ЦК КП(б)Б разгледзеў пытаньне „О состоянии и дальнейших задачах колхозного строительства в западных областях БССР“. Мясцовыя партыйныя арганізацыі атрымалі заданьне ўзмацніць арганізатарскую й масава-палітычную работу па залучэньні сялян у калгасы. У кастрычніку 1949 г. ЦК КП(б)Б накіраваў у заходнія вобласьці прапагандысцкую групу з 183 чалавек, якія правялі каля 2 тысяч гутарак зь сялянамі, прачыталі 1350 лекцыяў і дакладаў. Да пачатку 1950 г. колькасьць калгасаў у заходніх абласьцях перавысіла 4,7 тысяч, г. зн. у параўнаньні да 1941 г. іх колькасьць павялічылася больш чым у 3,5 разы.158

На 1 сакавіка 1950 г. у Маладэчанскай вобласьці было 1187 калгасаў, якія абдымалі 47018 сялянскіх гаспадарак, ці 41,6% ад іх агульнай колькасьці159. 3 сакавіка 1950 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову „О серьезных недостатках в колхозном строительстве западных областей Белорусской ССР“. Яна стала прадметам абмеркаваньня на чарговым пленуме ЦК КП(б)Б, які адбыўся 24–25 сакавіка. У ім адзначалася, што партыйныя, савецкія й сельскагаспадарчыя органы заходніх абласьцей зрабілі шэраг памылак у працэсе калектывізацыі. Нярэдкімі былі выпадкі, калі ў калгасах зацягвалася аграмаджаньне асноўных сродкаў вытворчасьці. Так, у Маладэчанскай вобласьці ў 350 калгасах не былі аграмаджаныя коні, у 250 — сельгасінвэнтар і машыны.160

27 красавіка 1950 г. кіраўніцтва Маладэчанскай вобласьці накіравала першаму сакратару ЦК КП(б)Б М. І. Гусараву справаздачу аб ходзе выкананьня пастановы ад 3 сакавіка 1950 г. і рашэньняў ІV пленуму ЦК КП(б)Б. Са справаздачы відаць, у прыватнасьці, што за пяць гадоў характар праблемаў, якія стаялі перад вобласьцю, практычна не зьмяніўся: „…В марте-апреле 1950 г. проведена значительная работа по землеустройству колхозов. Всем колхозам произведено землеуказание и ограничение приусадебных участков колхозников от общественных земель, 49 колхозам вручена документация по введенным севооборотам… Бюро обкома 22 апреля 1950 г. принято постановление „О фактах нарушения Устава сельскохозяйственной артели при установлении размера приусадебных участков колхозников“. В соответствии с ним производится проверка правильности установления размера и ограничения приусадебных участков колхозников по всем колхозам области и приведение их к уставным нормам“. На 20 красавіка 1950 г. у вобласьці налічваўся 1201 калгас, у якіх былі аб’яднаныя 55975 гаспадарак, ці 49,5% ад агульнай колькасьці.161

Спрабуючы палепшыць сытуацыю ў сельскай гаспадарцы БССР, 10 траўня 1950 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову „О недостатках в руководстве ЦК КП(б)Б сельским хозяйством“, у якой прапанаваў беларускай партыйнай арганізацыі выправіць памылкі ў працэсе калектывізацыі. 31 траўня — 3 чэрвеня ў Менску адбыўся V пленум ЦК КП(б)Б. З крытыкай кіраўніцтва партыйнай арганізацыі рэспублікі тут выступіў сакратар ЦК ВКП(б) П. К. Панамарэнка.

На пленуме М. І. Гусараў сказаў аб сваёй асабістай адказнасьці за нездавальняючую работу па калектывізацыі ў заходніх абласьцях. Паводле ягоных словаў, на 15 траўня 1950 г. тут былі створаныя 5366 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 317742 гаспадаркі, ці 54,2% усіх сялянскіх гаспадарак. Першы сакратар прызнаў сваю адказнасьць за „факты администрирования и беззакония при коллективизации, при проведении сборов налогов, при проведении подписки на заем“. Ён зазначыў, што партыйныя й савецкія органы ня здолелі забясьпечыць выкананьне ў калгасах Статуту сельгасарцелі, таму: „…До настоящего времени во многих колхозах еще не упорядочены общественные земли, в 899 колхозах не ограничены приусадебные участки колхозников от земель колхозов и их размеры не приведены в соответствие с уставными нормами. Имеют место многочисленные факты захвата общественных земель… Наделение колхозников приусадебными участками в ряде районов все еще производится по „едоцкому“ принципу, или по максимальной норме — 0,6 га на двор, что ведет к разбазариванию общественных земель колхозов и снижению заинтересованности колхозников в общественном труде… Трудовая дисциплина во многих колхозах низкая, большое количество колхозников не принимает участия в общественном труде“.162

На наступны дзень пасьля гэтага дакладу І. Ф. Клімаў выступіў з рэзкай крытыкай на адрас першага сакратара ЦК КП(б)Б, сказаўшы, што ягоная думка аб тым, што масавая калектывізацыя ў заходніх абласьцях пачалася толькі ў 1949 г., памылковая, бо гэты працэс пачаўся яшчэ ўлетку 1948 г. Кіраўнік Маладэчанскай вобласьці заявіў, што недахопы ў калгасным будаўніцтве тлумачацца кепскім разуменьнем гэтага факту ў ЦК КП(б)Б, і ў першую чаргу М. І. Гусаравым, у выніку чаго „дело коллективизации было пущено на самотек и кампанейщину“.163

У апошні дзень работы пленуму М. І. Гусараў быў звольнены са сваёй пасады. Першым сакратаром ЦК КП(б)Б стаў М. С. Патолічаў.
 

149 НАРБ, ф. 4п, воп. 29, спр. 791, л. 42.









150 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 147, л. 386–387.



151 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 150, л. 184–186.

152 НАРБ, ф. 4п, воп. 42, спр. 150, л. 110–111.




153 НАРБ, ф. 4п, воп. 29, спр. 470, л. 481; Там сама, воп. 61, спр. 222, л. 256.



154 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 105, л. 101.





155 НАРБ, ф. 4п, воп. 51, спр. 29, л. 221–224.







156 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 4629п, воп. 7, спр. 74, л. 99–100.





157 НАРБ, ф. 4п, воп. 51, спр. 1448, л. 102–103.





158 Гісторыя Беларускай ССР у пяці тамах. Т.5. Менск, 1975. С.80.


159 НАРБ, ф. 4683, воп. 3, спр. 354, л. 532.



160 Барадач Г.А., Дамарад К.І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларусскай ССР. Менск, 1959. С.136–137.






161 НАРБ, ф. 4683, воп. 3, спр. 354, л. 532, 534, 535.













162 НАРБ, ф. 4п, воп. 20, спр. 269, л. 26–30.



163 НАРБ, ф. 4п, воп. 20, спр. 269, л. 127–129.







   

Неўзабаве пасьля V пленуму, для выкананьня яго рашэньняў, 23 чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР і ЦК КП(б)Б прынялі пастанову „О порядке уборки индивидуальных посевов крестьян, вступивших в колхозы западных областей Белорусской ССР“. Мясцовыя ўлады павінны былі забясьпечыць аграмаджаньне прыватных пасеваў азімых і ярыны, якія належалі сялянам, што ўступілі ў калгасы, і арганізаваць калектыўную ўборку ўраджая. Зьбіраць паасобку дазвалялася ў выпадках, калі калгас быў зарганізаваны ў пэрыяд самой уборкі.164 Пасьля аграмаджаньня пасеваў індывідуальная ўборка ўраджаю разглядалася як злачынства. За такі ўчынак, напрыклад, у верасьні 1950 г. была асуджаная А. А. Ашмянская, жыхарка хутару Гасьцілы Радашковіцкага раёну, маці чатырох малалетніх дзяцей. Яна зжала жыта са сваёй былой дзялянкі і была прысуджаная да 6 гадоў зьняволеньня ў папраўча-працоўным лягеры. Пазьней прысуд быў скасаваны з увагі на тую акалічнасьць, што дзялянка была засеяная да ўступленьня сям’і ў калгас, прычым у справе не было зьвестак аб яе аграмаджаньні.165

Стаўленьне вясковых жанчын да калектывізацыі — асобная тэма. Як відаць з архіўных дакумэнтаў, яшчэ ў 1930-ыя гады, калі „набірала абароты“ кампанія па стварэньні калгасаў ува ўсходніх абласьцях БССР, многія сялянкі, у адрозьненьне ад сваіх мужоў, адмаўляліся браць удзел у гэтых мерапрыемствах.166 Нярэдка жанчыны выступалі як арганізаваная сіла, зь якой уладам даводзілася лічыцца. Гэтая зьява была масавай, невыпадкова ў рамане М. Шолахава „Узьнятая цаліна“, клясычнай кнізе аб паўстаньні калгаснага ладу, падаецца апісаньне „бабскага бунту “, які не маглі здолець мясцовыя савецкія й партыйныя работнікі.

Праз 15–20 гадоў, у пэрыяд калектывізацыі ў заходнебеларускай вёсцы, тут таксама назіралася штосьці падобнае. Падамо прыклады з матэрыялаў Маладэчанскага абласнога суду.

Астравецкі раён: „...22 июля 1950 года с целью срыва коллективной уборки урожая, когда по распоряжению правления колхоза „Заветы Ильича“ в поле была выслана жнейка, туда прибыли женщины — около 30–40 человек... вооружившись палками, камнями и песком, стали избивать жнеяра и не давали ему возможности работать. 25 июля, когда вторично в поле вышла жнейка, они опять стали избивать жнеяра, бросая в него, в машину и на рожь зажженные пуки соломы. К этим женщинам присоединилась молодежь, возглавляемая Рынкевичем Владиславом и Змитровичем Иваном, которая также бросала в жнеяра камни и песок. Работа жнейки была сорвана вторично“.

Сьвірскі раён: „...Мурашко Анна, являясь крестьянкой-единоличницей и будучи настроена против организации колхоза, совместно с Раткевич Марией и Гудович Антониной организовали женщин деревни Андреевцы и вечером 19 апреля 1950 года взломали запор у колхозного амбара, заставили граждан растаскивать колхозное зерно, организовали пьянку, а затем пошли в поле и прогнали с поля комиссию по обмеру земли, пытаясь избить последних“.167

Жанчыны-арганізатары гэтых выступаў былі прысуджаныя да 7–10 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй усёй маёмасьці.

Пасьля ўсталяваньня савецкай улады ў Заходняй Беларусі кіраўніцтва БССР, беручы пад улік досьвед масавай работы зь сялянкамі ўсходніх абласьцей, высунула лёзунг аб „освобождении женщины от векового рабства“. Вось як успамінаў аб гэтым І. Ф. Клімаў: „...Раскрепощение женщины явилось великой силой в новом селе. Поэтому обком партии, райкомы КП(б)Б, первичные парторганизации обращали постоянное внимание на работу среди этой категории населения. Сначала кое-кто в райкомах считал, что руководить — дело мужское. Но такие настроения вскоре прошли. К осени 1940 г. на Вилейщине уже 14 женщин возглавляли полеводческие бригады в колхозах, 11 — заведовали животноводческими фермами, 13 — работали колхозными счетоводами“.

Далей у мэмуарах падаецца адзін з выпадкаў практычнага выкарыстаньня згаданай „вялікай сілы“: „...В деревне Куцевичи Ошмянского района крестьяне объединились в колхоз осенью 1945 года, уже после сева озимых. Посевы свои они тоже обобществили, написали обязательство об уборке ржи коллективно. Рожь выросла на славу. Старожилы говорили, что такого урожая они давно не видели. И разгорелись собственнические страсти!

Пришел комбайн убирать эту рожь, а колхозницы против. Легли перед комбайном и заявили секретарю райкома партии, что они решили этот урожай убрать еще по-единоличному, каждый со своей полосы. Секретарь райкома В. И. Тубелис сообщил в обком о сложившейся обстановке. В Куцевичи поехал председатель облисполкома П. Е. Красков. Но и ему не удалось уговорить женщин. Пришлось ехать мне.

Неужели, думалось мне, не раз тертому в таких делах, не удастся повлиять на колхозниц. Ведь в каких только переплетах не приходилось раньше бывать. Но, несмотря на весь мой опыт работы с людьми, на мою агитацию, женщины стояли на своем.

— Вы же составляли акт, подписывались убирать коллективно, — выложил я последний аргумент.

Не помогло и это.

— Ну что ж, раз вы не хотите убирать коллективно, не надо. Забираем комбайн, — сказал я и уехал, надеясь все-таки, что не сорвется этот психологический маневр.

И действительно, назавтра в обком приехала делегация из Куцевичей с просьбой, чтобы вернули комбайн для коллективной уборки урожая. Так, мол, решила деревня“.168

Відаць, кіраўніку абкаму нярэдка даводзілася сутыкацца з падобнымі „бунтамі“. Пры гэтым занадта моцна „націскаць“ на сялянак было нельга, бо жанчыны складалі значную бальшыню працоўных у калгасах. На 20 ліпеня 1946 г. ува ўсіх калгасах вобласьці было 418 працаздольных мужчын, а жанчын — 991.169 Каб накіраваць актыўнасьць сялянак у „патрэбнае рэчышча“, партыя выкарыстоўвала досьвед работы ўва ўсходняй частцы БССР. У 1946 г. у заходніх абласьцях пры абкамах і райкамах былі створаныя аддзелы па рабоце сярод жанчын — жанаддзелы. Яны былі скасаваныя ў 1953 г., пасьля таго як выканалі адну з галоўных сваіх задач — дапамаглі ўладам ажыцьцявіць калектывізацыю. Усе гэтыя гады дзейнасьць жанаддзелаў кантралявалася й наладжвалася кіраўніцтвам рэспублікі.

Фатаздымак зь Белдзяржархіву кінафотадакумэнтаў.
Чысьцяць палеткі ад камянёў перад праходам тэхнікі
ў калгасе “Чырвоны Сьцяг” Маладэчанскай вобласьці. 1952 г.

У матэрыялах пленуму ЦК КП(б)Б, які адбыўся ў сакавіку 1947 г., адзначаецца: „...Важнейшей задачей партийных организаций западных областей Белоруссии является воспитание женщин-крестьянок в духе любви и преданности к партии большевиков и советскому правительству, в духе строжайшего соблюдения законов советского государства и обязательств перед государством“.170

Улетку 1948 г., калі, паводле словаў І. Ф. Клімава, пачалася масавая калектывізацыя, начальнік Ашмянскага райаддзелу МГБ маёр Красікаў накіраваў у ЦК КП(б)Б справаздачу аб калгасным будаўніцтве ў раёне. У дакумэнце ёсьць зьвесткі аб формах „самаарганізацыі“ сялянак: „...На второй день в деревне было проведено нелегальное сборище женщин, на котором член правления колхоза Соболь Елена Францевна под влиянием враждебного элемента написала провокационного характера письмо в адрес Молодечненского обкома партии, обвиняя Орловского (председатель сельсовета. — Заўвага аўтара) в насильственном вовлечении их в колхоз“.171

Апроч „нелегальных сборищ“, у жанчын былі й іншыя, больш радыкальныя, спосабы супраціву ўладам. Так, напрыклад, 4 лютага 1949 г. Валожынскі раённы суд прысудзіў да трох гадоў зьняволеньня Марыю Адамаўну Старакошык, 1886 году нараджэньня. Яна абвінавачвалася ў тым, што публічна пагражала забіць старшыню сельсавету, які зарганізаваў калгас. У абвінаваўчым акце адзначаецца таксама, што на сходзе яна „оказала сопротивление кампании по обобществлению и тут же, в присутствии комиссии, избила своего мужа за то, что он пытался обобществить свое имущество в колхоз“.172

„Факты администрирования и беззакония“, сваю адказнасьць за якія прызнаў на пятым пленуме М. І. Гусараў, часьцяком беспасярэдне датычылі жанчын. У інфармацыі загадчыка сельгасаддзелу Маладэчанскага абкаму Архіпава гаворыцца аб тым, што 8 лютага 1949 г. у Стайкаўскім сельсавеце „за срыв засыпки семян“ былі арыштаваныя некалькі калгасніц, у тым ліку 80-гадовая сялянка, а таксама маці немаўляці. Жанчыны былі дастаўленыя ў аддзяленьне міліцыі й вызваленыя толькі на наступны дзень.173 У Жуканейненскім сельсавеце Сьвірскага раёну ў траўні 1949 г. старшыня сельсавету й загадчык Дому культуры зьбівалі сялянак, забаранялі ім даіць сваіх кароў, патрабуючы прывесьці мужоў на „беседу“.174

У шэрагу вёсак мужчыны спрабавалі ўнікнуць такіх „бесед“, разумеючы, што іх будуць прымушаць да ўступленьня ў калгасы. Калі арганізацыйныя сходы немагчыма было байкатаваць адкрыта — туды пасылалі жанчын. Іх подпісы пад дакумэнтам аб уступленьні ў калгас можна было пазьней аспрэчыць. Гэтая тактыка ўжывалася яшчэ на самым пачатку калектывізацыі.

У дакладной запісцы інструктара сельгасаддзелу ЦК КП(б)Б Гаранскага, напісанай у 1941 г., ёсьць наступныя зьвесткі аб арганізацыі калгасу ў вёсцы Ялажычы Куранецкага раёну: „...На собрание целый ряд домохозяев не пришли, а пришли их жены, которые и вступили в колхоз. С самого начала из 72 хозяйств изъявили желание вступить в колхоз только 21... Когда устав сельхозартели этого колхоза был зарегистрирован, сразу выяснилось, что часть крестьян в колхоз вступать не желают, ссылаясь на то, что они не посоветовались с мужьями и т.д. Вместо разъяснения крестьянам выгодности колхозного пути, Сафранович (работник райисполкома. — Заўвага аўтара) начал запугивать их, собрались женщины, начали плакать, кричать, что их обманули и т.д.“.175

У даведцы Маладэчанскага абкаму ад 13 красавіка 1950 г. згаданы падобны выпадак. Падчас арганізацыі калгасу ў вёсцы Копачы Сьвірскага раёну на сход прыйшлі жанчыны, дзеці й толькі адзін мужчына, якога й прызначылі старшынём. Як вынік: „...Весенний сев в колхозе сорван, и жители деревни Копачи в ночное время произвели посев своих участков индивидуальным путем. В настоящее время при появлении в деревне районных представителей все мужчины убегают в лес “.176
 

164 НАРБ, ф. 4п, воп. 81, спр. 312, л. 36–37.





165 НАРБ, ф. 188, воп. 2, спр. 861, л. 189.






166 Куркоў Iлья. Жанчыны Беларусі эпохі калектывізацыі ў дакументах ЦК КП(б)Б // ARCHE. 1999. № 3. С. 213–217.












167 НАРБ, ф. 188, воп. 2, спр. 822, л. 229, 272–273.


















168 Климов И.Ф. Далекое и близкое. Менск, 1987. С.61, 320–321.






169 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 105, л. 96.











170 НАРБ, ф. 4п, воп. 20, спр. 237, л. 36.






171 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 372, л. 122–123.




172 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 409, воп. 2, спр. 17, л 49–50.





173 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 4629п, воп. 7, спр. 74, л. 99–100.


174 НАРБ, ф. 4п, воп. 51, спр. 1454, л. 154–155.









175 НАРБ, ф. 4п, воп. 28, спр. 971, л. 2–13.



176 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 4629п, воп. 7, спр. 84, л. 16–21.
   

У гэты ж час, як відаць з архіўных дакумэнтаў Маладэчанскага абкаму, мясцовыя ўлады сутыкнуліся зь цяжкасьцямі і ў іншых вёсках Сьвірскага раёну: „...При попытке обобществления семян в колхозе „32-я годовщина Советской Армии“ 12 апреля 1950 года население деревни Выголененты, преимущественно женщины, оказали организованное сопротивление, рассыпали собранные семена, с камнями выгнали из деревни представителей района.

13 апреля 1950 г. такой случай был и в колхозе им. Кирова (деревня Свайгини), когда при сборе семян женщины вышли на улицу, возмущались, имелись отдельные выкрики: „Нас грабят, ломают замки и т.д.“. Сын депутата сельсовета Драгун (дезертир, скрывается) одел женское платье и с кинжалом подбежал к подводе, перерезал гужи и обернул телегу, хотел сжечь школу. Женщины с кольями выступили и разогнали уполномоченных“.177

Такая дзейнасьць у той час была небясьпечнай. Прыкладам можа служыць справа, якая разглядалася ў Маладэчанскім абласным судзе 16 траўня 1950 г. Вікторыя Ўладзіміраўна Дзьвіль, 1910 году нараджэньня, якая жыла ў вёсцы Гейстуны Ашмянскага раёну, абвінавачвалася ў тым, што „среди населения своей деревни на собрании граждан проводила контрреволюционную агитацию, клеветала на условия жизни колхозников и призывала граждан не вступать в колхоз“. В. У. Дзьвіль была прысуджаная да 8 гадоў зьняволеньня.178

У дакумэнтах Вярхоўнага суду БССР ёсьць інфармацыя аб тым, што ў жніўні 1950 г. у вёсцы Стрыжаняты Івейскага раёну група калгасьніц парвала ўсе дакумэнты калгасу. Фактычна гэтая гаспадарка развалілася яшчэ ўвесну, але пасьля акцыі жанчын „был возбужден вопрос об ответственности виновных в антиколхозной деятельности“. Расьсьледаваньнем справы займаліся на рэспубліканскім роўні.179

Чым было выкліканае настолькі нецярпімае стаўленьне сялянак да аграмаджаньня маёмасьці? Магчыма, прычына ў розных умовах жыцьця мужчын і жанчын беларускай вёскі, якія склаліся задоўга да пачатку масавай калектывізацыі. Праілюструем гэта выказваньнямі кіраўнікоў БССР, зафіксаванымі ў дакумэнтах ЦК КП(б)Б 1926 г.

Старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў: „...Положение женщины тяжелое, она забита бедностью и работой. То кудель, то дети, то свиньи, то коровы. Спрашивал я мужчин-селян: кто больше спит в деревне, мужчина или женщина? Мужчины, помявшись немного, ответили, что все-таки мужчина больше спит. Это значит, что он меньше работает. А за работой женщина не имеет возможности и свет посмотреть, и общественной работе отдаться“.180

Першы сакратар ЦК КП(б)Б М. М. Галадзед: „...Роль женщины в сельском хозяйстве больше, чем мужчины, так как на ней лежит обязанность ухода за детьми, приготовление пищи, тканье на всю семью, уход за скотом. Роль крестьянки — это роль распорядителя во всем крестьянском хозяйстве“.181

Жанчына, такім чынам, была „распорядителем“, г. зн. на ёй ляжаў штодзённы клопат аб тым, чым накарміць сям’ю. Аб аплаце калгасных працадзён сказана вышэй. Галоўнай падмогай для калгасьнікаў былі іх індывідуальныя дзялянкі. На гэтых 0,3–0,6 га жанчынам і даводзілася „распараджацца“.

Пытаньні, зьвязаныя з індывідуальнымі дзялянкамі, доўга заставаліся на парадку дня падчас абмеркаваньня праблем сельскай гаспадаркі на найвышэйшым дзяржаўным роўні. На пачатку 1951 г. у БССР стала набіраць тэмпы кампанія „ўзбуйненьня“ калгасаў. Шмат якія мясцовыя кіраўнікі паспрабавалі выкарыстаць яе для значнага памяншэньня памераў прысядзібных дзялянак калгасьнікаў. Такім чынам яны, магчыма, хацелі дабіцца, перафразуючы словы М. І. Гусарава, „повышения заинтересованности в общественном труде“. Разумеючы небясьпеку гэтага, ЦК ВКП(б) у спэцыяльным закрытым лісьце зганіў практыку пераўладкаваньня побыту калгасьнікаў замест разьвязаньня ў першую чаргу галоўной, вытворчай задачы. У пастанове, прынятай пасьля абмеркаваньня гэтага ліста 6 красавіка 1951 г., кіраўніцтва БССР прызнала памылковай устаноўку VI пленуму ЦК КП(б)Б аб масавым сьсяленьні дробных вёсак у калгасныя паселішчы, далей былі наступныя словы: „Надо решительно пресекать попытки сокращения размера приусадебного участка колхозного двора и вынесения части приусадебного участка за пределы населенного пункта как недопустимые и вредные“. У пастанове адзначалася, што галоўная мэта ўзбуйненьня калгасаў — гэта павышэньне іх прадукцыйнасьці. Для ліквідацыі „перагібаў“ у дапамогу мясцовым органам ува ўсе раёны рэспублікі накіроўваліся работнікі ЦК КП(б)Б і Савету Міністраў БССР.182

У красавіку 1951 г. закрыты ліст ЦК ВКП(б) „О задачах колхозного строительства в связи с укрупнением колхозов“ абмяркоўваўся на пленумах райкамаў і гаркамаў на ўсёй тэрыторыі БССР. Як відаць з матэрыялаў гэтых пленумаў, мясцовае сялянства ня надта цікавілася глябальнымі праблемамі дзяржаўнай эканамічнай палітыкі.

Бальшыня пытаньняў, зь якімі да раённага кіраўніцтва зьвярталіся зь месцаў, датычылася ўпарадкаваньня прысядзібных дзялянак калгасьнікаў. Напрыклад, на пленуме Ашмянскага райкаму такіх пытаньняў было 20.183

На пленуме Смургонскага райкаму сакратар адной з калгасных партарганізацыяў казаў: „…В марте мы решили на собрании приусадебные участки колхозников засеять для колхоза, т.к. они хорошо удобрены, а колхозникам отвести участки в поле. Это вызвало возмущение колхозников“.184

На пленуме Вялейскага гаркаму адзначалася, што раён адным зь першых у Маладэчанскай вобласьці правёў работу па ўзбуйненьні калгасаў: на базе 109 гаспадарак былі створаныя 28. Пры гэтым работа падзялялася на „чыставую“ й „чарнавую“. Напачатку раённае кіраўніцтва праводзіла арганізацыйныя сходы, „в результате чего укрупнение колхозов прошло быстро“. Далейшае даручалася спэцыялістам у галіне сельскай гаспадаркі, „…и как следствие этого, такие решающие вопросы, как организация труда, учет и отчетность, планирование колхозного производства, доведение заданий по посеву и урожайности сельхозкультур в значительной части колхозов оказались нерешенными и до сих пор… в трех укрупненных колхозах пришлось снимать уже по второму председателю, как явно не могущих руководить общественным хозяйством колхозов“.185

Узбуйненьне калгасаў абвастрыла ў іх праблему з кадрамі. За 1950 — першую палову 1951 г. у Маладэчанскай вобласьці зьмяніўся 591 старшыня калгасу.186 Усяго іх на 20 ліпеня 1951 г. было ў вобласьці 1245, прычым бальшыня працавала меней за год, а 1101 меў толькі пачатковую адукацыю (2–3 клясы).187 Ровень адукацыі кіраўнікоў калгасаў практычна не зьмяніўся зь ліпеня 1947 г., калі з 47 старшыняў 44 мелі толькі пачатковую адукацыю.188 У 1951 г. такое становішча разглядалася кіраўніцтвам дзяржавы як недапушчальнае, бо калектывізацыя была ўжо збольшага скончаная, сваю палітычную функцыю заходнебеларускія калгасы выканалі, цяпер іх дзейнасьць трэба было ацэньваць паводле эканамічных крытэраў. 13 жніўня 1951 г. у „Правде“ быў апублікаваны артыкул „Укреплять и воспитывать руководящие кадры колхозов“. 22 жніўня 1951 г. Савет Міністраў БССР і ЦК КП(б)Б прынялі пастанову з грыфам „Строго секретно“: „О дополнительных мерах по укреплению состава председателей колхозов“, у адным з пунктаў якой абласным і раённым уладам загадвалася абмеркаваць гэты артыкул і неадкладна пераняцца вылучэньнем на пасады старшыняў калгасаў „проверенных в политическом и деловом отношении специалистов с высшим и средним сельскохозяйственным образованием“.189

Фатаздымак зь Белдзяржархіву кінафотадакумэнтаў.
У саўгасе “За Радзіму” Глыбоцкага раёну сьцелюць лён. 1 верасьня 1954 г.

Гэтыя захады, безумоўна, спрыялі ўмацаваньню ў калгасах нормаў землекарыстаньня згодна з Статутам сельгасарцелі, але зь некаторымі яго парушэньнямі няздольныя былі змагацца нават найбольш кваліфікаваныя спэцыялісты. 23 чэрвеня 1951 г. прадстаўнік у БССР Савета па справах калгасаў пры ўрадзе СССР І. І. Сьмірноў паведамляў свайму кіраўніцтву аб тым, што ў 1951 г. у Маладэчанскай вобласьці былі захопленыя 1207 га калгасных земляў. Напрыклад, „Радошковичский райисполком изъял у колхоза им. Гастелло около 200 га лучших пахотных и сенокосных земель под горпоселковую черту“. Апроч таго, Радашковіцкі й Ашмянскі райвыканкамы пазбавілі зямлі 291 аднаасобную гаспадарку. Рабілася гэта з мэтай павысіць працэнт калектывізацыі. Гэткія захады крытыкаваліся І. І. Сьмірновым, бо „более 400 га земли, изъятой у единоличников, не будет обложено сельхозналогом и государство недополучит значительное количество сельскохозяйственных продуктов и денежных платежей“. Нязначную частку гэтай плошчы перадалі калгасам, 223 га ў дзяржзямфонд і больш за 200 га — „роздано под индивидуальные огороды рабочих и служащих и так называемые подсобные хозяйства районных организаций“.190

Спынімся на гэтым больш падрабязна. У цытаваным тэксьце выслоўе „так называемые“ зусім не выпадковае, бо яно надае памякчальнае адценьне згадцы пра зьяву „не зусім савецкую“, але пры гэтым неаддзельную ад савецкай сыстэмы землекарыстаньня. Сутнасьць яе можна перадаць коратка: „У сур’ёзнай арганізацыі павінна быць падсобная гаспадарка“. Такім чынам тыя, хто быў пакліканы змагацца з „потребительскими тенденциями крестьянства“, нярэдка атрымлівалі магчымасьць харчавацца якаснымі й таннымі прадуктамі. Зь цягам часу высьветлілася, што „адвучыць“ установы ад стварэньня падсобных гаспадарак не прасьцей, чым прывучыць калгасьнікаў працаваць на грамадзкай зямлі гэтаксама, як на сваіх прысядзібных дзялянках.
 

177 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 4629п, воп. 2, спр. 241, л. 125–126.



178 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 185, воп. 3, спр. 32, л. 1.



179 НАРБ, ф. 48, воп. 9, спр. 1383, л. 22–24.





180 НАРБ, ф. 4п, воп. 9, спр. 82, л. 12.




181 НАРБ, ф. 4п, воп. 9, спр. 88, л. 26–27.










182 НАРБ, ф. 4п, воп. 81, спр. 412, л. 9.




183 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 553, л. 128–130.



184 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 552, л. 97–98.







185 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 553, л. 99–100.




186 НАРБ, ф. 48, воп. 9, спр. 1510, л. 185.

187 НАРБ, ф. 48, воп. 9, спр. 1510, л. 131–132.



188 НАРБ, ф. 48, воп. 9, спр. 521, л. 38–40.





189 НАРБ, ф. 4п, воп. 81, спр. 466, л. 10–11.














190 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 1059, л. 214–215.





   

Да чэрвеня 1941 г. на тэрыторыі Вялейскай вобласьці былі створаныя 69 падсобных гаспадарак агульнай плошчай 3609 га.191 Пасьля вызваленьня заходніх абласьцей ад акупацыі ў мясцовых адміністрацыйных колах узьнікла „стадыяльная тэорыя“, паводле якой на першым этапе аднаўленьня сельскай гаспадаркі трэ было арганізоўваць не калгасы, а падсобныя гаспадаркі. У дакладзе аднаго з абласных кіраўнікоў гаварылася: „…Пройдет еще год-полтора, и у нас начнется широкое развитие колхозного движения. Поэтому уже сейчас этому вопросу надо уделить большое внимание. В тех имениях, где были до войны колхозы, надо организовать подсобные хозяйства и сохранить эти земли для будущих колхозов“. Шмат маёнткаў, нагадаем, у гады вайны былі вернутыя былым гаспадарам, якія спрабавалі зноў зрабіць іх прыбытковымі. У зьвязку з захапленьнем арганізацыяй падсобных гаспадарак ЦК КП(б)Б і СНК БССР 25 сьнежня 1944 г. прынялі спэцыяльную пастанову „О подсобных хозяйствах в западных областях“, у якой зганілі такую практыку.192 На 1 студзеня 1945 г. у Маладэчанскай вобласьці было 80 падсобных гаспадарак агульнай плошчай 5765 га. У лютым 1945 г. на пленуме ЦК КП(б)Б было прынятае наступнае рашэньне: „Имея в виду проявившую широкие размеры организацию подсобных хозяйств в западных областях, что при малоземельи зачастую затрагивает интересы крестьян, предложить партийным и советским органам западных областей рассмотреть вопрос о каждом подсобном хозяйстве, и в тех случаях, когда выделение земли для подсобных хозяйств затронуло интересы крестьян, обратить землю подсобных хозяйств на наделение землей безземельных и малоземельных крестьян“.193

Аб трываласьці „стадыяльнай тэорыі“ ў Маладэчанскай вобласьці можна меркаваць па наступным эпізодзе. 14 лістапада 1945 г. намесьнік загадчыка сельгасаддзелу ЦК КП(б)Б Ф. А. Сурганаў дакладваў сакратару ЦК В. М. Маліну аб сытуацыі, што склалася ў калгасе імя Леніна, які быў адноўлены ў 1944 г. на базе маёнтка „Лынтупы“ Пастаўскага раёну й аб’ядноўваў 22 сялянскія гаспадаркі. У кастрычніку 1945 г. у зьвязку з аднаўленьнем на тэрыторыі былога маёнтку папярова-кардонавага камбінату Маладэчанскі аблвыканкам і абкам прынялі пастанову аб ліквідацыі калгасу й перадачы яго зямлі, жылых і гаспадарчых будынкаў, а таксама часткі маёмасьці падсобнай гаспадарцы камбінату. Толькі пасьля ўмяшаньня сельгасаддзелу ЦК КП(б)Б улады вобласьці перагледзелі сваё рашэньне, калгас быў адноўлены. Камбінату для падсобнай гаспадаркі выдзелілі зямлю й будынкі ў іншым месцы.194

1 траўня 1946 г. у справаздачы кіраўніцтва Вялейскага раёну гаварылася: „…Передача земель под подсобные хозяйства производилась только за счет земель госземфонда, на которые не было спроса со стороны крестьян. Случаев передачи крестьянских земель под подсобные хозяйства организациям не было. Были случаи захвата крестьянских земель подсобными хозяйствами. Поступившие жалобы со стороны крестьян о захвате их земель разбирались, споры были разрешены в пользу крестьян“.195 Па меры гаспадарчага ўпарадкаваньня ўстановаў і арганізацыяў вобласьці адзначаная вышэй тэндэнцыя стала меней заўважнаю, хоць захоўвалася яшчэ доўгі час. 21 студзеня 1953 г. у справаздачы другога сакратара Маладэчанскага абкаму В. В. Юдзіна сакратару ЦК М. В. Зімяніну паведамлялася пра выпадкі захопу калгасных земляў установамі й арганізацыямі, хоць, калі параўноўваць з папярэднімі гадамі, памер іх плошчы „сымбалічны“ — 3,9 га.196

Захады, якія ўлады БССР рабілі ў пэрыяд „узбуйненьня“, прывялі да таго, што калектыўны сэктар у заходнебеларускай вёсцы стаў у значнай меры перасягаць індывідуальны. На 15 кастрычніка 1951 г. 1239 калгасаў Маладэчанскай вобласьці аб’ядноўвалі 102099 сялянскіх гаспадарак, ці 90,5% ад іх агульнай колькасьці.197 На першым месцы быў Радашковіцкі раён, з паказьнікам 99,1%. Апошняе месца традыцыйна займаў Івейскі раён — 36,1% гаспадарак, абнятых калектывізацыяй.198

У суседніх абласьцях былі аб’яднаныя ў калгасы ад 80 да 96% сельскіх жыхароў, іх доля працягвала расьці, і ў гэты момант кіраўніцтва краіны зрабіла, нарэшце, вырашальны ўдар па галоўным ворагу калектывізацыі — „кулачаству“. У верасьні 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў спэцыяльную пастанову „О выселении кулаков из Белорусской ССР“. Па прадстаўленьні Міністэрства дзяржбясьпекі БССР і аблвыканкамаў заходніх абласьцей рэспублікі Савет Міністраў БССР пастановай ад 7 красавіка 1952 г. зацьвердзіў сьпісы „кулацкіх сем’яў“, якія павінны былі высяляцца ў аддаленыя раёны Савецкага Саюза. Сем’і, якія выехалі за межы БССР, належала адшукаць і выслаць у агульным парадку. Тых членаў сем’яў, якія ўжо знаходзіліся ў месцах зьняволеньня, пасьля заканчэньня тэрмінаў пакараньня загадвалася накіроўваць этапам на спэцпасяленьне па месцы жыхарства сям’і, пад нагляд органаў МГБ. Некаторыя не падпадалі пад высяленьне „ввиду их престарелости и нетрудоспособности“, а таксама з улікам заслуг перад дзяржавай, напрыклад, у гады вайны. У красавіку 1952 г. у Маладэчанскай вобласьці налічвалася 724 „кулацкія сям’і“, якія складаліся з 2750 чалавек. (Для параўнаньня: у Берасьцейскай вобласьці адпаведна — 630 і 2498, у Гарадзенскай — 514 і 2329). З Маладэчанскай вобласьці высяляліся ў Паўднёва-Казахстанскую вобласьць Казаскай ССР болей за 70% гэтых сем’яў — 512 сем’яў, ці 2197 чалавек, іх маёмасьць перадавалася райвыканкамам.199

„Кулакі“ ў 1952 г. па сваім матэрыяльным становішчы больш нагадвалі тых, хто, працуючы ў сельсаветах, складаў „кулацкія сьпісы“ ў верасьні 1947 г. Вось, напрыклад, „опись имущества кулацкого хозяйства гражданки Жолнаркевич Марии Фадеевны “, складзеная 18 красавіка 1952 г.: „1. два шкафа деревянных; 2. две койки; 3. один диван; 4. три стула; 5. корова тельная; 6. коза масти серой; 7. картошки 20 пудов; 8. дом деревянный, 10 X 12“. Маёмасьць была перададзеная мясцоваму калгасу.200

У жніўні 1952 г. Валожынскі райвыканкам прызнаў гаспадарку І. А. Жаўтко „подлежащим обложению по сельхозналогу как кулацкое хозяйство“, пры гэтым: „…В хозяйстве земли не имеется. Из скота имеется одна коза. Во время уборки урожая в хозяйстве использовалась сезонная наемная рабочая сила, работала гражданка Матус С. Ф., отрабатывала лошадь“.201

У 1948 г. на жыхара Сьвірскага раёну І. М. Валодзьку як на „кулака“ быў налічаны сельгаспадатак 11168 рублёў. За нявыплату ён быў прысуджаны да 10 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Пасьля гэтага сям’я Валодзькі — жонка й дачка з мужам — пераехала ў Літоўскую ССР. У 1952 г. іх знайшлі й выслалі ў Казахстан. Праз год да іх далучыўся бацька сям’і, вызвалены па амністыі 1953 г. У 1955 г., разгледзеўшы хадайніцтва ягонага зяця, Маладэчанскі аблвыканкам пасьля дадатковай праверкі пастанавіў, што гаспадарка была залічаная да катэгорыі „кулацкіх“ памылкова, і прасіў Савет Міністраў БССР дазволіць сям’і вярнуцца.202

Да 1956 г. былі вызваленыя 164 сям’і, ці 367 чалавек. Апроч таго, былі вызваленыя ўдзельнікі вайны, узнагароджаныя ордэнамі й мэдалямі СССР, сямейнікі асобаў, якія загінулі на вайне, выкладчыкі й іх сем’і, жанчыны, якія пабраліся шлюбам зь мясцовымі жыхарамі, адзінокія інваліды й асобы, хворыя на невылечныя хваробы. Яны маглі ехаць ў любы населены пункт СССР, апроч той вобласьці, дзе жылі перад высяленьнем, г. зн. нават тым, хто фактычна быў апраўданы, канфіскаваная ўласнасьць не вярталася.203
 

191 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 104, л. 93, 95.





192 Барадач Г.А., Дамарад К.І. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі у заходніх абласцях Беларускай ССР. Менск, 1959. С. 107.



193 НАРБ, ф. 4п, воп. 20, спр. 216, л. 32.





194 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 87, л. 166.



195 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 104, л. 200 б.


196 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 617, л. 153.


197 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 488, л. 107.


198 НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 488, л. 201.









199 НАРБ, ф. 4п, воп. 62, спр. 450, л. 707–709.




200 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 1692, воп. 1, спр. 526, л. 15.




201 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 968, воп. 1, спр. 91, л. 10.





202 ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 237, воп. 4, спр. 53, л. 213, 216–217.



203 НАРБ, ф. 4п, воп. 62, спр. 450, л. 710–711.
   

У ліпені 1959 г. А. Л. Бялько са спэцпасяленьня зьвярнулася з просьбай аб дапамозе да першага сакратара Маладэчанскага абкаму С. В. Прытыцкага. Першы муж прашэньніцы ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне, быў падмостаўцам „в период панской Польши“, яна сама ў гады вайны дапамагала партызанам. Муж і жонка Бялькі былі ўжо ў старэчым веку. З улікам гэтага С. В. Прытыцкі палічыў за магчымае дазволіць ім, у якасьці вынятку, вярнуцца на старое месца, у в. Домашы Маладэчанскага раёну, але безь вяртаньня маёмасьці.204

Трэба адзначыць, што ліквідацыя апошняй вялікай групы „клясавых ворагаў“ не прывяла да значных якасных зьменаў у калгасным будаўніцтве Маладэчанскай вобласьці. 22 ліпеня 1952 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову „О неудовлетворительном выполнении Молодечненским облисполкомом постановлений Совета Министров БССР от 8 февраля и 4 июня 1952 года о мерах по ликвидации нарушений Устава сельскохозяйственной артели и улучшению организации труда в колхозах области“, дзе адзначалася, што: „…Только по 341 проверенному за последнее время колхозу было установлено 4070 случаев захвата общественных земель на площади 636,5 га, выявлены многочисленные факты расхищения и разбазаривания скота, продуктов, денежных средств… В укрупненном колхозе „Красное знамя“ под расширение приусадебных участков расхищено 45 га общественных земель… В период сельхозработ 1952 года около 40% трудоспособных колхозников не выработали обязательного минимума трудодней, а свыше 6% — вовсе не принимали участия в колхозном производстве… Плохо поставленный учет и отчетность создают благоприятные условия для расхищения и разбазаривания колхозного добра“. У выніку старшыню аблвыканкаму П. Я. Краскову аб’явілі строгую вымову, а начальніка абласнога ўпраўленьня сельскай гаспадаркі Е. С. Мігдалёва звольнілі з працы.205

У лістападзе 1952 г. у калгасах Мядзельскага раёну з прычыны кепскага дагляду й кармленьня здохлі 39 коняў, 33 галавы буйной рагатай жывёлы, 62 свіньні й 26 авечак. За той жа пэрыяд і з тых жа прычынаў у калгасах Смургонскага раёну здохлі 19 коняў, 30 галоваў буйной рагатай жывёлы й 146 свіней. Вінаватыя былі прыцягнутыя да адказнасьці, зь іх два чалавекі прысуджаныя да тэрмінаў зьняволеньня да 7 гадоў.206

Фатаздымак зь Белдзяржархіву кінафотадакумэнтаў.
Абласная сельгасвыстава ў Маладэчне. Даярка В. Грудзінская з кароваю. 1955 г.

21 студзеня 1953 г. кіраўніцтва Маладэчанскай вобласьці дакладвала ў ЦК КПБ: „…Выявлено всего 8144 случая захвата общественных земель колхозов на площади 1236,8 га, в том числе колхозниками — 1011 га, единоличниками — 214,9 га… Вся захваченная земля возвращена колхозам, в том числе 1193,9 га с посевами… Ограничение приусадебных участков колхозников от общественных земель произведено в 606 колхозах… По области привлечено к партийной ответственности 132 человека, в том числе 79 председателей колхозов и 53 человека советско-партийного актива. Исключено из КПСС 14 председателей колхозов и 3 человека советско-партийного актива. Снято с работы 46 председателей колхозов и 8 человек советско-партийного актива. Передано дел в суд для привлечения к ответственности на 13 председателей колхозов, из них осуждено 11 человек“. На 1 студзеня 1953 г. у Маладэчанскай вобласьці было 650 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 108942 сялянскія двары, ці 97,2% ад іх агульнай колькасьці.207

Пасьля сьмерці Сталіна ўва ўсіх сфэрах жыцьця савецкага грамадзтва пачалася паступовая лібэралізацыя. У верасьні 1953 г. пленум ЦК КПСС зрабіў шэраг захадаў, накіраваных на паляпшэньне становішча ў сельскай гаспадарцы. Былі павышаныя закупныя цэны на сельгаспрадукцыю, зьніжаны сельгаспадатак, зьменены парадак яго налічэньня, сьпісаныя нядоімкі з калгасаў. Усё гэта спрыяла зьмяненьню сытуацыі ў беларускай вёсцы, стварыла перадумовы для пэўнага павышэньня эфэктыўнасьці калектыўнага сэктару.

У першай палове 1950-х сыстэмы землекарыстаньня ў заходніх і ўсходніх абласьцях БССР сталі шмат у чым падобныя й пазьней разьвіваліся ў кірунку далейшай уніфікацыі.
 

 





204ЗДА ў г. Маладэчна, ф. 237, воп. 4, спр. 79, л. 95.









205НАРБ, ф. 48, воп. 9, спр. 2035, л. 398–401.




206НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 617, л. 131–132.













207НАРБ, ф. 4п, воп. 46, спр. 617, л. 153–155.
   
Галасуй за ARCHE :-)

br.gis.com.by
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (16) – 2001

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com
дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2001 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 05-07-2001