A R C H E N a r o d n y  n u m a r № 2 (16) – 2001
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


22001
» да Зьместу «

 


Народны нумар
 


запісы

Вокладка ARCHE 2-2001. Народны нумар

   Мінулыя нумары:

   Скарына (1-2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8-2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Андрэй Пінхасік 
Блін, якая сэксапільнасьць 

Першы дзень без Лукашэнкі. 21 ліпеня 1999 году. Усе нэрвова чакаюць рэвалюцыі, да якой заклікаюць графіці на сьценах. Народ на Кастрычніцкай плошчы зьбіраецца патроху. Мовазнаўца Бушлякоў і перакладчык Мінскевіч прыйшлі на хвілінку й сыходзяць: яны па серадах гуляюць у футбол. Зьбіраецца тысячаў сем народу, сярод іх цяжарная, на восьмым месяцы, пісьменьніца Ева Вежнавец. Людзі ня ведаюць, што рабіць. Кідаюцца сюды, кідаюцца туды й паціху разьбягаюцца.

Алеграва. Канал PolSat паказвае кліп расейскай сьпявачкі Алегравай на песьню „Ты был транзитный мой вокзал“ у порнаперадачы пасьля поўначы. На ОРТ ён, здаецца, ішоў у „дзіцячы час“. Ці то гадзіна розьніцы ў часе робіць нам усе іхныя перадачы зараньнімі?

Гаўнюк. Славамір Адамовіч у Менску гаворыць па-беларуску з Касяй Камоцкай. Мянты праходзяць побач, чуюць, адзін нешта чмыхае наконт белмовы. Адамовіч яму: „Во гаўнюк!“ Мянты за Адамовіча — і ў пастарунак. Па дарозе сустракаюць нейкага высокага міліцэйскага чына, які пазнае Адамовіча і загадвае сэржанту адпусьціць паэта. Сэржант — Адамовічу: „Я прощаю вам ваше оскорбление, потому что меня об этом просит офицер “.

Дырэктар Беларускага ліцэю Ўладзімер Колас называе гаўнюком свайго былога гадаванца Мухіна.

„Меладзе положил на Шевченко“ — загаловак у газэце „Московский комсомолец“. Расейскі поп-сьпявак Меладзэ ўсклаў кветкі да помніка Кабзару ў Львове, меўшы канцэрт там у часе галіцкай кампаніі супраць засільля расейскай папсы, пасьля забойства сьпевака Білазіра ў рэстаране.

„Яикъ“. Цягнік Менск—Вільня. Гучыць расейская радыёстанцыя. Перадае надвор’е ў Маскве й Санкт-Пецярбургу й расейскі рок. Манерна спрачаюцца два вядучыя: „Не говори мне об этом, а то я вынужден буду сказать нехорошее слово на „п“. Перад мной сядзіць мужык і чытае газэту „Яикъ“. „Это от Минска до Вильнюса так близко?“ — пытаецца мяне ён. — „Ну! “ — кажу яму я.

Камэнтатар італьянскага тэлебачаньня RAI 2 камэнтуе адстаўку расейскага прэм’ера Сьцяпашына і называе яго то Стэфанічам, то Сьцяпанічам.

У парыскім часопісе Kultura, рэдагаваным Гедройцам: „Vasil Bykau, narodny poeta Białorusi“.

Праваслаўны шляхціц. Філёзаф Бабкоў пра гісторыка Сагановіча: „Ён цалкам адпавядае свайму іміджу праваслаўнага шляхціца ХV стагодзьдзя, вернага Вялікаму Княству“.
 

 
   

„Добры вечар, Беларусь“. Вечаровая праграма БТ. „В сосновом бору можно создать условия, не хуже, чем в Италии или Бельгии, только без моря“. Праз хвіліну вядучая: „Вустрыцы — гэта такія жывёлы, якіх можна есьці. Бальзак мог іх зьесьці цэлых сто“.

Жывотныя. Транспартую п’янага знаёмага-пісьменьніка з Магілёва. У купэ — гістэрычнага выгляду трыццацігадоўка паўднёвамагілёўскага сухога тыпу вязе вальяжнага расейскага мужа. Транспартаваны чуе іхную расейскую мову і пачынае: „Маскалі — жывотныя. Іх нада ўзрываць, душыць. Як я іх ненавіджу. Што смотрыце: нікагда ня бачылі беларускага наркамана?“ — „Што он спрашивает? Я не понимаю“, — перапытвае жонку расеец. Тая толькі мрукае.

„Czasopis“ Хмялеўскага і Яновіча ціха нагадвае газэту „Звязда“.

Скачкі з мысу, са скалы ў ваду на мудрагелістых скакальных апаратах — людзі майструюць як найдзіўнейшыя птушкі з пап’е-машэ, разганяюцца на іх і брохаюць. Хто праляціць 8 мэтраў, хто 14. 30 тысячаў гледачоў, трансьлююць гэтае відовішча Eurosport i SAT 1. „La pure perte“ — пісаў Ралян Барт.

Пра Бога напамінае боль у жываце.

Цягнік Менск—Варшава. На ад’езьдзе да 11-й вечара па цягніковым радыё — расейская папса. На пад’езьдзе да Варшавы ўраніцы першая песьня — „Ай, шалом, Ісраэль!“.

Берасьце адрозьніваецца ад сталіцаў пабеленымі камлямі дрэваў і бардурамі.

„Маша, аддзяжур суткі за Пецю“.

Габардзін. Глухая з маленства (з-за шкарлятыны) паэтка Алёна Шарэпа-Лапіцкая распавядае, як адкопвалі людзей, расстраляных камуністамі ў Вялейцы ў 1941 годзе. Яна таксама была ля турмы. Бачыць, з-пад жвіру тырчыць добрая матэрыя, нейкі габардзін. „Цягну, а там калашына мужчынскіх нагавіцаў. Думала спачатку, што пінжак, дык сьцягнула б і сабе перашыла, а там калашына“.

Палітоляг Фядута ў 1994-м быў прэс-сакратаром Лукашэнкі, але расшарківаўся перад Пазьняком. Прагадаў. У 1996-м ангажаваўся ў парлямэнцкую фронду. Прагадаў. У 2000-м выслужыўся перад Лукашэнкам, пайшоў на парлямэнцкія выбары па адной акрузе з Чыгіром адцягваць у таго галасы. Здаецца, ізноў прагадаў. Пушкініст-аматар.

Я ем і мяне есьць, — кажа мая баба.

Трэція рукі. Публіцыст Букчын дапамагае апрануцца. Кажа: „Мяне апранаў Карней Чукоўскі й супакойваў: „Нічога страшнага, што я, такі стары, вас, такога маладога, апранаю. Мяне во сам стары Леў Талстой апранаў“. Лічыце, што вас Леў Талстой апранае цераз трэція рукі“.

Звонячы бацькам, падкрэсьліваю, што званю з работы, ня з хаты. Для іх гэта плюс, сьведчаньне жыцьцёвае ўдачы — што маеш такую працу, адкуль можна званіць па міжгорадзе на дурня... Пакаленьне, прывучанае СССРам.

Кладаўшчык Акудовіч. Філёзаф Валянцін Акудовіч пасьля разгону „Крыніцы“ дэманстрацыйна пайшоў працаваць кладаўшчыком у раёне праспэкту Машэрава. Кажа: „Займае многа часу“.

Адам Глёбус з гонарам распавядае, што ў Паўла Якубовіча, рэдактара „Советской Белоруссии“, дома на адной сьцяне вісіць партрэт Лукашэнкі, а на другой — карціна пэндзля Глёбуса.

У Багдана-Ігара Антоныча, лемка, што стаў украінскім клясыкам, фантастычны радок: „Ти подай мені лютню з каміння“. У „Нашай Ніве“ Мухін цытуе Семашкевіча: „Любіце паэтаў, любіце. Іх так ненавідзець маглі“.

Стаіць салдацік у кажуху ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі, трымае ў руках здаравезныя кажушаныя сібірскія рукавіцы. Памерам з бохан „Нарачанскага“ кожная.

На зубной пасьце няма надпісаў па-беларуску, затое ёсьць па-ўзбэцку і па-казахску. Ё што пачытаць. Па-казахску „тубік-стойка “ будзе „тик-тутик“.

Рэдактар газэты „Літаратура і мастацтва“ Алесь Пісьмянкоў едзе ў мэтро ў скуранцы й скураным картузе й жуе жуйку. „С удивительно стойким вкусом“, мабыць. Вочы ў Пісьмянкова, як у матроса-прафэсіянала.

Маладыя прадавачкі ў палатках на „Дынама“, каб вытрымаць мароз, паддзяюць тоўстыя рэйтузы пад рэйтузы, ядуць уволю й трохі выпіваюць. Стаяць такія па дзьве ў палатцы... Блін, якая сэксапільнасьць! А беларускія рэжысэры ўсё здымаюць фільмы пра Вітаўта, вялікую айчынную вайну й дыктатуру. 

 

 
   
Галасуй за ARCHE :)

br.gis.com.by
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (16) – 2001

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com
дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2001 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 07-06-2001