A R C H E N a r o d n y  n u m a r № 2 (16) – 2001
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


22001
» да Зьместу «

 


Народны нумар
 


гісторыі

АЛЕСЬ СIМАКОЎ
Вокладка ARCHE 2-2001. Народны нумар

   Мінулыя нумары:

   Скарына (1-2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8-2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Алесь Сiмакоў 
Рэзервацыі свядомасці 

Гэта свайго роду рэзервацыi чырванаскурых iндзейцаў у сэрцы велiзарнай арды белых, банальна пасрэдных i бездухоўных, да таго ж, узгадаваных у калонiях. Унутры сваiх рэзервацый тубыльцы забаўляюцца — часта, трэба прызнаць, троху груба, троху эксцэнтрычна. I, калi па-за гэтымi межамi нараджаюцца людзi, блiзкiя па духу, iм ёсць дзе схавацца ад нянавiсцi, якую белая пасрэднасць en bons bourgeois [як добрапрыстойныя буржуа (фр.)] абрынае на ўсё, што самабытнае i што выходзiць за рамкi ардынарнага. Пасля таго, як адбудзецца сацыяльная рэвалюцыя, рэзервацый не будзе. Чырванаскурыя растануць у вялiзным моры белых“.

Гэтае выказванне мiстэра Скоўгана з рамана Олдаса Гакслi „Хромавы жоўты“ (1921) прыгадваецца, калі сустракаеш рэзкае слова „рэзервацыя“ ў беларускай публiкацыi, прысвечанай „хатнiм“ праблемам, а не лёсу „iндзейцаў папаго“. Паколькi большасць публiцыстаў — не проста vox populi, а голас прадстаўнiкоў своеасаблiвай элiты грамадства, то ўзнiкае жаданне разабрацца ў матывах тых, хто больш за ўсё клапоцiцца пра камфорт у сваёй „рэзервацыi“, але нiяк не хоча прызнаваць „за сабой“ гэтае вызначэнне.

Тонкi iнтэлектуал Скоўган iранiзуе са свайго класу — арыстакратыі, якой уласцiвыя эксцэнтрычнасць, дзiвацтва i стаўленне „з цярплiвасцю i разуменнем“ да „дзiвацтваў у цэлым “. Перавярнуць дагары нагамі, г.зн. памяняць месцамi белых i iндзейцаў, — так жа арыгiнальна, як прызнаць, што рэзервацыя — гэта не кепска, а добра.

Сапраўды, цi былi мы ў сучасных iндзейскiх рэзервацыях? Цi былi ў iх тыя з нашых шаноўных аўтараў, хто з’ездзіў у Амерыку? „Я не бываў у рэзервацыях, якiя стварылi амерыканскiя ўлады для прадстаўнiкоў вынiшчанага iмi карэннага насельнiцтва — iндзейцаў, — пiсаў у 1969–70 гадах дэлегат на Генасамблеi ААН Кастусь Кiрэенка. — Як кажуць сведкi, iндзейцы ў рэзервацыях, вымiраючы ад галечы, холаду, недаядання, адсутнасцi медыцынскага нагляду i поўнага пазбаўлення чалавечай свабоды, зайздросцяць нават жыццю неграў“.

Напраўду, што горшае: iндзейскiя рэзервацыi цi негрыцянскiя гета? Беларус, якi сапраўды наведаў рэзервацыю, Мiхась Лынькоў (1945), прыходзiць да той жа высновы: iндзейцы, якiя „зведзены да ролi экспанатаў для турыстаў i жывуць на спецыяльна адведзеных тэрыторыях“, — самы абуральны прыклад бяспраўя i дыскрымiнацыi. Герою яго апавядання „Чорная пляма“, негрыцянскаму хлопчыку, „не падабалася iх жыццё“ „разам з дзiкiмi мядзведзямi i аленямi, вавёркамi i бурундукамi... у запаведнiку“ (Ёсэмiцкi нацыянальны парк у Калiфорнii); „мясцiна гэта, дзе загадана жыць iндзейцам, называецца рэзервацыяй. Назва такая мудроная, таму, вiдаць, i такiя мудроныя законы, ад якiх чалавеку не вельмi лёгка жыць на гэтым свеце...“
 

 — выканаўчы сакратар Беларуска-iндзейскага таварыства. Сацыёляг, жыве й працуе ў Гомелі.
   

Былы амерыканскi анарха-сiндыкалiст Аляксандр Сянкевiч, якi ў 20-я гады белетрызаваў свае ўражаннi ў аповесцi „Вандраванне Васiля“, прывёў у якасцi прыкладу „дэiндыянiзацыi“ тэрыторыi штат Каларада: „цяпер днём са свечкай не знойдзеш тут iндыянiна. Як тых зуброў у Белавежы, трымаюць у амерыканскiх запаведнiках астаткi плямён былых гаспадароў паўночнай Амерыкi. Страцiўшы волю i шырокiя прасторы, яны хутка вымiраюць“.

А вось як тлумачыць, што такое рэзервацыя, Карлас Шэрман: „Гэта перадусiм абмежаванне свабоды, адлучэнне ад святых тайнаў, iзаляцыя карэннага насельнiцтва, калi iндзейцу з сямi застаецца адзiн накiрунак свету: Усярэдзiну Сябе Самога, загон, на аддаленай непрыдатнай зямлi, ад якой адмовiлiся нават ненажэрныя „прыхватызатары“, замкнёнае кола, разлiчанае прыхаднямi на маруднае вымiранне люду, цынiчная вынаходка “раю”“. Гэтае вызначэнне рэзервацыi, вiдавочна, адносіцца да ўсяго Заходняга паўшар’я, калi не выходзiць за яго межы; ім К. Шэрман адкрывае апiсанне наведвання „рэзервацыi“ ў вярхоўях ракi Парана ў часы яго аргенцiнскага юнацтва. Менш за ўсё хацелася б падазраваць аднаго з найбольш выдатных дзеячаў беларуска-(лацiна)амерыканскай грамады ў няпоўным разуменнi непазбежнай „прыхватызацыi“ ўсёй зямлi, разбурэння грамады, калi яна не будзе захаваная ў чымсьцi накшталт рэзервацыi.

У ходзе „перабудовы“ ў беларускай прэсе прадстаўнiкамi грамадскасцi, галоўным чынам „левай“ арыентацыi, пачалi выказвацца папярэджаннi, што ўва ўмовах „абуджэння нацыянальнай свядомасцi нi ў якiм выпадку нельга дапускаць крайнасцяў — расцягвання грамадства на дэмаграфiчныя, духоўныя цi якiя-небудзь iншыя рэзервацыi“.

Першай падобную думку выказала аператар машыннага даення з калгасу ў Берасцейскiм раёне Лідзія Брызга, якая ў 1970–80-ых гадах была вядомая таксама як дэпутат Вярхоўных Саветаў СССР i БССР i член Цэнтральнай рэвiзiйнай камiсii КПСС. Нягледзячы на сацыяльную прыналежнасць да сялянства, яна першай „перанесла“ тэрмiн „рэзервацыя“, прычым адразу зрабiўшы спробу яго класiфiкацыi. “„Афарбоўка“ занепакоенасцi новымi тэндэнцыямi, падобнай да выказанай у „мультынацыянальнай“ „Пераклiчцы сямi дзесяцiгоддзяў“ у „Коммунисте Белоруссии“ (1988), сустракала пярэчанне „нацыянальна свядомай“ апазiцыi, якая таксама ўжывала тэрмiн „рэзервацыя“, канстатуючы захаванасць ў Беларусi занядбанага стану „беларушчыны“ разам з многiмi iншымi праявамi „камунiстычнага“ мiнулага. Аб’ядноўвала абодва бакi паслядоўна негатыўная трактоўка самога паняцця рэзервацыi. Прычынай такога негатывiзму была і ёсць гiсторыя. Каланiзатары не адразу прызналi за iндзейцамi i iншымi „дзiкунамі“ прыналежнасць да чалавечага роду, i яны стагоддзямi заставалiся такiмi ж „суб’ектамi“ гiстарычнага працэсу, як i жывёлы. Рэзервацыi стваралiся з першай паловы XIX стагодзьдзя спачатку ў ЗША i Канадзе, а потым ў Аўстралii, ПАР, шэрагу лацiнаамерыканскiх краiн. У Аўстралii i Паўднёвай Амерыцы гэта найбольш нагадвала „прыродаахоўнае“ мерапрыемства, з уключэннем у фауну ахоўных тэрыторый людзей. Падчас i пасля „перабудовы“ ў СССР уздымалася пытанне пра неабходнасць ператварэння ў рэзервацыi раёнаў пражывання некаторых народаў Сiбiры i далёкага Ўсходу” („Не трэба баяцца рэзервацый“1).
 

1 Гомельская праўда, 12.6.1991.
   

Праўда, ужо ў ранейшы перыяд у iспанаамерыканскiх калонiях існавалі рэдукцыі i „мiсiі“, тэрыторыі i селiшчы, якiя адводзiлiся для iндзейцаў свецкiмi або царкоўнымi ўладамi. Варта адзначыць ролю аднаго з выдатных ураджэнцаў Беларусi ў замацаваннi сiстэмы рэдукцый-рэзервацый у „пераходны“ перыяд памiж набыццём незалежнасцi Чылi i стратай яе Араўканiяй (1818 — пачатак 1880-ых).

Iгнат Дамейка, якому дзякуючы велiзарнай колькасцi папулярных павярхоўных артыкулаў прыпiсваецца адназначная падтрымка барацьбы араўканаў (мапучэ), насамрэч не быў паслядоўны ў адстойваннi правоў народу незалежнай Араўканii, увесь час паўтараючы слова „reducción“ (рэдукцыя). Гэты тэрмiн, больш вядомы ў дачыненнi да „камунiстычнай“ дзяржавы езуiтаў у Парагваi XVII–XVIII стагоддзяў, паходзiць ад лацiнскага reduction „пасоўванне назад, вяртанне да ранейшага стану“ i ў Амерыцы каланiяльнага перыяду ўжываўся для абазначэння працэсу скарэння, падпарадкавання, збiрання ў новых селiшчах iндзейцаў i як назва гэтых селiшчаў.

Селiшчы (або „камуны“) мапучэ, якiм нададзены юрыдычны статус comunidades indígenas (карэнных супольнасцяў), традыцыйна называюцца рэдукцыямi дагэтуль, хаця ў iспанамоўных краiнах Лацiнскай Амерыкi больш распаўсюджаны тэрмiн resguardo 1) бяспека, бяспечнае месца.

У беларускiм друку 20–30-ых тэрмiн „рэзервацыя“ як малавядомы i малазразумелы для шырокай публiкi або тлумачыўся, або замяняўся растлумачальнай фразай: „спецыяльна адданыя iм кавалкi зямлi“ (А. Смолiч, М. Азбукiн, 1925), „паасобныя вучасткi“ (С. Варжанскi, Л. Сiнiцкi, 1933), або перадаваўся сродкамi транскрыпцыi/транслiтарацыi: у перакладзе кнiгi Р.Бэкера „Жыццё i змаганне амерыканскага пралетарыяту“ (Менск, 1932) адзначаецца, што рэшткi „сапраўдных амерыканцаў“ „мадзеюць i жывуць на спецыяльных, адведзеных iм урадам землях — на так званых „рэзэрвэйшэнз“. Тэрмiн „рэзерват“ ужываўся ў тым жа значэннi рэдка. У даваенны перыяд у перакладных выданнях сустракалiся блiзкiя да канадскага варыянту перадачы „рэзервы“ (reserves, А. Барбюс „Крывавая крынiца“, 1929).

Намi зарэгiстравана больш за 70 ужыванняў слоў „рэзервацыя“ або „рэзерват“ у беларускiм друку за перыяд з 1984 па 2000 гады не ў значэннi „тэрыторыi прымусовага пасялення карэннага насельнiцтва“. Першыя паралелi з „рэзервацыяй“ ў сувязi з беларускiмi рэалiямi адзначаюцца ўжо ў 20-ыя (запаведнiкi для зуброў у Белавежы як часткi буржуазнай Польшчы i iндзейцаў Паўночнай Амерыкi ў аповесцi А.Сянкевiча), потым у 70-ыя гады, а да некаторых гiстарычных катаклiзмаў (нямецка-фашысцкi генацыд, сталiнскiя акцыi знiшчэння i перасялення) тэрмiн быў прывязаны ў 80–90-ыя. Абсалютна ўнiкальным уяўляецца апублiкаваны толькi ў 1990 г. верш „Рэзервацыя“ У. Караткевiча. Без даты, але з падборкi другой паловы 50-ых гадоў, ён здзiўляе сваёй пастаноўкай пытання аховы лясоў Беларусi: гаворка iдзе пра сапраўдныя „правы дрэў“: „калiсьцi вялiкi // Лесуноў дабрадушны народ, // Брат старэйшы славянскiх нацый, // Што кармiў i хаваў ад паноў, // Як iндзеец у рэзервацыях, // Вымiрае...“ ... „Iх вiгвамы з зялёнае воўны“, „I убраннi iндзейскiх клёнаў“: „Каб стаялi ў садах палацы, // Каб ламiўся ад ежы стол, // Утварыце паўсюль рэзервацыi, // Каля ўсiх гарадоў i сёл“. У сваiм глыбокiм разуменнi важнасцi „апошняй мяжы“, моцна крытыкаваны ў пачатку 70-х за апiсанне „рэзервацыi“ на Палессi, ён застаецца ў амаль „генiяльнай“ адзiноце па працягу дзесяцiгоддзяў, не да канца зразуметы нават блiзкiмi сябрамi.

Пафас А. Сянкевiча i Ў. Караткевiча, якiя звязвалi ў адзiнае лёсы людзей, жывёл i раслiн, быў усё ж зусiм натуральны i „ўнiверсальна лёгкi“ для ўспрымання, у той час як асобныя цытаты з тэкстаў „апошніх гадоў“ „выклiкаюць пытаннi“ ў чытача i ставяць ў тупiк даследчыка, ствараючы цяжкасцi для сэнсавай „стратыфiкацыi“ (перадумовы, непасрэдныя прычыны стварэння „рэзервацый“, „адказныя за стварэнне“ i „тыпалогiя рэзервацый“). Так, Міхась Тычына прапанаваў пабудову, якую немагчыма трактаваць адназначна i якая ў агульнай класiфiкацыi „пераносу“ („новых значэнняў“) тэрмiну „рэзервацыя“, прадстаўленай нiжэй, аднесена да групы „шматкампанетных i нявызначаных“:

„Так пачаўся, а потым прадоўжыўся працэс расчалавечвання. На беларускай зямлi вайна раздзялiла народ на дзве часткi — партызан i палiцаяў, „на родных мсцiўцаў“ i „атрады самаабароны“, i ў многiм з вайны супраць захопнiкаў ператварылася ў грамадзянскую, братазабойчую. Бiблейскi сюжэт ажыццявiўся амаль да апошняй дэталi: занадта падобна на тое, што зямля сапраўды пракляла сваiх сыноў, якiя ў апошнiя гады сталi выгнаннiкамi-чарнобыльцамi на ўласнай радзiме, iзгоямi, пазбаўленымi ўласнай мовы, гiстарычных сiмвалаў i загнанымi, як амерыканскiя iндзейцы, у рэзервацыi, дзе асуджаны на павольнае памiранне i гiбенне. Чужая вотчына, не свая айчына так i не стала для беларусаў роднай“2.

Паколькi пра рэзервацыi аўстралiйскiх абарыгенаў, афрыканцаў i iндзейцаў Лацiнскай Амерыкi сярэднестатыстычнаму жыхару Беларусi вядома мала, „рэзервацыя“ звязваецца iм у першую чаргу i амаль выключна з карэнным насельнiцтвам ЗША i Канады, што адбiваецца i на статыстыцы ўжывання слоў „iндзейская“ i „iндзейцы“ ў аналiзаваных фрагментах (амаль чвэртка усiх публiкацый).

Такiм чынам, зварот да тэрмiну „рэзервацыя“ набыў стойкi характар, што дае падставу для сацыяльна-псiхалагiчнага, палiталагiчнага i культуралагiчнага аналiзу названага феномену, якi варта пачаць з тыпалагiчнага разбору. 

 

2 Нёман. 1995. 10–11. C. 257.





   
Галасуй за ARCHE :

br.gis.com.by
D
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (16) – 2001

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com
дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2001 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 03-06-2001