A R C H E S k a r y n a № 3 (17) – 2001
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


32001
» да Зьместу «

 


Скарына
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


 

АДАМ ГЛЁБУС
Вокладка ARCHE Skaryna 3-2001.

   Мінулыя нумары:

   Народны нумар
   Скарына
(1-2001)
   Мэдыцына

   Скарына
(8-2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Адам Глёбус
 
Хайку, напісаныя на дарогах
  зь Менску ў Вільню й зь Вільні ў Менск


Студзень

* * *

Насустрач сьнегу
прыдарожны чорны крыж
раскінуў рукі.

* * *

Цячэ дарога
праз шэрае малако
сьнежнай завеі.

 

Люты

* * *

Чорны сабачка
засьнежанае поле
перабягае.

* * *

Сядзяць на лёдзе
рыбакі ў чорных кажу-
хох… Вечарэе.

* * *

Доўгачаканы
горад на даляглядзе
шыбамі зазьзяў.

 

Сакавік

* * *

Зырка сьвеціцца
на карычневым полі
сьнег у барознах.

* * *

Жоўтыя кроквы
на сакавіцкім сонцы
пахнуць смалою.

* * *

Мястэчка Ракаў
парасстаўляла дамкі
паміж гарамі.

* * *

Расклаў селянін
зь леташняга быльнягу
вогнішча ў полі.

* * *

літаратар і выдавец, мастацкі рэдактар часопісу ARCHE. Апошнія кнігі - зборнік выбранае прозы "Тэксты" ("АСТ", 2000), том афарызмаў "Кантамінацыі" ("Наша Ніва", 1999).
   

Танчаць за акном
сьветла-малочныя па-
рушынкі сьнегу.

* * *

Празь лес, па сьнезе,
заклаўшы рукі за сьпі-
ну, йдзе селянін.

* * *

На тонкай шыбе
мой папяровы анёл
прычакаў вясну.

* * *

Сьнег сышоў, а сад
у лагчыне між грудоў
усё яшчэ сьпіць.

* * *

На жоўтым полі
лапік сьнегу растае —
гарыць на вачах.

* * *

На ровары праз
возера хутка едзе
па лёдзе рыбак.

 

Танку й хайку, напісаныя ў паветры
ў дарозе зь Менску ў Маскву

* * *

Цёмна-сіняе
самалётнае крыло
лёгка ўздрыгвае
над засьнежаным полем,
далёкім, як Радзіма.

 

Красавік

* * *

Чытаючы Кёсі
Падаецца мне,
гэта ластаўка ў небе
займела душу.

* * *

Зусім павольна
па сьцяжыне праз могілкі
іду да сваіх.

* * *

Адбіваюцца
тонкія бярэзіны
ў сінім возеры.

* * *

Іду нясьпешна
па вільготных імхах, праз
красавіцкі лес.

* * *

Мытня на мяжы.
З маленькай сіняй хмары
раптам сьнег пайшоў.

* * *

На Кальварыі.
Маўчаньне старых крыжоў
пад голым клёнам.

* * *

Красавіцкі сьнег —
густы, вільготны, цяжкі —
ляціць на Вільню.

* * *

Прыгадваецца
папяровы караблік,
гляджу на ручай.

* * *

Сонца. Вялікдзень.
П’яніца на дарозе.
Другі, трэці, чаць...

* * *

Сьцюдзёны вецер.
У будцы хаваюцца
міліцыянты.

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (17) – 2001

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Copyright © 1998-2001 ARCHE "Пачатаk" magazine. Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com
дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Апошняе абнаўленьне: 04-08-2001