A R C H E S l o u n i k S v a b o d y № 7 (12) – 2000
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


72000
» да Зьместу «

 


СЛОЎНІК СВАБОДЫ
 


 

 
Вокладка ARCHE «Слоўнік Свабоды» 7-2000. На вокладцы выкарыстана ілюстрацыя Леанарда да Вінчы з анатамічнае табліцы.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Бог

            Сяргей Шупа

Слоўнік Свабоды пачнем з Бога.

Бог — слова сваё, спрадвечнае, з тых часоў, калі людзі ў нас пачалі адчуваць сябе людзьмі — стварэньнямі Божымі. Амаль аднолькава гучыць гэтае слова ўва ўсіх славянскіх мовах. Але расейцы так і ня здолелі яго прызвычаіць да сваёй мовы і дагэтуль вымаўляюць яго па-беларуску, зь невыбухным „г“.

Божа, Божухна, Божанька, Божачка, — зьвярталіся да Яго спрадвеку нашыя людзі.

Бог бацька, казалі з пашанай.

Бог даў — калі шчасьціла ў жыцьці.

Бог дасьць — калі спадзяваліся на ўдачу.

Дай Божа — просячы ласкі.

Памажы Божа — зычылі працаўнікам.

Сыць Божа — каб смачна елася.

Радзі Божа — як сеялі жыта.

Барані Божа — каб адвёў бяду.

Дзякуй Богу — славячы ўладара Неба й зямлі.

На Божай пасьцелі ляжыць той, хто канчае дні свае, аж пакуль ня скажуць: „Бог узяў“.

У гэтым стагодзьдзі Беларусь разышлася з Богам, пачаўшы нават пісаць гэтае слова з малой літары. За гэта даводзіцца дорага плаціць. „На Беларусі Бог жыве“, — сказаў Караткевіч. Нам яшчэ давядзецца дарастаць да гэтай надзеі паэта.

На канец нагадаю амаль забытае ў Беларусі сьветлае й шчырае разьвітаньне: з Богам!

 

Галасуй за ARCHE :)

br.gis.com.by
 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 7 (12) – 2000

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com
Дызайн і майстраваньне: mk
Copyright © 1998-2001 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 29-12-2000