A R C H E S l o u n i k S v a b o d y № 7 (12) – 2000
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


72000
» да Зьместу «

 


СЛОЎНІК СВАБОДЫ
 


 

 
Вокладка ARCHE «Слоўнік Свабоды» 7-2000. На вокладцы выкарыстана ілюстрацыя Леанарда да Вінчы з анатамічнае табліцы.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Ю

Юбілей

            Рыгор Барадулін

Юбілей, альбо гадавіны, угодкі, урачыстасьці з нагоды пэўнае круглае даты чалавека, дзеяча, дзяржавы, установы. Юбілей Францішка Скарыны, Кастуся Каліноўскага, паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, Слуцкага Збройнага Чыну, БНР, Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага, Васіля Быкава.

На нулёх юбілею, як на тых колах, едзе воз гісторыі ў вячніну. Юбілей асабліва даспадобы прыйшоўся камуністам. Усё было юбілейнае: пачынаючы ад адзначэньня кожных пяці гадоў кастрычніцкага перавароту і сканчаючы Юбілейнай каўбасой, Юбілейным півам, юбілейнымі мэдалямі, якімі абвешвалі вэтэранаў, як старцоў торбамі.

Са старажытнарымскай імпэратарскай пампэзнасьцю ладзіліся юбілеі генсекаў, членаў палітбюро, сакратароў ЦК рэспублік, дазволеных Масквой, і блішчэлі партыйныя юбіляры на чырвонасуконных сцэнах у прэзыдыюмах, як бліны тыя, шчодра намазаныя здорам. Мястэчкі і вёскі з прыгожымі спаконнымі назовамі рабіліся Юбілейнымі пасёлкамі.

Дасюль у Менску ды ў іншых гарадох і мястэчках вісяць на сьценах адміністрацыйных будынінаў шматпудовыя чыгунныя юбілейныя граматы ЦК КПСС, ЦК КПБ, кішаньковых прафсаюзаў.

Калі зірнуць у даўніну, дык „юбілей“ даслоўна — „юбілейны год“, гэта значыць, год адпушчэньня і вызваленьня, кожны пяцідзясяты год.

Бальшавіцкі рэжым зьбіраўся быць вечным, і вызваленьне з-пад яго яшчэ дужа далёкае. На жаль, рана казаць „вечная яму памяць“.

Юбілей добра рыфмуецца са словам ялей-алей. Не прасох яшчэ той ялей у гонар бальшавіцкіх паханоў, а падліваецца новы, настальгічны. Сьвежы яшчэ алей на палотнах прыцэкаваных мастакоў, а пэндзлі ўжо гатовыя чакаць новых заказаў.

Можа хоць у ХХІ стагодзьдзі будзем мы адзначаць юбілеі і Аршанскае бітвы, і юбілеі Сапегі, юбілеі сапраўднай незалежнасьці дзяржавы Беларусь пад бел-чырвона-белым сьцягам ды зь несупыннай Пагоняю.

 

Галасуй за ARCHE :)

br.by
 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 7 (12) – 2000

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com
Дызайн і майстраваньне: mk
Copyright © 1998-2001 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 29-12-2000