A R C H E S l o u n i k S v a b o d y № 7 (12) – 2000
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


72000
» да Зьместу «

 


СЛОЎНІК СВАБОДЫ
 


 

 
Вокладка ARCHE «Слоўнік Свабоды» 7-2000. На вокладцы выкарыстана ілюстрацыя Леанарда да Вінчы з анатамічнае табліцы.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Слова

Слова — што тут казаць — Бог. Цуд маўленьня — найвялікшы на гэтым сьвеце. У параўнаньні зь ім нішто нават само стварэньне сьвету. Нявымаўлены і праз маўленьне ня выяўлены сьвет — нешта настолькі жахлівае, што ня мае роўнажахлівага слова.

Узьнікаюць і гінуць галяктыкі, запальваюцца і згасаюць сонцы, плывуць над сьнягамі аблокі, туляцца ў пушчах зьвяры, а ў водах — рыбы. Але бяз слова ўсяго гэтага дзіва ніхто ня бачыць, не трымае ў памяці, не беражэ да наступнага дня. І хаця сьвішча вецер, трушчацца камяні, рыкае зьвер, аднак глухая цішыня няўцямнасьці пануе ўсюдна: усё ёсьць — і нічога няма. Жудаснае відовішча. Як быццам чалавек яшчэ не нарадзіўся, а ўжо памёр.

Пакуль сьвет ня быў названы сьветам — яго як не было. Усё, што ёсьць — ёсьць толькі таму, што мае сваё слова.

Адам, надаўшы істотам ды існасьцям імёны, вызваліў іх зь вязьніцы небыцьця. І тады ўсё, што было, сталася словам, а што ня сталася словам, таго не знайсьці.

Натуральна, слова — Бог. Спачатку было слова. Напрыканцы слова зноў ня будзе.

Апакаліпсыс — гэта ня енк, ня лямант, не мальба. Апакаліпсыс — гэта той дзень, калі нам усім разам адыме мову. „Гэта канец сьвету“, — пасьпее сказаць чалавек, але ўжо не пачуе ніводнага слова.

Валянцін Акудовіч

 

Галасуй за ARCHE :)

br.by
 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 7 (12) – 2000

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com
Дызайн і майстраваньне: mk
Copyright © 1998-2001 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 29-12-2000