A R C H E M e d y c y n a № 9 (14) – 2000
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


92000
» да Зьместу «

 


Мэдыцына
 


 Лірыка

 
Вокладка ARCHE Skaryna 9-2000. На вокладцы выкарыстаныя фотаздымкі Алены Адамчык.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (8-2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Андрэй Хадановіч
Казімеж

Я прыходжу на Казімеж
пахіснуць свой гойскі імідж —
рыхтык кракаўскі габрэй,
што спрадвеку вёў тут рэй.

Размаўляю беларускай,
але кемлівыя ногі
крочаць вуліцаю Вузкай
да Высокай сынагогі.

Вечнасьць чуецца ў этэры,
у дамох — знутры і звонку.
Рушу вуліцай Эстэры
й раптам згадваю пра жонку:

запасочаньні на сэрцы,
цьвеліць рэўнасьць самазманам
(ўсе мы трохі Артаксэрксы,
справу маючы з Аманам).

На блізу музэйным бруку
ля Старое сынагогі
дзеці граюць у апуку.
Ой, ратуйце, пэдагогі!

Кожны граў, прынамсі зрэдку,
і ў міноры, і ў мэнору:
бы кампутар у разэтку,
ён улучаны ў прастору,

у кагал, то бок у гміну
запаволенага чыну;
покуль тахкае гадзіньнік,
але хутка будзе вынік.

Будзе тайная вячэра
ў слыннай страўні „Арыэль“,
потым вогнішча і сера,
і гарачая купель...

Штучны рай для небаракаў.
Апантаных гояў статкі.
„Арыэль“. Казімеж. Кракаў.
Падарожныя нататкі.

Кракаў, габрэйская дзяльніца Казімеж

 

Галасуй за ARCHE :)

br.by
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 9 (14) – 2000

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Copyright © 1998-2000 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 01-02-2001